Спачатку была назва на латынi.
Веrtholdi Chronicon Lyvoniae, рag. 29,
Мonumenta Lyvoniae antiquae, VIII, Rigае, 1292.
...Рыцар Фрыдрых i пробашч Iаган выказалi меркаванне: трэба, сказалi яны, зрабiць наступленне i, узяўшы горад Замош, люта пакараць жыхароў для прыкладу iншым. Раней пры ўзяццi крэпасцяў даравалi грамадзянам жыццё i свабоду, i таму ў астатнiх няма належнага страху. Парашым жа: хто з нашых першы ўзыдзе на сцяну, таму дамо найлепшых коней i знатнага палоннiка. Вераломнага князя, ворага хрысцiянскай царквы, мы ўзнясём вышэй за ўсiх на самым высокiм дрэве. I пакараем люта яго слугу, з пекла родам, спарадзiцеля агню.
I русы выкацiлi з варотаў распаленыя колы, якiя раскiдвалi па баках пякельны агонь, каб падпалiць асадную вежу. Мiж тым ландмайстар Готфрыд фон Гольм, несучы сцяг у руцэ, першы ўзышоў на вал, а за iм следаваў Вiльгельм Оге, i, убачыўшы гэта, астатнiя ратнiкi i браты спяшалiся ўзысцi на сцяну першымi, адны дапамагалi падымацца адзiн аднаму, а другiя бiлiся каля варотаў...
Побач з гэтым тэкстам Ганна прачытала неахайную, наўскасяк ад рукi прыпiску: 'Пераклад з першай публiкацыi. Рукапiс Бертольда Рыжскага знойдзены ва ўрыўках, у канвалюце XIV ст. у Мадрыдскай бiб-цы. Запiс адн. да лета 1215. Горскi памылкова iдэнтыфiцыраваў Замошша з Iзборскам. Гл. В. I. 12.1990, стар.36. Несумненна, адзiны ўпамiн пра Замошша ў ордэнскiх крынiцах. Генрых Латв. маўчыць. Пскоўскi летапiсец, пад 1215 г. падае скупа: 'Того же лета убиша многих немцы в Литве и Замошье, а город взяша'. Тацiшчаў, за iм Салаўёў палiчылi Замошша лiтоўскай воласцю. Янiн выказаў сумненне ў 80-х гг. '.
На другiм лiстку было штосьцi незразумелае:
ДАРОГА ДАРОГ
Аb majorem Dei gloriam. У iмя Гермiя Тройчы Найвялiкшага. Калi хочаш дабываць Меркурый з Месяца, зрабi перадусiм насычаную ваду з купарвасу i салетры, узяўшы iх пароўну, сальвiруй Месяц звычайным спосабам, дай асесцi ў звычайнай вадзе, вымый вапну ў чыстых водах, высушы, апусцi ў сасуд пласкадонны, пастаў у печ кальцынiравацца пры ўмеранай тэмпературы, якая патрэбна для Сатурна, каб расплавiцца, i праз тры тыднi Месяц узыдзе, i Меркурый будзе разлучаны з Зямлёю.
Тым жа беглым почыркам збоку было напiсана: 'За паўстагоддзя да Альберта i Бэкана'. Што ж зрабiлi праз паўвека Альберт i Бэкан, Ганне заставалася невядома.
Дарэмна яна марнуе час. Ганна наўгад выцягнула з пачка трэцi лiсток.
СА СПРАВАЗДАЧЫ ЗАХОДНЕДЗВIНСКАГА АТРАДА
Гарадзiшча пад назваю Замошша размешчана за 0,4 км на паўночны захад ад вёскi Палудзёнкi (Мёрскi р-н) на высокiм i крутым (да 20 м) пагорку на левым беразе р.Вятла (левы прыток Заходняй Дзвiны). Пляцоўка ў плане няправiльнай авальнай формы, арыентавана па лiнii поўнач - поўдзень з невялiкiм адхiленнем на ўсход. Даўжыня пляцоўкi 136 м, шырыня ў паўночнай палавiне 90 м, у паўднёвай - 85 м. Раскопам у 340 кв.м. ускрыты культурны пласт чорнага, цёмна-шэрага колеру магутнасцю 3,2 м блiжэй да цэнтра i 0,3 м каля краёў. Насычанасць культурнага слою знаходкамi даволi значная. Знойдзена шмат фрагментаў лепных сасудаў: каля 90% слабапрафiлiраваных i банкавых формаў, характэрных днепрадзвiнскай культуры, i штрыхавая керамiка (каля 10%), а таксама некалькi абломкаў керамiкi XII ст. Папярэдне выяўлены тры нiжнiя гарызонты: раннi этап днепрадзвiнскай культуры, познi этап той жа культуры i гарызонт трэцяй чвэрцi 1 тысячагоддзя нашай эры (культура тыпу верхняга пласту банцэраўскага гарадзiшча).
У канцы XII - пачатку XIII ст. тут быў збудаваны храм i шэраг жыллёвых будынкаў, якiя былi знiшчаны ў вынiку пажару. Даследаваннi фундамента храма, на якiм была пабудавана ў XVIII ст. каплiца, будуць прадоўжаны ў наступным сезоне. Раскопкi ўскладняюцца ў вынiку парушэнняў верхнiх пластоў могiлкамi XVI-XVIII стст.
(Археалагiчныя адкрыццi 1986 г. стар. 221)
Справаздача была зразумелая. Капалi - гэта значыць будуць капаць - на пагорку. Ганна склала лiсткi на стол. Ёй захацелася зноў падняцца на пагорак. У сенцах быў адзiн Жуль.
- Хочаце паглядзець на машыну часу? - спытаўся ён.
- Вы на ёй прыехалi?
- Не, устаноўка патрэбна толькi на ўводзе. Яна б тут не змясцiлася.
Жуль правёў Ганну ў халодны пакой. Побач з ложкам стаяла металiчная скрынка. Над ёю вiсеў чорны шар. Яшчэ там былi два пульты. Адзiн з iх стаяў на крэсле, другi - на ложку. У кутку - тонкая высокая рама.
- I гэта ўсё? - спыталася Ганна.
- Амаль што. - Жуль быў задаволены эфектам. - Вам хочацца, каб устаноўка была на што-небудзь падобная? Людзi не вынаходлiвыя. Ва ўсiх дэманах i ведзьмах угадваецца той самы чалавек. А вось кенгуру эўрапейская фантазiя прыдумаць не змагла.
- А спаць вы тут будзеце? - спыталася Ганна.
- А як жа, - адказаў нявiнна Жуль. - Каб вы толькi не забралiся сюды ноччу ды не адправiлiся ў мiнулае або будучыню. А то шукай вас потым у татарскiм гарэме.
- Прыйдзецца шукаць, - сказала Ганна. - Горш будзе, калi я заб'ю свайго прадзеда.
- Банальны парадокс, - сказаў Жуль, - вiткi часу такiя вялiкiя, што эфект нiвелiруецца.
- А дзе Кiн?
- На пагорку.
- I не баiцца дзеда?
- Больш яны не сустрэнуцца.
- Я таксама пайду пагляджу. Заадно спытаюся пра сёе-тое.
Ганна iшла па сцежцы, iмкнучыся зразумець, дзе стаяла крапасная сцяна. Вяршыня пагорка амаль пляскатая, да лесу i ручая iдуць пакатыя схiлы, толькi над ракою бераг абрываецца крута. Значыць, сцяна пройдзе па абрыве па-над ракою, а потым прыкладна на той жа вышынi вакол пагорка.
Яшчэ ўчора горад быў абстракцыяй, патанулай у безданi часу. А цяпер? Калi я, разважала Ганна, даўно памерла для Кiна i Жуля, ды ўсё ж такi яшчэ жывая, нават крыху ўспацела ад лiпкай пераднавальнiчнай спякоты, то, значыць, i генiяльны Раман таксама цяпер жыве. Ён памрэ праз два днi, але пра гэта пакуль што не здагадваецца.
Ганна ўбачыла неглыбокую лагчыну, што агiнала пагорак. Настолькi неглыбокую, што калi б Ганна не шукала слядоў горада, то i не здагадалася б, што гэта рэшткi рова. Ганна знайшла ў рове падраны валёнак i бляшанку з-пад кансерваў, ледзь вывернулася ад асы i вырашыла iсцi ў цень, на моглiцы, таму што праз паўгадзiны з гэтага пекла павiнна была распачацца навальнiца.
У рэдкай заценi крайнiх дрэваў было трошкi халадней, чым у полi. Варта было Ганне спынiцца, як з кустоў вылецелi полчышчы камарыных камiкадзэ. У кустах зашапацела.
- Гэта вы, Кiн?
Кiн выйшаў з гушчару. На грудзях у яго вiсела фотакамера, недарагая, сучасная.
- Ах, якiя вы асцярожныя! - сказала Ганна, гледзячы на камеру.
- Стараемся. Прачыталi дакументы?
- Не ўсе. А хто такi Гермiй Тройчы Найвялiкшы?
- Апякун алхiмii. Гэтая справаздача пра дослед - лiпа. Яе напiсаў наш Раман.
- А што там цiкавае?
- Пра такi метад выдзялення ртуцi тады яшчэ не ведалi. Ён апiсвае даволi складаную хiмiчную рэакцыю.
Наляцеў вецер. Навальнiца папярэджвала пра сваё наблiжэнне.
- З чаго пачнём? - спыталася Ганна.
- Паглядзiм на горад. Проста паглядзiм.
- Вы ведаеце Рамана ў твар?
- Не, вядома. Але ён ствараў машыны i рабiў порах. Кiн зазiрнуў у змрок царквы. А Ганна ўвайшла за iм. У купале была дзiрка, i праз яе Ганна ўбачыла пасму лiловай хмары. У царкве пахла скляпеннем, на сценах захавалiся фрэскi. Святыя старцы абыякава глядзелi на людзей. Нiжэй каленяў фрэскi былi выцертыя. Здавалася, што старцы стаяць у воблаках.
Першыя кроплi забарабанiлi па даху. Яны падалi праз адтулiну ў купале i выбiвалi на падлозе фантанчыкi пылу. Ганна выглянула на двор. Лiсце i каменне здавалiся ненатуральна светлымi.
- Справа, дзе расце дуб-спарыш, былi княскiя харомы. Ад iх нiчога не захавалася, - сказаў Кiн.