пракуратара якi

iшоў шляхам жорсткасьцi

i перад намеснiка клiкi

бэлiальса кiтэянiна...

... абсьмяяны у пакутах...

... прыйшоў час

уцiску народу iзраiля сярод

усiх яго нягодаў ня было такога як гэты.

бо гэта апошнi час перад

распасьцiраньнем неба i перад

воiнствам сьвятла...

... i iдзе ўгору хiстаючыся пад

цяжарам бэлек

крывавы пот сьцякае з

падрапанага лоба настаўнiка

справядлiвасьцi

ўнiз па яго твары губы

дрыжаць у яго але ён маўчыць на

словы кпiнаў

глухое вуха яго...

...але глухi i голас

князя ўсяе абшчыны

любасных богу...

... слухай iзраiль...

...ня бойцеся

не адступайцеся i не палохайцеся

полчышчаў

ворага

бо перад вамi пойдзе...

...узброены мечам

бога i шчытом давiда

непераможны...

...дастаецца ён да дома дзе

дарога заварочвае да гары

чарапоў

i робiцца круцей...

... перад парогам князь

абшчыны якi там быў ад

пачатку тварэньня

адзiн з сыноў бога зачаты зь

сьвятла i духа...

... i падступае да яго настаўнiк

справядлiвасьцi...

...дай мне адпачыць перш

чым падымуся...

... пастанавiлiся сем

штурмавых радоў тыя што бедныя

i ўгнечаныя

i ў сотнi i

ў тысячы абшчыны

святых саюза

i чакаюць клiчу...

...i на сьцягу напiшы народ

божы i iмёны iзраiля

i арона

i на твае штандары напiшы

праўда божая i

справядлiвасьць божая

i гонар божы i суд

божы...

... бо твая барацьба i

праз моц тваёй рукi...

... а настаўнiк справядлiвасьцi

схiляе галаву i маўчыць

тады кажа яму агасфэр здымайся

i iдзi адсюль i iдзi тваёй

дарогай

тут няма месца такому як ты

а настаўнiк справядлiвасьцi

кажа яму сын чалавечы

iдзе як напiсана паводле

слова прарока

а ты застанешся i мяне

чакацьмеш пакуль я вярнуся...

Гэта, дарагi калега, мой пераклад часткi скрутка 9QRes, якi датычыцца сустрэчы Настаўнiка справядлiвасцi з Князем абшчыны: як вы заўважыце, апошнi ў самым важным месцы пазначаны адкрыта iмем Агасфер. Пры больш дакладным чытаннi Вы далей знойдзеце, гэтае месца сваiм рэалiзмам адрознiваецца ад рэшты матэрыялу; згодна яму гаворка тут з вялiкай верагоднасцю iдзе пра гiстарычнае паведамленне аднаго з аўтараў скрутка пра важнае здарэнне. Абшчына Кумрана была толькi адной з многiх юдэйскiх сектаў, якiя, падобна iншым дахрысцiянскiм абшчынам, былi адухоўлены верай у тое, што ўжо апошнi час блiзкi альбо нават настаў; у Кумране, праўда, чакалi месiю ў двух iпастасях альбо, можа, нават верылi ў двух месiяў, аднаго, так сказаць, цывiльнага i аднаго ваеннага, як тое яно старое габрэйскае боства мае двайны характар, адзiн раз гэта бог помсты i вайны i пасля бог ласкi i любовi.

Паколькi вы там у Берлiне не верыце нi ў аднаго, нi ў другога, дастаткова будзе любой спекуляцыi пра тое, каторы ж тут на самай справе маецца на ўвазе; наадварот, наконт 9QRes няма нiякiх сумненняў, у iм маюцца вершы, якiя амаль даслоўна паўтараюць словы з IQM, так званага ваеннага скрутка, i з IQpHab, так званага Абакумавага каментара.

Я спадзяюся, што паслужуся Вам праз гэта паведамленне, i застаюся з найлепшымi вiтаннямi

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew Univercitу

Jerusalem

Геру

праф. д-ру Dr. h.c. Зiгфрыду Байфусу

Iнстытут навуковага атэiзму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлiн

14 сакавiка 1980

Дарагi таварыш Байфус!

У апошнiм пiсьме Вам ад праф. Ё.Лёйхтэнтрагера з Ерусалiма маецца пераклад памечанага знакам 9QRes габрэйскага рукапiсу. Калi перад намi не фальшыўка, што ў абставiнах, якiя цяпер склалiся, малаверагодна, дык гаворка тут iдзе пра тыповы прадукт мiлiтарысцкага духу iзраiльскага народу, духу, якi дасягнуў свайго цяперашняга апагею ў развiццi сiянiсцкага iмперыялiзму. Варта толькi прачытаць, што там было напiсана на 'сцягу' Iзраiля, каб пераканацца, на якi напрамак гэта ўказвае.

Я даю Табе падумаць, цi Ты, кладучы ў аснову гэтага рукапiсу i некаторых iншых тэкстаў, здабыванне якiх прадастаўлена Табе, не павiнен быў сабраць i прадставiць матэрыял, у якiм Ты ўказаў бы на сувязi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату