дзецям патрэбныя ўзоры'.

3. А цяпер, раз ужо не пашчасцiла мне памерцi сваёю смерцю, вы мяне забiваеце... зноў-такi дзеля прыкладу. Вам патрэбная ахвяра... не дзеля таго, каб вашы дзецi навучылiся любiць Дабрачыннасць, а каб яны баялiся Рэспублiкi. Вам патрэбная буйная ахвяра, каб аплацiць злачынствы ўчарашняй тыранii i каб загарадзiць дарогу яе вяртанню. Пасля таго як вiнаватыя паўцякалi, вы схапiлi мяне, 'настаўнiка' Крыцiя i легкадумнага Ферамена, якi адмаўляе ахлакратыю авадня, што не даваў вам спакою. Цела маё (мяса i косткi) не заважыць, вядома, на шалях Немезiды гэтулькi, колькi важыць тысяча пяцьсот трупаў ахвяр тыранаў, але шмат важаць маё iмя i мая душа. I калi б вас усiх разам, сто пакаленняў, кiнуць на шалi вагаў, усё адно я б заважыў болей.

4. Пройдуць гады, i знойдзецца ў мяне шмат сяброў, i з'явiцца шмат зласлiўцаў, тутэйшых i тамтэйшых, цяперашнiх i будучых, якiя ўзнiмуць ладны вэрхал вакол маёй смерцi. Мяне назавуць 'найлепшым з элiнаў', 'салаўём муз', 'самым справядлiвым', 'самым разважлiвым', 'вянком Элады'. Дзецi вашыя збудуюць мне храм, 'Сакратыён', i штогод увесну будуць прыносiць мне ахвяраваннi. Мне будуць пакланяцца, як богу (хоць вы i не дазвалялi мне мець нават нiкчэмнага 'дэмана'). А дзеля чаго? Адны дзеля таго, каб паставiць сваё iмя побач з маiм, калi загавораць пра мяне; iншыя - каб паказаць, што, калi б я жыў у iх эпоху, яны б мяне зразумелi i шанавалi. Марны занятак! I тыя, i гэтыя праз меру павялiчаць маё значэнне i пакрыўдзяць вас: яны будуць хлусiць i верыць хлуснi. Вы й Закон выканалi свой абавязак. Адно толькi: вы караеце мяне не за тое, што я парушыў Закон, а за тое, што я аказаўся няздольны растаптаць i пераступiць яго! 'Не мае рацыi Сакрат, бо слабы ён i бядняк - i таму варты смерцi!' Вось што трэба было сказаць у даносе...

5. Калi б мяне судзiў кожны з вас паасобку, грамадзяне афiняне, вы б мяне апраўдалi, але ўсе разам вы гэтага зрабiць не можаце. Чым больш людзей лiпне адно да аднаго, ператвараючыся ў натоўп, тым менш у iх развагi i болей злосцi. I каб вас тут сабралася пяцьсот адборных мудрацоў - скажам так, Сакратаў - уся ваша гайня не была б вартая i паловы таго, чаго варты адзiн дурань; а вас жа тут - пяцьсот дурняў. Натоўп, Грамадская Думка - гэта велiзарны дварняк, прывязаны да кала на сонцы. Ён спiць бесперастанку цi скрабе сваю каросту; i шалёна кiдаецца на людзей, як толькi хто-небудзь памкнецца змянiць тое, з чым ён звыкся: спусцiць з ланцуга. Гэтак i вы: ледзь толькi вам данеслi, што я падрываю рэлiгiю, паганю моладзь i разбураю Логiку, - вы ўскочылi, нiбы тысячаногi звер, i заляскалi, як Сiмплегады, сваiмi скiвiцамi, пагражаючы расцерцi мяне на пыл. Калi б я еў полымя i глытаў шпагi, як фокуснiк на кiрмашы, гэта б вас не здзiвiла, i вы б падумалi, што я сапраўды глытаю шпагi i ем полымя. Нават калi б я быў шарлатанам-лекарам i частаваў вас мачою i гноем, вы б думалi, што менавiта мне вы абавязаны жыццём. Вы б гэта зразумелi i плацiлi б мне грошы. Але апошнiм часам вы часта чулi, як я, усмiхаючыся, казаў: 'Нiчога не ведаю'. I я напраўду нiчога не ведаю. Вам гэтага не зразумець! Атрымоўваецца, я - сапраўднае Страшыдла! Хто ведае, на што яно здатнае?

6. Я прымушаў iншых казаць тое самае i сапраўды верыць, што ўсе iхнiя веды - падман. Я прымушаў шукаць праўду. Ды вы, грамадзяне афiняне, спачатку занепакоiлiся, а пасля раз'юшылiся. Да чаго ўсё гэта магло прывесцi? Вы цудоўна ведаеце, што чым менш грамадзянiн думае, тым ён разумнейшы, а чым менш гаворыць, тым ён вальнейшы. А што, калi б раптам якi-небудзь дзiвак, упарта шукаючы iсцiну, знайшоў, што правiльней будзе есцi, чым галадаць? А то яшчэ горш - яму стукне ў галаву крычаць пра гэта дзе папала? Значыць, перш чым усхадзiлася бура, вам захацелася спынiць злыя вятры? Але злыя (даруйце, добрыя) вятры паклiкалi сафiсты. Тады я, нiбы гаротная Грамадская Думка, узяўся брахаць на iх i хапаць iх за ногi. Аднак, каб адчапiцца ад мяне, вы наклеiлi на мяне налепку, быццам я быў самы-самы сафiст. Хоць бы я iм быў!

7. I, каб пазбавiцца ад мяне яшчэ прасцей, вы начапiлi на мяне i такое: нiбыта я бязбожнiк. Каб жа я iм быў! Бязбожнасць вы прыхавалi, як самы надзейны сродак, каб цкаваць сабаку i раз-пораз спускаць яго з ланцуга, ахоўваючы з дапамогай яго зубоў свае матэрыяльныя выгоды. Ворагаў вашага дабрабыту вы зрабiлi - i вельмi мудра - асабiстымi ворагамi сабакi. Каб учынiць расправу над Алкiвiядам, якога любiў i якiм захапляўся натоўп за яго прывабнасць, багацце i нястрогасць нораваў, вы абвiнавацiлi яго ў бязбожнасцi. I натоўп, забыўшыся на сваё замiлаванне, гнаўся за iм, як сабака, аж да самага краю зямлi. Бо вы навучылi яго чакаць шчасця з неба, а не патрабаваць сваё шчасце ад вас. Такiм чынам, адбiраючы ў яго марную надзею, мы адбiраем усё. I ён разарве цябе.

8. Каб вы зайшлi ў маю хату, вы ўбачылi б, што на сцяне там вiсяць абразы, запаленыя лампады i нашыя вянчальныя кароны ў бляшаных футаралах. А ў храме вы ўбачылi б, што я цалую ў руку святару. Цi гэтага вам не досыць? Што вам да таго, верыў я альбо не верыў? Досыць таго, што я здаваўся вам веруючым. Сапраўды, я не хацеў сварак з Ксантыпай i даваў ёй волю - абвешваць сцены абразамi. Я цалаваў у руку папу прылюдна, каб болей паздзекавацца з яго. 'Во як, гэты прайдзiсвет пераплюнуў мяне ў крывадушнасцi', - думаў ён сам сабе.

9. Я казаў, што ўва мне жыве нейкi дэман, якi мною кiруе. Я мусiў казаць так, каб вытлумачыць прасцячкам, чаму мой розум пераўзыходзiць iншыя розумы. Гэта зусiм не значыць, што я падрываў рэлiгiю. Iснуе столькi маленькiх багоў (цэлы мурашнiк.!), што iх немагчыма палiчыць, i iмёны iх нам не вядомыя. I калi ў кожнай крынiчцы, у кожным дрэве, у кожным дупле тулiцца па адным бажку, то чаму б яму не тулiцца ў Сакраце, якi ўяўляе больш прыстойнае жытло для багоў, чым нейкi там валун, якаясьцi сажалка цi галавешка з печы альбо наогул якая-небудзь дзiрка? Калi ў кожнага вар'ята ўсяляецца якi-небудзь бог, каб стаць прычынаю яго вар'яцтва, то чаму бог не можа ўсялiцца ў мудрага Сакрата, каб зрабiць яго яшчэ мудрэйшым? I калi ўсе хваробы i п'янства, i сны, i сненнi, i смерць, i нават чыхаўка ды кашаль - багi, дык чаму Iронiя не можа быць богам?

10. А што, калi мой дэман - новы божачкаў сын? Першы-лепшы поп з Усходу прыносiць сюды i падсоўвае вам то аднаго, то другога бязладнага бога - як Сабазiя, Кацiто цi Афрадыта - i вы iм з радасцю пакланяецеся. I калi вы дзеля такiх багоў нацягваеце спаднiцы i аздобленыя карункамi панталоны i несамавiта скачаце, вiхляючы азадкамi i жыватамi, нiбы жанкi; i калi вы лiчыце, што богу даспадобы, каб вы прысвячалi сваiх рабыняў, рабоў i нават сваiх дачок ды самiх сябе Афрадыце, Афiне, Апалону i аддаваць 'свяшчэнную плоць' ахвочым да яе, каб складна плявузгалi языкамi i дармаеднiчалi прапаведнiкi - Еўмапiльд ды iншае папоўскае насенне, - дык у чым жа правiнiўся ты, сцiплы мой дэман, што сядзеў сабе цiхамiрна i падбухторваў мяне да пошукаў Справядлiвасцi, не ходзячы па людзях з тацамi i не патрабуючы сабе храмаў ды ахвяр? Ад вас не патрабавалася дзеля яго нават спускаць штаны. I, зрэшты, пасля маёй смерцi ён пайшоў бы разам са мною, каб нам болей нiколi не вяртацца ў вашую праклятую краiну!

11. Вось што думаюць самыя гаспадарлiвыя сярод вас - 'гуляю трыста дзён у год, п'ю, качаюся ў гразi, лупцую жонку, краду з царкоўнага карца, займаюся кантрабандаю, ашукваю пакупнiкоў, даю хлуслiвыя клятвы, шпiёню i нiкога не чакаю. Я не хаджу прапаведаваць iншым бязбожнасць. Я магу не верыць, але натоўп... Гэтыя пачварныя зямельныя чарвякi, гэтыя брудныя партовыя пацукi, гэтыя галодныя базарныя сабакi - ледзь толькi яны пазбавяцца веры ў бога, хто iх стрымае? Спярша хай стануць культурнымi!' Але да гэтага яшчэ не дайшло... Рэлiгiя, як вы кажаце, падмурак айчыны i маралi. Пазбаўлены страху божага натоўп кiнецца на чужыя грошы, маёмасць i ўсё астатняе i пасадзiць на кол сваiх ахоўнiкаў. Вам нявыгадна, вы не хочаце, каб народ рабiў гэтак, як вы. I вось вы кiдаеце яму пад ногi мой нiкчэмны труп, каб народ не забываўся на тое, што бязбожнасць - найвялiкшы грэх... Але я ж 'падрываў мараль'! Паганiў дзяцей! Якiх дзяцей?

12. Усiм маiм вучням было за сорак. I яны былi зусiм не вучнi, а сябры. Калi дзецi бегалi ззаду за мною, не мог жа я iх прагнаць. Дзецям патрэбны смех i жарты. Ад фiласофii i падобных рэчаў iх нудзiць: яны дражнянь настаўнiка, школа iм абрыдае, i яны ўцякаюць з яе. Я iх вучыў - сцвярджаеце вы - што яны маюць права звязваць i лупцаваць бацьку, калi той п'е альбо выкiдае грошы на гульбiшча цi на жанчын, калi ён дзяцiнее цi трацiць розум. Гэта я казаў не дзецям, гэта я казаў бацькам. Тут, я мяркую, усё ж ёсць нейкая рознiца.

13. Вы мне скажаце: 'А як наконт Алкiвiяда? Хiба Алкiвiяд не твой вучань?' Ну, хто гэта здолеў бы ўтрымацца, каб не мець яго за свайго вучня! Зграбны хлопчык, багаты, жвавы, з самай лепшай сям'i, трошкi апантаны i капрызны, няўрымслiвы - найразумнейшае дзiця Афiнаў! О, ён куды мацнейшы за мяне!

Перад iм я практыкаваўся ў тым, каб перамагаць спакусы i страсцi сваёй душою, не бянтэжыцца перад багаццем, прыгажосцю i маладосцю. Такiм чынам гэта я быў яго вучнем, а не ён маiм. Дайшло да таго, што я пачаў верыць, а потым i прапаведаваць, што духоўная любоў - а значыць, не фiзiчная - ачышчае душу i нараджае iдэi. Таму менавiта я крычаў, што трэба пазачыняць харчэўнi i храмы Афрадыты. Ах! Тады б раз'юшылiся грамадскiя скарбнiкi i святары, бо iх прыбыткi сталi б меншымi. I мяне абвiнавацiлi ў тым, што я

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату