- Дык давай хуценька!

Адзiн бярэ труп за рукi, другi за ногi й цягнуць пад iншы будынак. Палажыўшы пад самай сьцяной, воддаль ад вулiцы, бяруць, што трапляецца пад рукi - усялякi хлам - i кiдаюць наверх. Штык застаецца ў грудзях.

- Здаецца, што будзе добра.

- Мабыць, ужо ня вiдаць, - мяркуе друтi.

- Ты стой! - спасьцерагаецца першы. - Гэты-ж гад на сабе кучу золата пэўна. меў... Чаму-б не папароцца?

Момант маўчаньня.

- Можа, й праўда... Ах, - махае рукой другi, - няхай яно яму на водкуп ад чарцей у пекле будзе. Хадзем хутчэй!

Адзiн падымае кiнуты па дарозе каля вугла хаты Сьцервiнаў аўтамат, i абое накiроўваюцца ў поле. Паволi, крадучыся, мiнаюць пярэднiя пазыцыi i, кiруючыся на захад, таюць у ночы.

III

Пасьля ўсяночнай варты, па каленi ў калатушцы, Сымон быў зьменены. Вярнуўшыся ў касьцёл, крышку, што ўдалося, падсушыў, адпачыў i зноў быў накiраваны з панцырфаўстам у хату, дзе з двума iншымi мелi назiраць з акна ў падвале. Тут крышку пажывiлiся. Праўда, у гаспадарскай пустой хаце не знайшлi хлеба. Тут не яны ўжо першыя былi, ды мо й не апошнiя. Адно было ўволю яблыкаў i кiслага белага вiна. Цэлы час паласкалi вiном засохлыя горлы й закусвалi фруктамi.

Таго самага вечару, калi помста дагнала лейтананта Сьцервiна, Сымон зноў быў высланы на правы фланг у малы ненакрыты вакопчык. Зь iм пайшоў ведамы ўжо чытачу Гвардзейчык. Нiводзiн не спаў, бо й спаць было цяжкавата неяк. Каля паўночы сухi вецер пачаў разганяць хмары, i зноў паказаўся серп месяца. Мiны не давалi заснуць. Яны сьвiсталi, чаргуючыся, па ўсёй лiнii фронту. Направа ад таго месца, дзе трымалi пазыцыю Сымон i Гвардзейчык, на паўночны захад ад iх, нехта нанiзваў вогненныя пацеркi на шнурочак. Рэгулярныя дугi агнявых куляў то падымалiся ўверх i лукам спадалi да зямлi, то зноў ёмка несьлiся, прыгнуўшыся, здавалася, да самых чубоў недалёкiх кустоў. На дапамогу iм побач рагаталi снарады лёгкай артылерыi й мiнамёты. Аб'ектам працiўнiка быў мост на канале ў вёсцы Гагэнбах. Здабыўшы яго, можна зайсьцi ў тыл адзьдзелам у Асбаху, адрэзаць iм дарогу водступу. З боку 'трыццаткi' агонь быў слабы. Навет няшмат зарыентаваным у вайне Спарышу й Гвардзейчыку пасьля паругадзiннага назiраньня ясна было, што працiўнiк здабыў аб'ект i вужакай улез у зробленую адтулiну. Пад дзень агонь перанёсься добрых пару пядзяў на ўсход.

Нядзельнае свiтаньне 26 лiстапада загрымела сотнямi глотак францускiх гарматаў. Загарэлася доўгая дуга эльзаскага фронту. Французы згушчалi агонь на пярэднiх пазыцыях вёскi Асбаха, намацвалi бункеры й звычайныя вакопы. Снарады торгалi мяккiя грудзi голага поля, крышылi дрэвы. Жвавы вецер разганяў едкi сiнявы дымок пораху па-над буграмi й далiнамi. Пасьля блiзу гадзiннай артылерыйскай, амаль аднабочнай, кананады згусьцелi хвалi гукаў танкавай, аўтаматычнай i пяхотнай хуткастрэльнай зброi. Сухi ляскат 'стэнаў' амэрыканскiх кароценькiх скарастрэлаў - нагадваў трэск ломаных галiнаў.

Цяжар галоўнага ўдару пайшоў на Асбах i направа ад Сымона, праз вёску Гагэнбах, дзе ноччу працiўнiк здабыў мост на канале. З боку 'трыццаткi' супрацiў быў зусiм слабы, амаль нiякi. Толькi на пярэднiх пазыцыях Асбаха кароткi час бражджэў 'максiм', але й той хутка заглох. Працiўник хутка й глыбока ўядаўся ў грудзi 'трыццаткi'.

Яшчэ на досьвiтку, калi хваляй пасыпалiся артылерыйскiя стрэлы, Сымон гаварыў Гвардзейчыку:

- Ну, братка, цi ня ёсьць ужо гэта пачатак канца?

- Так выглядае.

- Няхай там што будзе - будзе, а кiшкi зноў пачынаюць марш падыгрываць. Варта было-б крышку iх заспакоiць.

Гэтак памяркаваўшы, двое сяброў палезьлi ў свае сiнiя торбы, званыя хлебакамi, i памалу жавалi чорны сухi хлеб, пасьля яблыкi. Нарэшце, не спяшаючыся, закурылi, увесь час пазiраючы наперад у бок працiўнiка. Лагчына перад фронтам была пустая й спакойная. Яны ня спускалi вачэй з бочных i заднiх вакопчыкаў, зь якiх ледзь тырчалi вяршкi шлемаў. Ззаду, крокаў сто воддаль, блiзка краю лесу, тырчаў зь ямы шлем лейтананта Калмыкова, i за iм абое найбольш сачылi. Калмыкоў ад учарашняга быў на той самай пазыцыi, адкуль назiраў, каб нiхто не пакiдаў прызначаных месцаў.

Ураганны агонь францускай артылерыi быў перанесены далей назад, а з боку Асбаху й з правага крыла ўжо далёка ззаду даляталi водгукi рэдкiх i кароткiх сэрыяў 'стэнаў'.

- Слухай, цi не пара нам вылазiць? - запытаўся ў Гвардзейчыка Сымон.

- Хто яго ведае.

- Бач, Калмыкова ўжо няма, цi ня скрыўся дзе ў лесе. Шлёмы таксама парадзелi па вакопах.

- Дык давай, вылазiм.

- Падпаўзём, давай, да суседзяў налева.

- Слухайце, дзе Калмыкоў? - пыталi суседзяў Гвардзейчык i Сымон, асьцярожна аглядаючыся навокал.

- А я ня ведаю, - адказаў адзiн.

- Дык чаго тады сядзець? Давайце ў лес. У лесе далучылiся да вялiкай групы - каля паўсотнi чалавек. Былi тут обер-лейтанант Рэшатаў, Калмыкоў, дружыновыя Лакуста, Булько, Вiткоўскi й iншыя падафiцэры. Новапрыбылыя хутка даведалiся аб трапнасьцi сваiх ранейшых мяркаваньняў. Працiўнiк заняў вёску й абкружыў ззаду лес: завязаў мяшок, як казалi. Доказам гэтага быў трэск i грукат разнаякай зброi, перанесены далёка на поўнач за канал. Да групы цэлы час далучалiся новыя. Радзiлiся, як найлепш й найбясьпечней трапiць у палон.

- Так вот, ребята, - пачаў курносенькi Рэшатаў, - желаем мы этого или нет, у нас только один остался теперь путь - это в плен. Мы окружены. Слышите стрельбу со всех сторон? Удирать нам уже некуда. Только и кранись, как всех нас перестреляют. Нужно сдаваться. Ваша судьба, конечно, лучшая, чем у нас, офицеров. Кто знает, что с нами сделают. Но вы сами знаете: я мог давно удрать, да ведь остался только для вас. Потому и остался, что вас жалко...

- Каб табе скула ў бок, як ты праўду гаворыш, ты, крывадушны маскалюга! злосна загрымеў былы Рэшатаў канюх Спарыш.

Обер-лейтанант раней гаварыў, гледзячы больш сабе на мыскi хромавых боцiкаў, чым у вочы людзям, а цяпер, пры такой нечаканай рэакцыi, цi навет, як магло яму здацца, пагрозе, яўна зьбянтэжыўся й на момант зусiм зьбiўся з панталыку. Кiнуў вокам перш на былога свайго канюха, пасьля на Калмыкова й рэшту людзей, быццам чакаючы ад iх слоўнай дапамогi.

З групы пачулiся галасы:

- Кiнь ты, Спарыш, цяпер не пара на гэта.

- Перастань, Сымон.

- Дык чаго тады чакаць? Давайце, iдзём, - запрапанаваў адзiн з групы.

- Все согласны? - пасьмялеў маскалёк i зiрнуў яшчэ раз на Сымона.

- Давайце.

- А погоны нужно сорвать, я думаю, - гаварыў Калмыкоў Рэшатаву.

- Да зачем? Разве солдаты не знают или не скажут? Пущай уже, что будет все равно.

- Давайце тады не чакаць, бо могуць па нас страляць, - перасьцярог Булько.

- Паслаць аднаго да iх. Хто тут умее крыху па-француску? Няхай iдзе й скажа, што мы тут чакаем.

- Кiдаем зброю! - крычэў голас.

- Давайце сюды ў кучу. Пасы, патранташы - усё чысьценька. Не разыходзьцеся.

- Только не кричать! - супакойваў сам неспакойны Рэшатаў. - Могут услышать - они здесь близко - тогда дело плохо.

- Кто там пойдет к ним?

- Лоеў, давай ты, ты-ж крышку гаворыш...

- Давай, Лоеў!

Таго, каго называлi Лоевым, ня трэба доўга намаўляць. На хаду адкiнуў пас, хлябак i накiраваўся лясной дарожкай у кiрунку Асбаху.

IV

Ськiдаючы з пляча стрэльбу й пас з патранташамi ды шлём, Сымон Спарыш адчуваў, што закрывае яшчэ адзiн разьдзел у сваiм жыцьцi. Шкадаваць ня было чаго, й перад сумленьнем ня трэба было рабiць справаздачы: сiлай апранутае адкiдалася набок, на ваенны

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату