I ўсе прыдворныя сталi бэсцiць салаўя i абзываць яго няўдзячнай жывёлiнай.

- Балазе, лепшая птушка засталася ў нас! - гаварылi яны, i завадному салаўю прыйшлося праспяваць сваю адзiную песню ў трыццаць чацверты раз.

Прыдворны капельмайстар усяляк расхвальваў штучную птушку i запэўнiваў, што яна значна лепшая за сапраўдную i знешнасцю i голасам.

- Я вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, высокi ўладыка мой, i вы, шаноўныя спадары, - прамовiў ён, - што перавага несапраўднага салаўя над жывым неаспрэчная. Як бачыце, маючы справу з жывым, вы нiколi зараней не ведаеце, што яму стукне ў галаву праспяваць, у той час як вам заўсёды вядома наперад, што iменна будзе спяваць салавей завадны. Калi вам захочацца, вы нават можаце разабраць яго i паглядзець, як ён змайстраваны, як размешчаны i дзейнiчаюць усе яго валiкi, шрубкi i спружынкi - вынiк чалавечага розуму i навучонасцi.

- О, канешне, мы таксама так думаем, - згадзiлiся прыдворныя.

А iмператар загадаў паказаць птушку ўсяму гораду ў наступную ж нядзелю.

- Хай i народ паслухае яе, - сказаў ён.

Гараджане з задавальненнем паслухалi i выказалi сваю поўную згоду, быццам iх пачаставалi выдатнай гарбатай, а кiтайцы, як вядома, нiшто так не любяць, як гарбату.

Усе ў адзiн голас усклiквалi 'О!', падымалi ўверх указальныя пальцы i хiталi галовамi.

Толькi бедныя рыбакi, якiм даводзiлася чуць сапраўднага салаўя, гаварылi:

- Няблага спявае! Ёсць падабенства з жывым салаўём. Ды ўсё-такi не тое. Нечага не хапае, а чаго - мы i самi не ведаем!

А тым часам iмператар прыняў загад, змацаваны самай вялiкай iмператарскай пячаткай. У гэтым загадзе сапраўднага салаўя аб'явiлi назаўсёды выгнаным з кiтайскай iмперыi. А штучны заняў месца на шаўковай цадушцы каля самай iмператарскай пасцелi. Вакол яго былi раскладзены ўсе падораныя для яго каштоўнасцi, у тым лiку залатая iмператарская пантофля.

Нежывой птушцы далi высокае званне: 'Першы спявак iмператарскага начнога столiка з левага боку', таму што iмператар лiчыў больш важным той бок, дзе знаходзiцца сэрца, а сэрца знаходзiцца з левага боку нават у iмператара!

Вучоныя напiсалi пра штучнага салаўя дваццаць пяць таўшчэзных кнiг, дзе было ажно залiшне самых мудрагелiстых i незразумелых кiтайскiх слоў. Аднак усе прыдворныя клялiся, што прачыталi гэтыя кнiгi i зразумелi ад слова да слова, iнакш бы iх празвалi невукамi i адлупiлi б палкамi па пятках.

Так прайшоў год. Iмператар, увесь двор i нават увесь горад ведалi на памяць кожную нотку ў песнi штучнага салаўя. Пагэтаму i падабаўся яго спеў. Усе цяпер самi маглi падпяваць птушцы. Вулiчныя падлеткi выцiналi: 'Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!'. I нават сам iмператар iншы раз напяваў: 'Цёх-цёх-цёх! Клюк- клюк-клюк!' Цуд i толькi!

I вось аднойчы вечарам птушка-цацка шчыравала перад iмператарам, а ён ляжаў на ложку i слухаў яе. Раптам унутры птушкi нешта зашыпела, затрымцела, калёсiкi хутка закруцiлiся i спынiлiся. Музыка сцiхла.

Iмператар ускочыў з ложка i паслаў па свайго асабiстага лекара. Але чым той мог дапамагчы? Ён жа нiколi не лячыў салаўёў - нi жывых, нi падманных.

Тады паклiкалi майстра па гадзiннiках. Той разабраў цацку на запчасткi i доўга разглядаў розныя калёсiкi i падкручваў нейкiя шрубкi. Потым ён зазначыў, што птушка хоць i будзе спяваць, але карыстацца ёй трэба вельмi асцярожна: маленькiя зубчыкi пасцiралiся, новыя ў калёсiкi паставiць нельга. Проста бяда!

Усе былi вельмi расчараваныя. Iмператар выдаў новы загад, у якiм гаварылася, што 'Першага спевака iмператарскага начнога столiка з левага боку' дазваляецца заводзiць толькi раз у год, ды i то ненадоўга.

Для супакою гараджан прыдворны капельмайстар выступiў з прамовай, у якой ён з вялiкiм майстэрствам даказваў, што завадны салавей не стаў горшы, чым быў. Ну, а калi гэта сказаў прыдворны капельмайстар, значыць, так яно i ёсць.

Прайшло яшчэ пяць гадоў.

Аднойчы iмператар прастудзiўся i захварэў. Дактары ўжо страцiлi надзею на яго выздараўленне. Мiнiстры i прыдворныя збiралiся абвясцiць новага iмператара, а народ тоўпiўся на вулiцы i пытаўся ў першага мiнiстра пра здароўе старога iмператара.

- Пф! - адказаў першы мiнiстр i пахiтаў галавой.

Збялелы i пахаладнелы, ляжаў iмператар у сваёй шыкоўнай пасцелi. Усе прыдворныя лiчылi, што ён памёр, i кожнаму не цярпелася прывiтаць на троне новага iмператара. Прыслуга бегала навыперадкi па палацы, каб уведаць апошнiя навiны, цi бавiла час ў балбатнi за кубкам гарбаты. Ва ўсiх залах i калiдорах былi разасланы дываны, каб не чутно было шуму крокаў; i ў палацы стаяла мёртвая цiшыня.

Але стары iмператар яшчэ не памёр, хоць i ляжаў зусiм нерухома ў сваёй пасцелi, пад залатым балдахiнам з залатымi кутасiкамi.

Акно было адчынена, i месяц глядзеў на iмператара i заваднога салаўя, якi ляжаў гэтак жа нерухома, як i сам iмператар, на шоўкавай падушцы каля пасцелi хворага.

Бедны iмператар ледзьве дыхаў, яму здавалася, што нехта вось-вось сцiсне яго за горла. Ён прыадкрыў вочы i ўбачыў, што на грудзях у яго сядзiць Смерць. Яна надзела сабе на галаву карону iмператара, у адной руцэ яе была залатая шабля, а ў другой - iмператарскi сцяг. А вакол, з-пад усiх складак зiхотнага балдахiна, выглядвалi нейкiя страшныя пачвары: адны нахабныя i злосныя, другiя - прыгожыя i добрыя. Але злосных было значна больш. Гэта былi злосныя i добрыя справы iмператара. Яны глядзелi на яго i наперабой шапталi.

- Цi помнiш ты гэта? - чулася з аднаго боку.

- А гэта помнiш? - даносiлася з другога.

I яны расказвалi яму такое, што халодны пот прабiраў iмператара.

- Я не помню пра гэта, - мармытаў ён. - А пра гэта таксама даўно забыўся...

Яму стала так цяжка, так страшна, што ён пракрычаў:

- Музыку сюды, музыку! Бiце ў вялiкi кiтайскi бубен! Я не хачу бачыць i чуць iх!

Але страшныя галасы не змаўкалi, а Смерць, нiбы стары кiтаец, кiвала галавой пры кожным iх слове.

- Музыку сюды! Музыку! - яшчэ мацней ускрыкнуў iмператар. - Спявай хоць ты, мая слаўная залатая птушачка! Я надзялiў цябе каштоўнасцямi, я павесiў табе на шыю залатую пантофлю!.. Спявай жа, спявай!

Але птушка маўчала: няма было каму яе завесцi, а без гэтага яна спяваць не магла.

Смерць, усмiхаючыся, глядзела на яго сваiмi пустымi вачнiцамi. Мёртвая цiшыня стаяла ў пакоях iмператара.

I раптам за акном пачулiся прыгожыя спевы. Гэта быў маленькi жывы салавей. Ён уведаў, што iмператар хворы, i прыляцеў, каб суцешыць i прыпадняць яго настрой. Ён сядзеў на галiнцы i спяваў, i страшныя зданi, што абступiлi iмператара, адчувалi сябе нядобра, а кроў усё хутчэй, усё магутней падступала да сэрца iмператара.

Сама смерць заслухалася салаўём i толькi прамiж сябе паўтарала:

- Спявай, салавейка! Спявай яшчэ!

- А ты аддасi мне за гэта каштоўную сваю шаблю? I сцяг? I карону? - спытаў салавей.

Смерць згодна хiтнула галавой i аддавала адзiн скарб за другiм. А салавей усё спяваў i спяваў. Вось ён заспяваў песню пра цiхiя могiлкi, дзе зацвiў бузiннiк, шыкуюць белыя ружы i ў свежай траве на магiлах блiшчаць слёзы жывых, дзе чутны лiтаннi па сваiх блiзкiх. Тут смерцi так захацелася дадому, на цiхiя могiлкi, што яна захуталася ў белы халодны туман i шуснула ў акно.

- Дзякуй табе, мiлая пташка! - прамовiў iмператар. - Я пазнаю цябе. Калiсьцi я прагнаў цябе з маёй дзяржавы, а цяпер ты сваёю песняй прагнала ад маёй пасцелi Смерць! Чым узнагародзiць цябе за гэта?

- Ты ўжо ўзнагародзiў мяне за гэта, - сказаў салавей. - Я бачыў слёзы на тваiх вачах, калi першы раз спяваў для цябе, - пра гэта мне не забыць нiколi. Шчырыя слёзы радасцi - самая шчырая ўзнагарода для спевака!

I ён заспяваў iзноў, а iмператар заснуў здаровым, моцным сном. А калi ён прачнуўся, у акно ўжо свяцiла

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату