Ён рушыў далей, прайшоў яшчэ тры днi i трапiў у лес, быў ён намнога большы, чым ранейшыя, i не было яму нi канца, нi краю; i не мог ён там нiчога знайсцi, каб паесцi i папiць, i пачаў ужо з сiлы выбiвацца.

Тады ён залез на высокае дрэва - паглядзець, цi не будзе вiдаць зверху, дзе таму лесу мяжа; але куды ён нi глядзеў, бачны былi адны толькi вяршалiны дрэў. Тады ён спусцiўся з дрэва, але яго мучыў голад, i ён падумаў: 'Ах, калi б паесцi мне яшчэ хоць разок'. Толькi ён злез з дрэва, бачыць, што стаiць пад дрэвам стол, i на iм пастаўлены розныя стравы, i падымаецца ад iх пара.

- Ну, на гэты раз, - сказаў ён, - маё жаданне споўнiлася своечасова, - i, не цiкавячыся, хто гэта прынёс ежу, хто яе прыгатаваў, ён сеў за стол i еў з апетытам, пакуль не наталiў голад.

Скончыў ён есцi i падумаў: 'Шкада, што такi добры абрус прападае тут у лесе', - згарнуў яго i сунуў у кiшэню.

Ён пайшоў далей, i надвячоркам, калi зноў адчуўся голад, яму захацелася выпрабаваць свой абрус. Вось разаслаў ён яго i кажа:

- Хачу, каб ты быў зноў увесь застаўлены смачнымi стравамi.

I толькi вымавiў сваё жаданне, як паявiлася на абрусе мноства талерак з цудоўнейшымi стравамi, колькi месца хапiла.

- Цяпер я бачу, - сказаў ён, на якой кухнi гатуюць мне ежу; ты мне даражэй, чым цэлая гара срэбра i золата. - Ён зразумеў, што гэта абрус-самабор.

Але каб вярнуцца дамоў спакойна, абруса-самабора яму было мала: яму хацелася павандраваць па белым свеце i паспрабаваць шчасця. Сустрэў ён неяк вечарам у дрымучым лесе мурзатага вугальшчыка; той абпальваў вугаль, i варылася ў яго на вячэру бульба.

- Добры вечар, чорны дрозд, - сказаў ён, - як ты тут адзiн жывеш-пажываеш?

- Ды з дня ў дзень адно i тое ж, - адказаў вугальшчык, - кожны вечар бульба; хочаш са мной падсiлкавацца - будзеш госцем маiм.

- Дзякуй, - сказаў вандроўнiк, - але я не хачу забiраць у цябе тваю вячэру: на госця ты не разлiчваў; а вось, калi табе хочацца, то я цябе запрашаю на вячэру.

- А хто ж табе прыгатуе вячэру? - спытаў вугальшчык. - Я бачу, што ў цябе з сабою нiчога няма; а тут i дзве гадзiны пройдзеш - нiкога не спаткаеш, хто мог бы даць табе што-небудзь паесцi.

- А ежа ўсё-такi будзе, - адказаў вандроўнiк, - ды яшчэ такая смачная, якой ты нi разу не каштаваў.

I вось выцягнуў ён з кiшэнi абрус, расклаў яго на зямлi i кажа:

- Абрус, накрыйся! - I зараз жа паявiлася смажанае i варанае, i было яно гарачае, быццам толькi што з кухнi прынесена.

Вугальшчык вытрашчыў вочы, але доўга прасiць сябе не прымусiў, падсеў да ежы i пачаў запiхваць у свой чорны рот кавалкi, самыя большыя. Калi яны паелi, ухмыльнуўся вугальшчык i кажа:

- Паслухай, а твой абрус мне падабаецца; ён быў бы мне ў лесе вельмi зручны, бо тут нiхто не зварыць табе чаго-небудзь смачнага. Давай мяняцца. Вунь вiсiць у мяне ў кутку салдацкi ранец; хаця ён i стары i на выгляд несамавiты, затое схаваны ў iм дзiвосныя сiлы; мне ён, бадай, больш не патрэбны, i я гатовы памяняць яго на абрус.

- Але спярша мне трэба даведацца, якiя ў iм дзiвосныя сiлы прытоены, сказаў вандроўнiк.

- А я табе растлумачу, - адказаў вугальшчык. - Вось як стукнеш ты па iм рукой, то з'явiцца зараз жа яфрэйтар з шасцю салдатамi, узброенымi з ног да галавы, i што ты iм нi загадаеш, тое яны i зробяць.

- Што ж, - сказаў вандроўнiк, - я, бадай, гатовы памяняцца, - i ён аддаў вугальшчыку абрус, зняў са сцяны ранец, павесiў яго сабе на спiну i развiтаўся.

Прайшоў ён частку шляху, i захацелася яму выпрабаваць дзiвосную сiлу свайго ранца, ён ляпнуў па iм рукой, i ўмомант перад iм з'явiлася сямёра воiнаў, i яфрэйтар сказаў:

- Што загадаеш, мой спадар i пан начальнiк?

- Адпраўляйцеся паскораным маршам да вугальшчыка i запатрабуйце ў яго назад мой абрус-самабор.

Яны зрабiлi 'налева кругом' i неўзабаве прынеслi тое, што ён загадаў, яны адабралi ў вугальшчыка, не доўга пытаючыся, абрус-самабор.

Затым ён загадаў iм вярнуцца назад у ранец i адправiўся далей, спадзеючыся, што шчасце яму ўсмiхнецца яшчэ больш. На заходзе сонца прыйшоў ён да другога вугальшчыка, якi гатаваў сабе на цяпельцы вячэру.

- Хочаце павячэраць разам са мной? - спытаў яго мурзаты хлопец. - Бульба з соллю адна, а сала нi крышана, дык падсаджвайся да мяне блiжэй.

- Не, - адказаў вандроўнiк, - ужо будзь ты ў мяне на гэты раз госцем, - i ён разаслаў свой абрус; i паявiлiся на iм зараз жа самыя цудоўныя стравы. Селi яны побач, пачалi пiць i развесялiлiся.

Паеў вугальшчык i кажа:

- Ага, вось ляжыць наверсе ў мяне на палiцы старая, паношаная шапка, але ў яе дзiвосныя ўласцiвасцi: варта яе надзець ды павярнуць на галаве, i ўмомант з'явяцца гарматы, i будзе наведзена iх аж дванаццаць у рад, i яны ўсё перастраляюць, - нiхто перад iмi не выстаiць. Шапка ж мне не патрэбна, а за твой абрус я ахвотна яе табе аддаў бы.

- Што ж, гэта, бадай, падыходзiць, - адказаў хлопец, узяў шапку, надзеў яе, а вугальшчыку пакiнуў свой абрус.

Прайшоў ён частку дарогi i стукнуў аб свой ранец, i яго салдаты прынеслi яму назад абрус. 'Адно да аднаго падыходзiць, - падумаў ён, - але мне здаецца, што шчасце маё яшчэ наперадзе'. I спадзяваннi яго не падманулi.

Прайшоў ён яшчэ дзень i прыйшоў да трэцяга вугальшчыка; гэты таксама запрасiў яго, як i тыя, паспытаць яго бульбы без сала. Але ён запрасiў яго паесцi з iм на абрусе-самаборы, i гэта так прыйшлося вугальшчыку да густу, што ён прапанаваў яму ражок, якi валодаў зусiм iншымi ўласцiвасцямi, чым шапачка. Калi на гэтым ражку зайграць, то паваляцца ўсе сцены i крэпасцi i ператворацца ўсе гарады i вёскi ў развалiны. I вось, хаця ён i аддаў вугальшчыку за ражок абрус, але зараз жа загадаў сваiм салдатам яго зноўку вярнуць. Нарэшце апынулiся ў яго i ранец, i шапачка, i ражок.

- Цяпер, - сказаў ён, - у мяне, бадай, ёсць усё; час i дамоў вяртацца i паглядзець, як маiм братам жывецца.

Вярнуўся ён дамоў, а браты тым часам пабудавалi сабе за срэбра i золата цудоўны дом i жылi прыпяваючы. Зайшоў ён да iх у дом у пашарпанай свiтцы, на галаве зашмальцаваная, паношаная шапачка ды стары ранец за плячыма - яны яго i за брата свайго прыняць не хацелi. Пачалi над iм насмiхацца i кажуць:

- Ты вось сябе нашым братам лiчыш, а срэбрам ды золатам пагрэбаваў i пажадаў сабе большага шчасця. Не, наш брат з'явiцца акружаны пышнасцю багацеем, ужо ж напэўна магутным каралём, а не якiмсьцi жабраком, - i прагналi яны яго з двара.

Тут разгневаўся ён i пачаў бiць па сваiм ранцу да таго часу, пакуль не сталi перад iм у шарэнзе сто пяцьдзесят салдат. Ён загадаў iм акружыць дом сваiх братоў, а двум салдатам сказаў узяць пруты i надзерцi скуру двум ганарлiўцам, пакуль тыя не пазнаюць, хто ён такi. Паднялася вялiкая мiтусня, збеглiся людзi, каб пасобiць братам у бядзе, але з салдатамi нiяк не маглi справiцца. Нарэшце далажылi аб тым каралю, i быў кароль незадаволены i загадаў выслаць свайго начальнiка з атрадам салдат, каб выгнаць з горада парушальнiкаў парадку; але ў чалавека, якi валодаў ранцам, аказаўся неўзабаве куды большы атрад, i ён прымусiў адступiць каралеўскага начальнiка i яго салдат з разбiтымi насамi назад. I сказаў кароль:

- Гэтага збеглага злодзея трэба, аднак, злавiць.

На другi дзень ён выслаў супраць яго большы атрад, але поспех быў яшчэ меншы. Той выставiў супраць яго салдат яшчэ больш, i, каб хутчэй скончыць з каралеўскiм атрадам, ён павярнуў на галаве раз-другi сваю шапку - i пачалi смалiць цяжкiя гарматы, i каралеўскiя салдаты былi разбiты i пусцiлiся наўцёкi.

- А цяпер я не заключу мiру, - сказаў ён, - пакуль кароль не аддасць мне дачку сваю за жонку i пакуль я не буду кiраваць усёй краiнай.

Аб гэтым ён i загадаў паведамiць каралю, i той сказаў сваёй дачцэ:

- Што цяпер рабiць? Давядзецца выканаць тое, што ён патрабуе. Калi хацець захаваць мiр i карону на галаве, то мне нiчога не застаецца iншага, як выдаць цябе за яго замуж.

I вось справiлi вяселле; але маладой каралеве было крыўдна, што муж у яе просты чалавек. Носiць падзёртую шапачку, за плячыма стары ранец. Ёй вельмi хацелася ад яго збавiцца, i яна думала дзень i ноч,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату