З'явiлася двое прыбраных слуг, узялi елку i ўнеслi яе ў агромнiстую, прыгожую залу. На сценах вiселi партрэты, а на вялiкай кафлянай печцы стаялi кiтайскiя вазы з iльвамi на накрыўках; паўсюль былi расстаўлены крэслы-качалкi, абабiтыя шоўкам канапы i вялiкiя сталы, заваленыя альбомамi, кнiжкамi i цацкамi на некалькi сот талераў - так, ва ўсялякiм разе, казалi дзецi. Елку пасадзiлi ў вялiкую кадку з пяском, абгарнулi кадку зялёнай тканiнай i паставiлi на стракаты дыван. Як трымцела елачка! Што ж такое цяпер будзе? З'явiлiся слугi i маладыя дзяўчаты i сталi ўпрыгожваць яе. Вось на галiнах павiслi напакаваныя ласункамi маленькiя сеткi, якiя выразалi з каляровай паперы, выраслi залочаныя яблыкi i арэхi i загайдалiся лялькi - ўсё роўна, як жывыя чалавечкi: такiх елка яшчэ не бачыла. Нарэшце да галiн прымацавалi сотнi рознакаляровых маленькiх свечак - чырвоных, блакiтных, белых, а да самай верхавiны елкi - вялiкую зорку з сусальнага золата. Ну проста вочы разбягалiся, гледзячы на ўсю гэтую раскошу!

- Як заблiшчыць, заззяе елка вечарам, калi запаляцца свечкi! - сказалi ўсе.

'Ах! - падумала елка. - Хаця б ужо хутчэй настаў вечар i запалiлi свечкi! А што ж будзе пасля? Цi не з'явяцца сюды з лесу, каб палюбавацца на мяне, iншыя дрэвы? Цi не прыляцяць да вокнаў вераб'i? Альбо, можа, я ўрасту ў гэтую кадку i буду стаяць тут такою прыбранаю i зiму i лета?'

Каб жа, ды гэтак! Ад напружанага чакання ў яе нават забалела кара, а гэта для дрэва прыкладна тое ж самае, што для нас галаўны боль.

Але вось запалiлiся свечкi. Што за бляск, што за раскоша! Елка затрапятала ўсiм сваiм голлем, адна са свечак падпалiла зялёныя iголкi, i елачка надта ж балюча апяклася.

- Ай-ай! - закрычалi паненкi i паспешлiва затушылi агонь.

Больш елка i ўздрыгануцца не смела. I напалохалася ж яна! Асаблiва таму, што баялася страцiць хаця б самае нязначнае са сваiх упрыгажэнняў. Але ўвесь гэты бляск проста ашаламляў яе... Раптам абедзве паловы дзвярэй расчынiлiся, i ўварваўся цэлы натоўп дзяцей; можна было падумаць, што яны хочуць звалiць дрэва! За iмi паважна ўвайшлi старэйшыя. Малышы спынiлiся як укапаныя, але толькi на хвiлiну, а пасля падняўся такi шум i гоман, што проста ў вушах звiнела. Дзецi скакалi вакол елкi, i мала-памалу ўсе падарункi з яе былi сарваны.

'Што ж гэта яны робяць? - думала елка. - Што гэта значыць?'

Свечкi дагарэлi, iх патушылi, а дзецям дазволiлi абабраць дрэва. Як яны накiнулiся на яго! Толькi галiны затрашчалi! Не будзь верхавiна з залатой зоркай моцна прывязана да столi, яны павалiлi б елку.

Потым дзецi зноў узялiся скакаць, не выпускаючы з рук сваiх дзiвосных цацак. Нiхто больш не глядзеў на елку, акрамя старой нянькi, ды i тая толькi выглядвала, цi не засталося дзе ў голлi яблычка альбо фiнiка.

- Казку! Казку! - закрычалi дзецi i падцягнулi да елкi маленькага, тоўсценькага чалавека.

Ён усеўся пад дрэвам i сказаў:

- Вось мы i ў лесе! Ды i елка таксама паслухае! Але я раскажу толькi адну казку! Якую хочаце: пра Iведэ-Аведэ альбо пра Клумпэ-Думпэ, якi хоць i звалiўся з лесвiцы, усё-такi праславiўся i здабыў сабе прынцэсу.

- Пра Iведэ-Аведэ! - закрычалi адны.

- Пра Клумпэ-Думпэ! - закрычалi другiя.

Узняўся крык i шум; адна елка стаяла цiха i думала: 'А я? А мне што рабiць?'

Яна ўжо зрабiла сваю справу!

I тоўсценькi чалавек расказаў пра Клумпэ-Думпэ, якi хоць i звалiўся з лесвiцы, усё-такi праславiўся i здабыў сабе прынцэсу.

Дзецi запляскалi ў ладкi i закрычалi:

- Яшчэ, яшчэ! - Яны хацелi паслухаць i пра Iведэ-Аведэ, але засталiся пры адным Клумпэ-Думпэ.

Цiха, задумлiва стаяла елка, - лясныя птушкi нiколi не расказвалi нiчога такога. 'Клумпэ-Думпэ звалiўся з лесвiцы, i ўсё ж яму дасталася прынцэса! Дык, вось што бывае на белым свеце!' - думала елка; яна цалкам верыла ўсяму, пра што зараз чула, - расказваў жа такi паважны чалавек. 'Праўда, хто ведае! Магчыма, i мне давядзецца звалiцца з лесвiцы, а пасля i я стану прынцэсай!' I яна з радасцю думала пра заўтрашнi дзень: яе зноў упрыгожаць свечкамi, золатам i садавiнай! 'Заўтра ўжо я не затрымчу! - думала яна. - Я хачу, як след нацешыцца сваёй раскошай! I заўтра я зноў пачую казку пра Клумпэ-Думпэ, а можа, i пра Iведэ-Аведэ'. I дрэўца цiха прастаяла ўсю ноч у марах пра заўтрашнi дзень.

Ранiцай з'явiлiся слугi i пакаёўка. 'Зараз зноў пачнуць мяне ўпрыгожваць!' - падумала елка, але яны выцягнулi яе з пакоя, пацягнулi па лесвiцы i сунулi ў самы цёмны куток. гарышча, куды нават не трапляла дзённае святло.

'Што ж гэта значыць? - думала елка. - Што мне тут рабiць? Што я тут пабачу i пачую?' Яна прыткнулася да сцяны i ўсё думала, думала... Часу на гэта было дастаткова: мiналiся днi i ночы - нiхто не заглядваў да яе. Толькi аднойчы прыйшлi людзi паставiць на гарышча нейкiя скрынкi. Дрэва стаяла ад iх у баку, i пра яго, здавалася, забылiся.

'На двары зiма! - думала елка. - Зямля зацвярдзела i пакрылася снегам; значыцца, нельга зноўку пасадзiць мяне ў зямлю, вось i давядзецца пастаяць пад дахам да вясны! Як гэта разумна прыдумана! Якiя людзi добрыя! Не будзь толькi тут так цёмна i так жахлiва пуста!.. Няма нават нiводнага зайчыка!.. А ў лесе ж як было весела! Наўкола снег, а па снезе зайчыкi скачуць! Хораша было... Нават калi яны скакалi цераз мяне, хаця мяне гэта i злавала! А тут як пуста!'

- Пi-пi! - пiскнула раптам мышаня i выскачыла з норкi, за iм яшчэ адно, такое ж маленькае. Яны ўзялiся абнюхваць дрэва i шмыгаць у яго голлi.

- Жахлiва сцюдзёна тут! - сказалi мышаняты. - Каб не гэта, дык i добра было б! Праўда, старая елка?

- Я зусiм не старая! - адказала елка. - Ёсць шмат дрэў, якiя старэй за мяне!

- Адкуль ты i што ты ведаеш? - спыталi мышаняты; яны былi страшэнна цiкаўныя. - Раскажы нам, дзе самае лепшае месца на зямлi? Ты была там? Цi была ты калi-небудзь у клецi, дзе на палiцах ляжаць сыры, а пад столлю вiсяць кумпякi i дзе можна скакаць на свечках з лою? Туды ўвойдзеш худым, а выйдзеш адтуль тоўстым!

- Не, такога месца я не ведаю! - сказала дрэва. - Але я ведаю лес, дзе свецiць сонейка i спяваюць птушкi!

I яна расказала iм пра сваё юнацтва; мышаняты нiколi не чулi нiчога такога, выслухалi расповяд елкi i пасля сказалi:

- Як ты шмат бачыла! Якая ты была шчаслiвая!

- Шчаслiвая? - сказала елка i задумалася пра той час, аб якiм толькi што расказвала. - Сапраўды, вiдаць, тады мне жылося няблага!

Затым яна расказала iм пра вечар, калi была ўпрыгожана пернiкамi i свечкамi.

- О! - сказалi мышаняты. - Якой жа ты была шчаслiвай, старая елка!

- Я зусiм яшчэ не старая! - запярэчыла елка. - Мяне ўзялi з лесу толькi сёлетняй зiмою! Я ў самым росквiце! Толькi што ўвайшла ў рост!

- Як ты цудоўна расказваеш! - сказалi мышаняты i на наступную ноч прывялi з сабою яшчэ чатырох, каб i яны паслухалi расповяды елкi. А сама елка, чым больш расказвала, тым ясней прыгадвала мiнулае, i ёй здавалася, што яна перажыла шмат добрых дзён.

- Але яны ж вернуцца! Вернуцца! Вось i Клумпэ-Думпэ ўпаў з лесвiцы, а ўсё-такi яму дасталася прынцэса! Магчыма, i я зраблюся прынцэсай!

Тут дрэва ўспомнiла прыгожанькую бярозку, што расла ў лясным гушчары непадалёк ад яго, - яна здавалася яму цяпер сапраўднай прынцэсай.

- Хто гэта Клумпэ-Думпэ? - спыталi мышаняты, i елка расказала iм усю казку; яна запомнiла яе слова ў слова. Мышаняты ад задавальнення скакалi ледзь не да самай верхавiны дрэва. На наступную ноч з'явiлася яшчэ некалькi мышэй, а ў нядзелю прыйшлi нават два пацукi. Iм казка зусiм не спадабалася, што надта засмуцiла мышанят, але цяпер i яны перасталi ўжо так захапляцца ёю, як раней.

- Вы толькi адну гэтую гiсторыю i ведаеце? - спыталi пацукi.

- Толькi! - адказвала елка. - Я чула яе ў самы шчаслiвы вечар майго жыцця; але якраз тады я, мiж iншым, яшчэ не ўсведамляла гэтага!

- Нiчога дзiўнага, звычайная, вартая жалю, гiсторыя! Магчыма, вы ведаеце што-небудзь пра тлушч, альбо свечкi з лою? Пра клець?

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату