- Бывай, Ганс.

Узяў Ганс у Грэтэль iголку, пхнуў яе ў сена на возе i пайшоў за возам дадому. Прыйшоў Ганс дадому.

- Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

- Добры вечар, Ганс, - адказвае мутухна, - дзе ты быў?

- У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

- Што ты ёй падарыў? - пытае матухна.

- Нiчога не падарыў, сам ад яе ў падарунак iголку атрымаў.

- А дзе ж гэта iголка, Ганс? - пытае матухна.

- У сена на возе ўваткнуў.

- Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна. - Табе б яе да рукава прыкалоць.

- Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Сабраўся зноў Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

- Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

- Iду Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

- Глядзi ж, будзь разумны, Ганс.

Ганс адказвае:

- Буду, матухна.

Мацi кажа:

- Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

- Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

- Добры дзень, Грэтэль.

- Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?

- Нiчога не прынёс, - кажа Ганс. - Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль дала яму ножык.

Ганс кажа:

- Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

- Бывай, Ганс.

Узяў Ганс ножык, уваткнуў ён яго ў рукаў i пайшоў дадому.

Прыйшоў Ганс дадому, а ножыка ў рукаве няма. Толькi дзiрка ў рукаве засталася.

- Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

- Добры вечар, Ганс, - адказвае матухна. - Дзе ты быў?

- У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

- Што ты ёй падарыў? - пытае матухна.

- Нiчога не падарыў. Сам ад яе ў падарунак ножык атрымаў.

- А дзе гэты ножык, Ганс?

- Ды я яго ў рукаў уваткнуў, ён i згубiўся.

- Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна. - Трэба было табе ножык у сумку пакласцi.

- Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

- Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

- Iду Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

- Глядзi ж, будзь разумны.

Ганс адказвае:

- Буду, матухна.

Мацi кажа:

- Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

- Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

- Добры дзень, Грэтэль.

- Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?

- Нiчога не прынёс, - кажа Ганс. - Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль падарыла яму маленькую казу.

Ганс кажа:

- Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

- Бывай, Ганс.

Узяў Ганс казу, засунуў яе ў сумку i пайшоў дадому.

Прыйшоў Ганс дадому.

- Добры вечар, матухна.

- Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?

- У Грэтэль быў.

- Што ты ёй падарыў?

- Нiчога не падарыў. Сам ад яе маленькую казу атрымаў.

- А дзе ж твая каза, Ганс?

- А я яе ў сумку засунуў, - кажа Ганс. - Яна там i задыхнулася.

- Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна. - Табе б казу на вяроўку прывязаць.

- Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Сабраўся Ганс зноў у дарогу.

Мацi кажа:

- Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

- Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

- Глядзi ж, будзь разумны.

Ганс адказвае:

- Буду, матухна.

Мацi кажа:

- Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

- Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

- Добры дзень, Грэтэль.

- Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?

- Нiчога не прынёс, - кажа Ганс. - Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль дала яму вялiкi кавалак свiнога сала.

Ганс кажа:

- Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату