- Калi мы ўжо суседзi, то давайце будзем знаёмiцца. Я называюся Ганна Зорка, а гэта мая сяброўка Нiна Пушчанская.

Другая, бялявая, таксама ўсьмiхнулася. Дзяўчаты выцягнулi на прывiтаньне рукi.

- А я Янук Бахмач. Вельмi прыемна такiх суседак мець. Адкуль будзеце?

- Iз Слуцка. А вы?

- Я з Гацяў.

- Дзе гэта такiя Гацi?

- То проста на поўнач ад Менску, ля Глыбокага. Шмат добрага чуў пра ваш Слуцак. Настаўнiцы будзеце?

- Ага. А як вы адгадалi?

У гэны момант заля зашумела й пачулася: - Астроўскi!

Людзi ўставалi й плёскалi рукамi. Налева ад Янука стаяў мажны вусаты дзядзька гадоў пяцiдзесяцi, з аўтарытэтным тварам, магчыма якiсьцi войт цi солтыс.

I прыгадалася Януку:

... шумнае веча,

а ў тэатры гудзе бы ў вульлi,

пазьяжджалiся зблiзку й з далечы

пасланцы беларускай зямлi.

Дык вось як яно выглядае, некалi юнаком зусiм накш уяўленае народнае веча. Аб'ектам воплескаў аказаўся сярэдняга росту чарнявы чалавек у акулярах з рагавой аправай. Яго ўжо бачыў Янук у дзень незалежнасьцi на Пляцы Волi. Астроўскi й некалькi iншых, вiдаць важных асобаў з БЦР знаходзiлiся з правага боку сцэны ў лёжы, прыгожа прыбранай сьпераду зеленьню, кветкамi й шматлiкiмi бел-чырвона-белымi сьцяжкамi. Дастойнiкам з БЦР людзi плёскалi ў рукi, стоячы. I гэтак хвiлiну, дзьве, цi тры. Янук пазiраў то на iх, то на сцэну, дзе перад даўгiм прэзыдыяльным сталом, iз графiнам вады й шклянкамi пры iм, ды нейкiмi паперамi. стаяла пакрытая нацыянальным сьцягам трыбуна, пры ёй мiкрафон i лямпа.

Гукi аркестры напоўнiлi залю. Дэлегаты сядалi, воплескi зацiхалi, а прэзыдэнт БЦР зьнiк зь лёжы й павольным крокам узыходзiў на сцэну. Спынiўся перад трыбунай, спакойна аглядзеў сабраных.

Аркестра сьцiхла.

- Грамадзяне! - пачуўся выразны, нiзкi голас. - Другi Ўсебеларускi Народны Кангрэс абвяшчаю адчыненым. Вiтаю вас, дэлегаткi й дэлегаты, як прадстаўнiкоў беларускага народу, якiя сабралiся тут, у сталiцы Беларусi, для вырашэньня важных праблемаў будучынi нашага народу й бацькаўшчыны. Жадаю вам адначасна ад iмя Беларускай Цантральнай Рады посьпеху ў вашай працы.

Янук зрокам шукаў Антося Дзеркача. I неўзабаве знайшоў яго ў правым куце, ззаду, пры дзьвярох. Нешта гаварыў з чалавекам у цывiльным, якога Янук нiколi не бачыў. Той неўзабаве адыйшоў, а Дзяркач стаяў пры дзьвярох. Ягоныя вочы пiльна бегалi па сабраных. Янук спасьцярог на Антосевым твары ўсьмешку, калi той пабачыў яго й памахаў рукою. Коратка, як проблiск праменя. Антось зноў пiльна назiраў за прысутнымi ў залi. Янук пабачыў, што й ля iншых дзьвярэй стаялi людзi ў цывiльным. Цi гэта былi звычайныя парадкавыя, як у тэатры, цi мелi падобнае, як Антось, 'спэцыяльнае заданьне', Бахмач ня ведаў. Няцяжка было дагадацца якое заданьне мог мець Дзяркач.

Праводжаны воплескамi, Астроўскi пакiнуў трыбуну, а на яго месца зьявiўся мажны выглядам, новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Яўхiм Кiпель, якому ўжо прапануюць цэлы прэзыдыюм.

Зорка й Пушчанская ўважна сачылi за ходам дзеяў i хоць Януку карцiла пагаварыць зь iмi, на сцэне, як- нiяк, адбуывалася гiсторыя. Янук зiрнуў у той бок, дзе кагадзе стаяў Антось Дзяркач. Там зьявiўся той дзяцюк, зь якiм раней гаварыў Антось, а Дзеркача нiдзе ня вiдаць. На самым фронце, перад трыбунай, сядзелi нямецкiя афiцэрскiя чыны, побач iх i афiцэры зь Ярылавымi крыжамi. Там-жа сядзелi й сьвятары, адзiн зь iх, як здалося Януку, япiскап. Далей разьмясьцiлiся юнакi й юначкi ў формах Саюзу Беларускае Моладзi, а той шустры з правага боку, - гэта Ганько. Бачыў яго цi раз Бахмач у хранiкальных фiльмах. З масы людзей, што запоўнiла тэатр, - можа каля паўтары тысячы, Янук мог-бы палiчыць на сваiх пальцах тых, каторых знаў.

- ...мы мусiм самi ўзяцца за будаўнiцтва свае будучынi, - прамаўляў новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Кiпель. - Ад нашага iмя дазваляюць сабе гаварыць крамлёўскiя заправiлы, яны там вызначаюць апякуноў, якiя ўжо рыхтуюць шыбенiцы нашаму народу. На нашы землi прэтэндуюць польскiя паны. I вось чаму ў гэты час мы павiнны голасна сказаць усяму сьвету, хто мы й чаго мы хочам.

Iзноў хлынулi шчодрыя воплескi. Цэладзённыя прамовы толькi пачыналiся й таму дэлегаты заўзята ў далонi плёскалi. Нагода надзвычайная, гiстарычная. Як-нiяк, паняволеная й зганьбаваная краiна рэдка калi зьбiрала ў Менск цьвет свайго народу, калi не бальшыню дык прынамсi вялiкую часьць палiтычных мазгоў i моладзi. Адчувалася напружаньне. Яно вiдаць было, як здалося Януку й на тварах дэлегатаў, i - за вонкавым спакоем, - на тварах сяброў прэзыдыюму кангрэсу. Яго цяжка было скрыць. Другi вораг наблiжаўся да сталiцы, а першы ўжо аглядаўся, каб як найскарэй i больш бясьпечна адсюль змыцца. У горадзе-ж, як усiм у той час было добра вядома, чакала добра зарганiзаванае бальшавiцкае падпольле. Умовы ня вельмi спрыяльныя для доўгiх i дакладных разважаньняў пра лёс i будучыню беларускага народу на вечы. Трэба было мяркаваць, што й бальшыня дэлегатаў, каторыя запраўды складалi асноўны патрыятычны шпень так вынiшчанага ды iз нацыянальнага кiраўнiчага элемэнту выпаласканага народу, ня мела значных сумлеваў адносна запраўднае функцыi кангрэсу. Трэба-ж было быць абсалютна наiўным, каб верыць, што ўдасца зрабiць больш, чымся апрабаваць ужо падрыхтаваныя дэклярацыi й рэзалюцыi. Навет ня было калi. Трэба ўжо было думаць пра эвакуацыю, а некаторыя дэлегаты, каб вярнуцца дадому, мусiлi-б ехаць ужо пад бальшавiцкую акупацыю.

Усяночная бяссоньнiца ў цягнiку падарозе ў Менск цяпер хiлiла набок Янукову галаву. Прырода дамагалася свайго й перад ёю мусiла капiтуляваць навет надзвычайная Янукова зацiкаўленасьць жывой гiсторыяй. Калi пасьля ўступнай Кiпеля, запрасiлi ў прэзыдыюм удзельнiкаў Першага ўсебеларускачга Кангрэсу, Янук здалёку прыглядаўся тым людзям, што занялi, зноў-жа пры агульных воплесках, месца ля стала на сцэне. Сярод усiх увыдатнялася, у Януковых вачох, дамiнуючая фiгура Кастуся Езавiтава.

Зараз пачаў справаздачу прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскi. Голас ягоны, гэтым разам скарэй настаўнiцкi чымся прэзыдэнцкi, барабанiў манатонна, заглыбляючыся ў гiсторыю й статыстыку. Пад гэткi гоман лёгка можна было заснуць. I ледзь Янук задрамаў, як разбудзiлi яго воплескi. Няўцямна зiрнуў на слуцкiх настаўнiц, а нос падказаў яму, што ад iх, асаблiва ад Зоркi, нясло танным адэкалёнам. Заля й людзi зноў некуды адплылi...

Гарачае лета. Трэба абавязкова пчол дапiльнаваць, каб ня выраiлiся, а калi й будзе той, дык каб ня ўцёк. Праўда, учора вечарам падслухоўваў вульлi, цi няма дзе вясельля... Розныя галаскi, - ведаў iх добра Янук, калi заводзiць матка, а там, мiж агульнага шуму, можна паслухаць 'сватоў' i 'свацьцяў'. Здавалася, што вясельля ня было. Але, хто iх ведае. Памылялiся-ж i раней. Бывае, што вясельля не падслухаеш, а рой бывае. Гэту трывогу Янукову раптам засланiў курадым.

- Бяры, сынок, куры iх добра дымком, а я буду рамкi выцягваць.

Гэта бацькаў аўтарытэтны голас. Янук не марудзiць, бярэ курадым, цiсьне мяшок i нюхае сiняваты дымок, што йдзе з рыльца, ад спарахнелага карча ўсярэдзiне. Бацькавы рукi, жылiстыя зьверху й мазолiстыя на далонях, адчыняюць вечка вульля, ды намагаюцца за рамку ўзяцца. Але што такое робiцца? Вулей раптам... Ды не гэта ня вулей, а дамавiна... Васкова-жоўты матчын твар. А чаго-ж ён з тым дымам..., чаго Янук з тым дымам у матчыну дамавiну? Гэтта вялiкi перапалох сьцiснуў Януку грудзi, а раптам аднекуль вялiкiя гучныя воплескi цi яшчэ нейкi гук...

- Спадар Бахмач!

- Га? Што? - прахапiўся Янук i перад сабой, амаль зусiм упрытык убачыў твар случчанкi Зоркi.

- Вы гэта што, спадар Бахмач? Прадстаўнiк народу прыехаў на кангрэс спаць?

- Кангрэс? - няўцямна, прыцiшаным, спалоханым голасам спытаўся Янук. Перад iм лагодненькая ўсьмешка курносенькай дзяўчыны. Але не пра ейную прыгажосьць цяпер думаў Бахмач. Навокал людзi. Некаторыя глядзяць на яго. А iз сцэны манатонны голас чарнявага чалавека ў чорных акулярах.

- Прабачце, задрамаў. Цэлую ноч ня спаў у цягнiку.

- ...паўсталi шматлiкiя батальёны Беларускае Краёвае Абароны, - гаварыў Астроўскi, - якiя пакрылi сабою ўсю тэрыторыю наступных акругаў: Менскае, Барысаўскае, Слуцкае, Баранавiцкае, Слонiмскае, Навагрудзкае, Вялейскае й Глыбоцкае.

Зноў воплескi. Янук цяпер разглядаўся, сам плёскаў у далонi й намагаўся камтраляваць ацяжэлую

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату