i кажа:
- Гэтага яшчэ нiводзiн чалавек выканаць не мог. Але ёсць для цябе яшчэ трэцяя задача. Вечарам я прывяду ў тваю спальню сваю дачку. Калi будзеце сядзець побач, глядзi, каб не заснуў. Я сама праверу апоўначы. Калi заснеш загiнеш!
Падумаў каралевiч: 'Гэта лёгкая задача. Хiба можна заснуць з маладой дзяўчынай?' Ён усё-ткi клiкнуў сваiх слуг, параiўся з iмi, а пасля прапанаваў:
- Хто ведае, на якую хiтрасць заманьвае вядзьмарка. Прашу вас: пастойце на варце, сачыце, каб дзяўчына не выйшла з маёй спальнi.
Вечарам з'явiлася старая са сваёй дачкой i перадала яе ў рукi каралевiчу. Абкруцiўся Даўгалыгi вакол iх, а Таўстун стаў ля дзвярэй. Нiводная душа не змагла туды трапiць.
Сядзелi маладыя моўчкi. Месячык высвечваў прыгожы твар дзяўчыны. Каралевiч не зводзiў вачэй з нявесты. Пачуццё радасцi i кахання агарнулi яго душу. Так доўжылася да адзiнаццацi гадзiн. Ды раптам вядзьмарка напусцiла на ўсiх свае чары. Усе заснулi. У гэты мiг дзяўчына знiкла.
Прачнулiся яны, калi да апоўначы заставалася ўсяго пятнаццаць хвiлiн.
- Вох, якое няшчасце! - усклiкнуў каралевiч. - Цяпер я загiну.
Даўгалыгi i Таўстун таксама адчувалi сябе няёмка: падвялi гаспадара. Тады ўмяшаўся Слухач:
- Цiха, дайце мне прыслухацца.
Паслухаў ён крыху i кажа:
- Яна сядзiць на скале i плача. Iсцi да яе - трыста гадзiн. Даўгалыгi, калi выцягнецца ў поўны рост, зможа дайсцi да яе за некалькi крокаў.
- Добра, - адказаў Даўгалыгi, - але хай са мной пойдзе Вастравокi.
Так яны i зрабiлi.
У адзiн мiг слугi каралевiча былi ля скалы. Зняў Вастравокi павязку з вачэй, толькi зiрнуў на высокую скалу, яна i развалiлася на тысячу кавалкаў. Узяў Даўгалыгi дзяўчыну на рукi i тут жа прынёс яе назад. Перанёс i свайго сябра Вастравокага.
Не паспеў гадзiннiк прабiць дванаццаць, а маладыя зноў сядзелi ў пакоi, бадзёрыя i вясёлыя, як бы нiколi не развiтвалiся.
Убачыла iх вядзьмарка, затрэслася ад злосцi, перапалохалася i сказала сама сабе:
- Гэты жанiх мацнейшы за мяне!
Што ж, трэба выдаваць дачку замуж. I тут вядзьмарка выкарыстала свой апошнi шанец. Яна падгаварыла дачку, каб тая прызначыла сваё выпрабаванне для жанiха. I дачка прыдумала.
Яна загадала прывезцi ранiцай трыста вязанак дроў. Распалiлi касцёр, i каралеўна папрасiла каго- небудзь са слуг сесцi на вогнiшча. Яна думала так: нiхто не захоча смажыцца на агнi. Тады, можа, сам каралевiч будзе гатовы ўвайсцi ў касцёр. А гэта смерць для яго, пра што марыць яе мацi.
Слугi сказалi каралевiчу:
- Мы тое-сёе для цябе зрабiлi. Цяпер чарга Мерзляку праявiць сябе.
- Я не супраць! - адгукнуўся той.
Склалi дровы, пасадзiлi пасярод iх Мерзляка, падпалiлi. Зыркi касцёр гарэў цэлых тры днi. Калi полымя згасла, бачаць усе дзiўны малюнак: стаiць Мярзляк на папялiшчы i дрыжыць, што асiнавы лiст, кажа:
- За ўсё сваё жыццё так холадна не было, як у гэтыя днi...
I давялося цудоўнай дзяўчыне даць згоду выйсцi замуж за невядомага юнака. А вядзьмарка нiяк не магла супакоiцца, усё паўтарала: 'Як перанесцi такую ганьбу'.
Вось паехалi маладыя ў царкву павянчацца. Вядзьмарка паслала наўздагон iм сваё войска. Загадала: знiшчыць усё, што трапiцца на шляху, i вярнуць назад дачку.
Але гэты загад падслухаў каралевiчаў слуга Слухач. Пытаецца ў Таўстуна:
- Як нам цяпер быць?
Таўстун ведаў што рабiць. Ён некалi выпiў цэлае мора. Цяпер варта было яму плюнуць раз-другi i разлiлося за карэтай вялiкае возера. Вядзьмарчына войска ў тым возеры ўтапiлася.
Даведалася пра бяду вядзьмарка i паслала наўздагон маладым сваiх закаваных у браню коннiкаў. Слухач пачуў звон i ляск даспехаў, зняў у Вастравокага павязку з вачэй, - палопалiся коннiкi, што шклiны.
Далей жанiх i нявеста ехалi спакойна. Абвянчалiся ў царкве. Першымi iх павiншавалi верныя слугi i сказалi:
- Вашы жаданнi выкананы. Мы вам больш не патрэбны. Пойдзем падарожнiчаць далей ды шукаць сваё шчасце.
Развiталiся. Слугi пайшлi сваёй дарогай. Маладажоны - сваёй.
Вырашыў каралевiч выпрабаваць сваю маладую жонку. У паўгадзiны хадзьбы ад замка была вёска. Пасвiў ля яе свой статак свiнапас. Пад'ехалi яны да яго, каралевiч i кажа жонцы:
- А цi ведаеш ты, хто я? Я ж зусiм не каралевiч, а свiнапас. А той вунь, хто пасе свiней, мой родны бацька. Нам трэба яму дапамагчы.
Выйшаў каралевiч з карэты, зайшоў у харчэўню, тайна шапатнуў гаспадарам, каб тыя ноччу аднялi ў каралевы плацце.
Прачнулася яна ранiцай, а няма ў што адзецца. Дала ёй гаспадыня сваю старую спаднiцу ды шарсцяныя панчохi, зрабiла выгляд, што гэта вялiкi падарунак, сказала:
- Каб не ваш муж, я вам не дала б нiчога.
I паверыла каралеўна, што яе муж i напраўду свiнапас. Пачала разам з iм пасвiць статак. Дакарала сябе: 'Я гэтага заслужыла за свае высакамер'е i ганарыстасць'.
Так прадаўжалася восем дзён. Ногi каралеўны пакрылiся ранамi. Далей трываць яна не могла. Тады падышлi да яе двое сялян, пытаюцца:
- А цi ведаеце вы, хто ваш муж?
- Як жа, ведаю, - кажа, - ён - свiнапас. Ён толькi што пайшоў, каб выручыць крыху грошай за перавяслы i аборы.
А сяляне ёй адказваюць:
- Пойдземце з намi, мы адвядзем вас да яго.
Прывялi каралеўну ў замак. Увайшла яна ў залу, бачыць, стаiць там яе муж у каралеўскiм уборы. Але яна яго не пазнала, пакуль ён не кiнуўся да яе ды не пацалаваў.
У апраўданне каралевiч сказаў:
- Мiлая, я так багата з-за цябе пакутаваў, што i ты павiнна была дзеля мяне пацярпець.
Адсвяткавалi яны сапраўднае вяселле. Пачалi шчаслiва жыць.
НЕРАЗУМНЫ ГАНС
Прыйшоў Ганс да мацi.
- Бывай, - кажа, - матухна.
Мацi пытае:
- Ты куды, Ганс, сабраўся?
Ганс адказвае:
- Iду Грэтэль праведаць, матухна.
Мацi кажа:
- Глядзi ж, будзь разумны.
Ганс адказвае:
- Буду, матухна.
Мацi кажа:
- Бывай, Ганс.
Ганс адказвае:
- Бывай, матухна.
Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
- Добры дзень, Грэтэль.
- Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
- Нiчога не прынёс, - кажа Ганс. - Ты сама мне што-небудзь падары.
Грэтэль дала яму iголку. Ганс кажа:
- Бывай, Грэтэль.
Грэтэль адказвае: