цяжкага тыдня. Ён не ўбачыў на гаўбцы другога паверха аголеную дзяўчыну з сумным поглядам, якая ўзняла над галавою цяжкi пяцiлiтровы слоiк з мёдам i шпурнула ўнiз. Слоiк трапiў на гвалтаўнiкову галаву з такой сiлаю, што чэрап хруснуў. Сутарга скаланула цела, рукi ўзнялiся ўгору, нiбыта Гвалтаўнiк хацеў папрасiць даравання ва ўсiх пакрыўджаных жанчын. Па зямлi рассыпаўся веерам мёд, перамяшаны са шклом i крывёю.

XLVIII. ГРЭШНIК

Грэшнiк сядзеў на верандзе за светлым сталом i спрабаваў пералiчыць сем смяротных грахоў:

- Пыха, блуд, лянота... Лютасць... Зайздрасць... Блуд.

Ён збiваўся i пачынаў наноў загiнаць пальцы з дагледжанымi пазногцямi:

- Блуд, раз! Пыха, два! Лянота, тры! Ненажэрнасць! Так, выдатна, у той раз я не называў ненажэрнасць... Ненажэрнасць, чатыры! Трэба запiсаць найменнi ўсiх смяротных грахоў на аркушы дый павесiць на сцяну. Лютасць, пяць! Сквапнасць, шэсць! I яшчэ адзiн, апошнi... Зайздрасць, сем!

Грэшнiк уздыхнуў так цяжка, нiбыта камень закацiў на высокi груд. Як нi дзiўна, але i ў шэсцьдзесят гадоў вочы Грэшнiка не страцiлi блакiтнай яснасцi i глыбiнi. I ён глядзеў удалеч, калi па абедзе на верандзе свайго загараднага дома разважаў пра мараль.

- Цiкава, а цi мае значэнне паслядоўнасць у пералiчэннi смяротных грахоў? Напэўна, не мае, бо ўсе яны караюцца смерцю, як вынiкае з назову, а значыць усе яны роўныя.

Задаволены высноваю, Грэшнiк прымружыў вочы.

- Вядома, я - грэшнiк, як, дарэчы, i кожны смяротны. Вось возьмем, напрыклад, НЕНАЖЭРНАСЦЬ, не скажу, што ўсё жыццё я аб'ядаўся i напiваўся. Апошнiя гадоў дзесяць я наогул абмяжоўваюся вельмi сцiплай дыетаю, але было безадказнае дзяцiнства, i я з'еў узапар два кiло спелых бананаў. Мацi прытрымлiвала iх на свой дзень нараджэння, яны ляжалi ў лядоўнi. А я ўбачыў iх апетытна-васковую скуру i не вытрываў, схапiў спачатку адзiн банан, адарваў ад гронкi, аблупiў i амаль цалкам запхаў у рот. Я быў упэўнены, што другi банан абавязкова спатолiць маю прагу, але так думаў пра кожны наступны, пакуль не з'еў усе пятнаццаць вялiкiх бананаў. I мне не зрабiлася блага, а стала страшна, што пакараюць. Я сабраў лупiнне i загарнуў у старую газету. Пакунак я вынес ажно за горад i шпурнуў у кар'ер са смеццем. Бацькi так i не дазналiся, хто з дзяцей з'еў пачастунак.

Грэшнiк прабарабанiў па стальнiцы скаўцкi марш.

- А вось ЛЮТАСЦЬ у маёй бiяграфii не мае вартага прыкладу. Я не служыў у войску, не быў на вайне, не забiваў i не катаваў людзей. Зрэшты, не мне судзiць... Я засек кацяня. Улетку, калi вучыўся ва ўнiверсiтэце, дык працаваў на будоўлi. У мястэчку на ахвяраваныя знакамiтым паэтам грошы мы будавалi школу. I ў гэтай непабудаванай школцы прыблудная котка нарадзiла кацянятаў. Хударлявыя, брыдкiя, блыхастыя бегалi яны па двары. Праз колькi тыдняў з трох засталося толькi адно, бо двух нехта ўкiнуў у ямiну з недагашанай вапнаю. Аднаго дня я паклаў на стол у двары свой бутэрброд i пайшоў апаласнуць рукi. А калi вярнуўся, дык убачыў, як пад лаваю кацяня грызе мой хлеб з мясам. Я схапiў шуфель i адсек кацяняцi галаву. Закапаў кацяня там жа ў двары разам з недаедзеным бутэрбродам.

Грэшнiк набiў духмяным тытунём вiшнёвую люльку.

- ЗАЙЗДРАСЦЬ! Яна таксама была ў маiм жыццi. Не скажу, што я зайздроснiк, але быў выпадак, калi давялося выбiраць, або я, або iншы мог заняць месца кiраўнiка лабараторыi ў iнстытуце. Мой канкурэнт быў, бясспрэчна, таленавiты чалавек. Але я не лiчыў ягоныя здольнасцi большымi за мае. I я склаў дакладную запiску ў рэктарат. Пiсаў я досыць аб'ектыўна, толькi iнтанацыя была вельмi жорсткая, а падбор фактаў тэндэнцыйны. Гэты опус атрымаўся хутчэй аўтапартрэтам, чым партрэтам майго канкурэнта, у якiм я старанна пералiчыў усiх ягоных каханак. А iх было тры. Лабарантка, якая ўяўляла сябе вучоным i пiсала суцэльную лухту, а ён перапiсваў за яе ўсю антынавуковую абракадабру дый вазiў лабарантку на фазэнду. Адмiнiстратарка гатэля, да якой ён заходзiў з сябрамi раз на месяц, каб прыйсцi назаўтра ранiцай няголеным, стомленым, з сiнiмi паўкружкамi пад пагаслымi вачыма. I мантажорка з кiнастудыi, якой карцела выйсцi замуж, таму яна клалася ў ложак з кожным, хто нi прапануе. Мой опус пра Дон Жуана спрацаваў. Яго пераказвалi ў iнстытуцкiх калiдорах. I пацiху мой канкурэнт сапраўды ператварыўся ў вачах выкладчыкаў у Дон Жуана, яму пачалi зайздросцiць. А зайздрасць магутная, хай i адмоўная, сiла. У вынiку лабараторыю атрымаў я.

Грэшнiк старанна вычысцiў люльку.

- Калi апiсваў чужыя прыгоды, вядома, скарыстаў уласны вопыт. А мой сцiплы на той час вопыт склалi iнтымныя кантакты з трыццаццю трыма жанчынамi. Няшмат, я так лiчу, але i дастаткова, каб аздобiць выдуманае пераканаўчымi дэталямi. Мой БЛУД саслужыў-такi службу. Я ўзяў нататнiк, дзе занатоўваў уражаннi ад жанчын, выбраў самыя што нi на ёсць яркiя i перапiсаў iх.

Замест лабаранткi я ўзяў сваю каханку А.Ч., якая прасiла мяне перад блiзкасцю галiць яе пад пахамi i вакол похвы, а таксама вырываць валаскi, што вырасталi вакол музкоў. У А.Ч. захоўвалася цэлая калекцыя лёзаў, пэндзлiкаў, крэмаў для галення, духоў i адэкалонаў. Пакуль распраналася, яна сядала на канапу, уздымала i разводзiла сцёгны. Я ўзбiваў цнатлiва-белы мыльны шум. А.Ч. эгаiстычна наракла акт гульнёю ў цырульню. Праз некалькi гульняў я пакiнуў А.Ч., бо яе мысок над вагiнаю пачаў асацыiравацца ў мяне з мужчынскай шчакою. Такой чыста выгаленаю, блакiтнай... А я пры ўсiх грахах яшчэ i натурал, не ўспрымаю бiсексуальнасцi.

На месца гатэльнай адмiнiстратаркi была ўстаўлена В.Р. з яе жаданнем зацiскаць мужчынскiя чэлесы памiж вялiкiх грудзей. Папярэдне грудзi намазвалiся духмяным алеем, а мне, стоячы над ею на каленях, даводзiлася рабiць неверагодную колькасць рухаў, каб упрыгожыць яе цела мацiцовымi пацерамi. В.Р. з сумам прызнавалася, што нiякiм iншым метадам не можа дасягнуць задавальнення. Пэўна, яна гаварыла праўду, бо такiх сакаўных грудзей, як мела В.Р., я не бачыў нават на телеэкране...

Вобраз кiнамантажоркi я змаляваў з С.Т.У параўнаннi з папярэднiмi вакханкамi яна выстаўляла досыць сцiплыя патрабаваннi - С.Т. любiла ваду. Даводзiлася кахацца ў ваннай, пад душам. Але i з гэтага трывiяльнага факта я выцягнуў максiмум ненармальнасцi. Аднойчы з душа - незнарок быў зачэплены кран - пасыпаўся жывы кiпень. Я хуценька закрыў кран, але было позна. Пяшчотна-белая скура С.Т. змянiла афарбоўку, на грудзях, жываце i сцёгнах ружовымi плямiнамi прамалявалiся апёкi. Некалькi з iх нават ператварылiся ў пухiры. С.Т. смяялася i казала, што зусiм не чуе болю, што ёй нават прыемна вострае, нi з чым не параўнальнае пачуццё. I мы працягнулi занятак, гвалтоўна перарваны кiпенем. А калi я выпадкова правёў рукою па абпаленай скуры, дык яна скруцiлася на целе як тонкая вiльготная папера. С.Т. адно мацней абняла мяне. Пэўны мазахiзм каханкi вымагаў ад мяне садысцкiх схiльнасцяў, а я iх не меў, мы разышлiся.

Грэшнiк згатаваў сабе кубачак кавы з мёдам i часнаком.

- Калi ўжо згадваць СКВАПНАСЦЬ, дык ледзь не кожны мой учынак можна разглядаць праз гэты грэх. Я, да прыкладу, нiколi не плацiў жанчынам. У маладосцi я, наадварот, не саромеўся браць у iх грошы. Нават дробныя падарункi i кветкi я не прыносiў каханкам. А калi i замаўляў абед цi каньяк у бары цi рэстарацыi, дык толькi з разлiкам, што выпiтае ды з'едзенае паспрыяе гульням у ложку. У твар мне казалi - ашчадны, а за вочы - сквапны. Я не крыўдаваў.

Грэшнiк апаласнуў кубачак з-пад кавы.

- ЛЯНОТА зусiм не грэх. I тым больш не зразумела, чаму яе залiчваюць у смяротныя грахi. Яшчэ i кажуць: хто рана ўстае, таму Бог дае. Я сплю па дзесяць-дванаццаць гадзiнаў, кладуся позна, устаю ў гадзiну дня. Мне падабаецца ляжаць у ложку. Не прымаю i такiх вось развагаў з папрокамi: ты мог бы зрабiць больш, ты мог бы зрабiць лепш... Наогул, усе адкрыццi чалавек робiць дзякуючы ляноце. Ён лянуецца хадзiць, бегаць, насiць, цягаць i... вынаходзiць кола. Менавiта лянотнiк вынайшаў кола. Трэба ставiць помнiкi ляноце, а не працаўнiкам. Упэўнены: вынаходнiк - ён i ёсць лянотнiк.

Грэшнiк налiў сабе стопку гарэлкi.

- ПЫХА! Поўнае непаразуменне. Калi ты не блуднiк, не лянотнiк, не сквапнiк, не зайздроснiк, не п'янiца i ненажэра, не злыдзень, дык ты самаўпэўнены, ганарысты, фанабэрысты, напышлiвы жахлiвы грэшнiк. Так- так. I ўсе смяротныя грахi замыкаюцца, дзякуючы пысе, у зачараванае кола.

Грэшнiк ударыў кулаком у сцяну, i ў гэты момант са сцяны выйшаў Белы анёл. Грэшнае чалавечае сэрца сцiснулася i перастала бiцца. Анёл разгарнуў крылы i ўзняўся ў чыстае неба.

XLIX. ВЫНАХОДНIК

Вынаходнiк скiнуў кашулю, а ягоная жанчына - сукенку. Ён налiў брэндзi ў келiхi. Яна пiла маленькiмi глыткамi. Каханкi загаралi, седзячы ў белых фатэлях на беразе спакойнага, як мармур, возера.

Каханка запусцiла руку ў станiк i паправiла адну са сваiх важкiх грудзей. Вынаходнiк дакрануўся да яе

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату