месячным святлом. I раптам хлопец пачуў, што жанчына зусiм не ў жарт пракусiла яму нiжнюю губу. Але ён iмгненна забыўся на боль, бо быў заняты вызваленнем цяжкiх грудзей са станiкавага палону. Акрываўленымi вуснамi ён цалаваў шыю Чорнай дамы i адначасна спрабаваў сцягнуць калготкi з жаночых клубоў. Жанчына адказала рэзкiм супрацiўленнем i паведамiла, што ёй нельга... Малады чалавек пачаў гарачым шэптам угаворваць даму. Ён абяцаў, што не будзе глыбока заходзiць, што зробiць усё акуратна, а калi яна не згодная ў першую адтулiну, дык ён не супраць паспрабаваць i ў другую. Чорная дама пагадзiлася на варыянт з другой адтулiнай. Малады чалавек задаволiў сябе цалкам. А жанчына стомленым голасам сказала, што ёй не вельмi падабаецца генiтальны акт. Апраналася Чорная дама страшэнна павольна, i хлопец ужо збiраўся выказаць незадаволенасць, як здарылася неверагоднае...

Чорная дама хiстанулася, i з вабнай намацальнай жанчыны ўтварылася клубчастая аблачынка, што атрутна патыхнула сераю. Аблачынка хутка ўзнялася ў зорнае неба i растала. Малады чалавек разгублена азiраўся, нiбыта шукаў сведку. Але здзiўленне i разгубленасць яшчэ павялiчылiся, бо ён убачыў, што стаiць пасярод пусткi, заваленай будаўнiчым смеццем, што святочная адзежа парваная i ў гразi.

'Нельга столькi пiць, - падумаў хлопец, каб нейкiм чынам замацавацца ў рэальнасцi, i ўголас паўтарыў: - Нельга напiвацца на чужым вяселлi!'

XL. ФРАНТАВIК

Яны пiлi ўтрох. Сядзелi за гастраномам на пластыкавых скрынях i разлiвалi па шклянках моцны 'Агдам'. Хлопцы адзначалi вяртанне Франтавiка. Той адслужыў паўтара года ў Афганiстане i вось вярнуўся цэлы i вясёлы. Чым не свята?!

- ...дваiх паклаў. Яны з нажамi, а я з пасам. - Франтавiк выхваляўся. I паклаў...

Гаварыў ён падоўгу з гонарам i амбiтнасцю. Ягоныя сабутэльнiкi не служылi ў войску, бо адзiн хадзiў у студэнтах, а другi, як перакананы хiпi, памiж войскам i вар'ятняй выбраў вар'ятню. Таму Франтавiк лiчыў, што абавязаны выхваляцца.

- I траiх магу пакласцi, - працягваў ён.

- Канчай залiваць, - студэнт перапынiў афганскага героя.

- Што ты там вякнуў, шчанюк? - Франтавiковы вочы заблiшчалi дурным агнём.

- Не трэба, хлопцы, - вяла азваўся хiпi.

- Вы ўдвох, а я адзiн! - Франтавiк устаў са скрынi i выцягнуў з нагавiцаў пас.

- Я не буду, i вам не трэба, лепш выпiце вiна, - хiпi са шкадаваннем зiрнуў на студэнта.

Той устаў. Франтавiк узняў складзены ўдвая i нацягнуты памiж чырвоных салдацкiх кулакоў скураны пас. Студэнт стаяў да яго бокам, таму Франтавiк не бачыў, як быў расцiснуты ў пальцах цыгарэтны недапалак.

- Нападай! - закамандаваў Франтавiк.

Хiпi глядзеў у шклянку з вiном.

- Конiк! Чакай, зараз конiка злаўлю, - студэнт нахiлiўся да травы i ўзняў сцiснуты кулак.

- Злавiў? - пацiкавiўся хiпi i папрасiў адпусцiць жамярыну.

- Глянь, - студэнт падышоў да Франтавiка.

Той апусцiў пас i ўтаропiўся на студэнтаў кулак. Пальцы расцiснулiся. Студэнт здзьмуў тытунёвую пацяруху ў здзiўленыя вочы. Падмануты схапiўся за твар. Студэнт без размаху, але дакладна нанёс удар пад дыхаўку. Франтавiк скурчыўся. Студэнт склаў рукi замком i абрынуў яго на Франтавiкову шыю. Той упаў на зямлю. Студэнт сеў конна на пабiтага i спытаўся:

- Усё?

Той застагнаў i паспрабаваў выкараскацца з-пад пераможцы, але не змог.

- Здаюся, злазь...

Студэнт з Франтавiком пачалi абтрасаць адзежу.

- Трэба яшчэ выпiць, - прапанаваў хiпi.

Яго паслалi па 'Агдам'.

Франтавiк сеў на скрыню, запалiў цыгарэту i загаварыў:

- Да войска за такi вось жарт я б нiколi не дараваў. А цяпер мне без рознiцы, прайграў цi выйграў. Звыкся не звяртаць увагi нi на што, нават на самога сябе. Абыякавасць - мой нармальны стан, нават калi запсiхую, дык толькi вонкава агрэсiўны, а ў душы ўсё роўна спакойны. Гэты спакой я адчуў у войску, калi даслужваў апошнiя паўгода. I сон гэтыя паўгода мне снiўся той самы. Спакойны сон. Нiбыта iду я ў краму, купляю бутэльку таннага мацаванага вiна i плаўлены сырок, заходжу ў пад'езд, сядаю на падлогу каля батарэi, п'ю з рыльца i закусваю сырком. I ўсё. I найвышэйшы кайф - зайсцi ў пад'езд i выпiць. Больш нiчога не трэба.

Вярнуўся хiпi. Хлопцы разлiлi па шклянках вiно i чокнулiся.

XLI. ЛIФТАВIК

Жанчына зайшла ў лiфт i нацiснула кнопку з лiчбаю 6.

'666 - знак д'ябла! Якое глупства, у нашае лiфтавае стагоддзе думаць пра д'ябла?' - разважала яна.

Лiфт спынiўся. Жанчына павярнулася тварам да дзвярэй, але тыя не рассунулiся.

'Засела... Лiфт зламаўся... Далiбог, - мiльганула ў жаночай свядомасцi. - Што рабiць?'

- Чакаць! - пачула яна за спiнаю i ўкамянела.

Схамянуўшыся, жанчына паспрабавала азiрнуцца, але дужыя прахалодныя рукi не дазволiлi.

- Закрычу! - папярэдзiла яна.

- Крычы! На крык збягуцца людзi, многа людзей... Яны ўзломяць дзверы. Ты плачучы пачнеш расказваць, што ў лiфце цябе спрабавалi згвалцiць. Але кабiна будзе пустая. I ўсе падумаюць, што ты ўцякла з вар'ятнi i трэба як мага хутчэй вярнуць лекарам iхнюю пацыентку. Цябе пачнуць супакойваць, але не са спачуваннем, а з апаслiвасцю, са страхам у душы. Суседка з 345 кватэры, гэты цэнтнер жывое вагi са злосным сабачкам на руках, выклiча брыгаду санiтараў. Ты паспрабуеш вырвацца, уцячы i зробiш яшчэ горш. Цябе прывяжуць да насiлак. Ты назмагаешся на сорак дзён палону ў вар'ятнi. Так што выбiрай: або ты зараз зробiш усё, што я загадаю, або трапiш у лякарню.

- Гэ-э-эй! Хто там лiфт трымае?! - разляцелася па пад'ездзе.

Жанчына пазнала нахабны голас суседкi з кватэры 345.

- Пазнаеш голас? - пачула яна за спiнаю задаволены шэпт.

- Пазнаю...

- А зараз я далiчу да трох, i забрэша яе сабака. Раз... Два...

- Не трэба.

- Позна! Тры!

Злосны брэх разляцеўся на ўвесь пад'езд.

- Што Вам трэба? - вымавiла жанчына праз слёзы.

- Крышачку пяшчоты...

Прахалодныя дужыя рукi ўзляцелi па жаночых сцёгнах. Пераступаючы з нагi на нагу, жанчына зняла майткi. Яна падпарадкавалася ўпэўненым рукам, развяла ногi, нахiлiлася i ўбачыла, як мыскi яе пантофляў адрываюцца ад падлогi.

Лiфтавая кабiна хiстанулася, заскрыгаталi тросы, рытмiчны грукат заскакаў па пад'ездзе.

На першым паверсе каля сiнiх паштовых скрынак стаяла кабета з кватэры 345. У яе на руках сядзеў лупавокi сабачка. Побач, пры самых лiфтавых дзвярах, курыў мужчына з зямлiстым тварам. Ён трымаў за руку дзяўчынку-школьнiцу.

- Зноў Лiфтавiк гуляе, - мужчына выкiнуў цыгарэту.

- Пры дзецях мог бы i памаўчаць, - важна кiўнула кабета ў зямлiсты твар.

Дзяўчынка-школьнiца запытальна паглядзела на мужчыну, той схаваў вочы.

XLII. ПАЖАДНIК

Юнак стаяў на тралейбусным прыпынку пад лiхтаром. У шырокаадкрытых вачах плыла смуга алкагольнай асалоды.

З цемры да юнака наблiзiўся Пажаднiк у светлым плашчы.

- Прабачце, малады чалавек, цi не пачастуеце Вы мяне цыгарэтай?

Юнак са шкадаваннем дастаў пачак арабскiх цыгарэт 'Клеапатра'.

- I запалкi, калi Вам не цяжка...

Шчодры юнак затулiў далонямi агеньчык ад уяўнага ветру. Пажаднiк прыпалiў цыгарэту i пяшчотна правёў рукою па юнаковаму сцягну. Той адхiнуўся i натапырыўся.

- Што Вы так палохаецеся? - Пажаднiк выпусцiў дым праз ноздры, - у мяне ёсць цiкавая прапанова. Пойдзем да мяне. У кватэры чакае жанчына. Гэта яна паслала мяне па цыгарэты. Ведаеце, так здараецца:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату