вачэй, нагадаўшы яму шпiлi мiнарэтаў, купалы цэркваў цi саборы ў гэтых гарадах, дзе чалавеку яго нацыянальнасцi цяжка было ўладкавацца на сталае жыхарства.

Кандуктар, як ён i меркаваў, быў няветлiвы. 'Цягнiк перапоўнены', пахмурна буркнуў ён, хоць Майет ведаў, што той гаворыць няпраўду. Яшчэ не сезон - у красавiку заўсёды ёсць шмат свабодных месцаў, i на пароме ён заўважыў толькi некалькi пасажыраў першага класа. Пакуль ён спрачаўся з кандуктарам, у калiдор вагона працiснулася зграя турыстаў: пажылыя лэдзi трымалi ў руках шалi, пледы i прыгожа аформленыя даведнiкi, стары святар скардзiўся, што некуды засунуў i не можа знайсцi 'Уайд Уорлд Мэгэзiн': 'Калi падярожнiчаю, я заўсёды чытаю 'Уайд Уорлд Мэгэзiн'; а замыкаў натоўп турыстаў спатнелы i звыклы з усялякiмi перыпетыямi падарожжа гiд са значком турысцкага агенцтва. 'Volia'*, - сказаў кандуктар i жэстам паказаў, што ў цягнiку надзвычайная колькасць пасажыраў. Аднак Майета нельга было так лёгка абвесцi вакол пальца - ён добра ведаў гэты маршрут. Кампанiя турыстаў, мяркуючы па iх узбуджаным выглядзе, пройдзе ў наступны вагон, якi накiроўваецца ў Афiны. Калi Майет павялiчыў чаявыя ўдвая, кандуктар здаўся i наляпiў на дзверы купэ паперку: 'Месца занятае'. Уздыхнуўшы з палёгкi, Майет нарэшце застаўся адзiн.

* Вось бачыце (фр.).

Мiма праплывалi твары, ад якiх яго аддзяляла выратавальная браня шкла. Нават тоўстае футра не баранiла яго ад холаду i сырасцi, а калi ён павярнуў ручку ацяплення, шыба акна затуманiлася ад яго дыхання, i неўзабаве ён мог распазнаваць невыразныя рысы тых, хто праходзiў па пероне за вагонным акном: сярдзiты позiрк вока, ружавата-лiловая шаўковая сукенка, каўнер святара. Толькi аднойчы ў яго з'явiлася жаданне развеяць сваю адзiноту - ён працёр шыбу далоняй i ўбачыў зграбную постаць дзяўчыны ў белым плашчы, якая прайшла па калiдоры да вагона другога класа. Адзiн раз дзверы адчынiлiся, i ў купэ заглянуў пажылы мужчына. У яго былi сiвыя вусы, акуляры i пацёрты мяккi капялюш. Майет сказаў яму па- французску, што купэ занятае.

- Адно месца, - сказаў мужчына.

- Вiдаць, вам трэба купэ другога класа? - спытаў Майет, але мужчына адмоўна пакруцiў галавой i пайшоў далей.

Мiстэр Оўпi выгодна ўладкаваўся ў сваiм кутку i пачаў з цiкаўнасцю, хоць i з некаторым расчараваннем, разглядваць невялiкага бледнага мужчыну, якi сядзеў насупраць. Знешне сусед быў надзвычай непрыкметны, колер яго твару выдаваў нейкую хваробу. 'Нервы', - падумаў мiстэр Оўпi, заўважыўшы, як пацепваюцца яго пальцы, аднак у iх не было нiякiх знешнiх адзнак павышанай чуллiвасцi - яны былi кароткiя, грубаватыя i тоўстыя.

- Я заўсёды лiчу, - сказаў мiстэр Оўпi, спрабуючы пераканацца, што яму так не пашанцавала са спадарожнiкам, - калi вам удалося дастаць месца ў спальным купэ, зусiм няма нiякай патрэбы ехаць у першым класе. Вагоны другога класа даволi камфартабельныя.

- Так... вы маеце рацыю... так, - жыва адгукнуўся сусед. - Аднак адкуль вы даведалiся, што я ангелец?

- У мяне такi звычай, - адказаў мiстэр Оўпi з усмешкай, - заўсёды думаць пра людзей лепшае.

- Вядома, - сказаў бледны мужчына, - вы як святар...

Звонку пачулiся галасы хлапчукоў-газетчыкаў, i мiстэр Оўпi высунуўся з акна.

- 'Lе Теmрs dе Lоndrеs'. Qu'еst quе с'еst que (a? Riеn du tout? 'Lе Маtin' et un 'Dаilу Маil'. С'еst bоn. Меrсi*.

* Лонданскую 'Таймс'. Што такое? Няма нiчога? 'Матэн' i 'Дэйлi Мейл'. Добра. Дзякуй (фр.).

Яго французская мова здавалася iншым перапоўненай фразамi з школьных падручнiкаў - вымаўляў ён iх з яўнай асалодай, аднак не зусiм правiльна.

- Соmbiеn est сеlа? Тrоis frаnсе. Оh lа-lа*.

* Колькi каштуе? Тры франкi. Ну i ну! (фр.).

- Можа, вам патрэбна мая дапамога? - прапанаваў ён чалавеку з бледным тварам. - Якую газету вы хочаце? Пэўна, 'Lа Viе'*.

* 'Жыццё' (фр.).

- Не, не трэба мне нiякай газеты, дзякуй. У мяне ёсць кнiга.

Мiстэр Оўпi глянуў на гадзiннiк.

- У нас засталося яшчэ тры хвiлiны.

Некалькi хвiлiн дзяўчына баялася, што ён распачне гаворку цi, пэўна, гэтая высокая хударлявая жанчына, яго жонка. Крышку памаўчаць - вось чаго ёй зараз хацелася болей за ўсё на свеце. 'Калi б я магла дазволiць сабе спальны вагон, - разважала яна, - цiкава, цi была б я там у купэ адна?' У цёмным купэ запалiлi лямпачкi, i мажны мужчына зазначыў:

- Ну, цяпер ужо хутка паедзем.

Паветра ў купэ было напоўнена пылам i вiльгаццю. Мiгаценне святла звонку нагадала ёй на iмгненне штосьцi знаёмае i звыклае: электрычныя агнi рэкламы, што загаралiся i змянялiся над уваходам у тэатр на Хай-стрыт у Нотынгеме. Мiтусня натоўпу на пероне, беганiна хлапчукоў-газетчыкаў i i насiльшчыкаў нагадалi ёй 'гусiны кiрмаш', i яна засяродзiлася на ўспамiне пра рынак, намагаючыся ўзнавiць яго цагляныя будынкi, драўляныя лаўкi ў дэталях, каб ён стаў такiм самым рэальным, як i сцюдзёная, абмытая дажджом прыстань i зменлiвыя агнi святлафораў. З утульнага свету фантазii ў рэчаiснасць яе вярнуў мужчына, якi загаварыў з ёй, i дзяўчына мусiла надзець на сябе маску зычлiвасцi i весялосцi.

- Ну, мiс, у нас наперадзе доўгае падарожжа разам. Давайце пазнаёмiмся. Мяне завуць Пiтэрс, а гэта мая жонка Эймi.

- Мяне завуць Корал Маскер.

- Купi мне сандвiч, - папрасiла хударлявая жанчына. - Я такая галодная, што чую, як мае кiшкi граюць марш.

- Можа, вы гэта зробiце, мiс? Я не ведаю французскай мовы.

'Чаму вы думаеце, што я яе ведаю? - яна амаль не крыкнула яму ў адказ. - Я нiколi не была за межамi Ангельшчыны'. Але яна прызвычаiлася заўсёды браць на сябе адказнасць, калi б i ў якой бы форме яна на яе нi звальвалася, таму яна не выказала ўголас нiякага пратэсту, адчынiла дзверы i пабегла б па слiзкай цёмнай дарозе памiж рэйкамi, шукаючы таго, чаго ён хацеў, калi б не глянула на гадзiннiк.

- Не паспею, - сказала яна. - Да адыходу цягнiка засталася толькi адна хвiлiна.

Вяртаючыся назад у купэ, яна азiрнулася i ўбачыла ў канцы калiдора твар i постаць чалавека, - у яе перахапiла дых ад страснага жадання кiнуцца да яго: яна нагадала апошнi мазок пудрай па носе, сказанае спехам 'дабранач' швейцару - i хутчэй на двор, у зiхатлiвую цемру, дзе яе чакаў малады жыд, каробка шакаладу, аўтамабiль за рагом вулiцы, хуткая язда i таемная небяспечная блiзкасць цел. Аднак гэта быў не той, каго яна ведала, i ў думках яна зноў вярнулася да тых непажаданых, жахлiвых прыгод у варожым свеце, дзе нiякая старанна ўзважаная ласка не зможа абаранiць ад непазбежнай цемры нязведанага. Нацыянальнасць мужчыны, рэзкiя характэрныя рысы яго твару i футра ўвялi яе ў зман.

'Адыход затрымлiваецца', - падумаў Майет, выходзячы ў калiдор. Ён намацаў у кiшэнi камiзэлькi скрыначку разынак. Яна была падзелена на чатыры секцыi, i яго пальцы наўздагад выбралi адну разыначку. Паклаўшы ягаду ў рот, ён ацанiў яе на смак. Якасць яе была не лепшая. Гэта прадукцыя 'Стэйн i компанi'. У iх ягады з цягам часу робяцца дробнымi i сухiмi. У iх разынкi дробныя i сухiя.

У канцы калiдора нейкая дзяўчына ў белым плашчы павярнулася i ўважлiва зiрнула на яго. 'Неблагая фiгурка, - падумаў ён. - Недзе, здаецца, яе бачыў'. Ён узяў яшчэ адну разынку i, не гледзячы, сунуў яе ў рот. На гэты раз трапiла ягада яго асабiстай фiрмы. 'Майет, Майет i Пейдж'. Трымаючы ягаду пад языком, ён на iмгненне пачуваў сябе ўладаром свету, вяршыцелем лёсу. 'Вось гэта - мая, i яна - выдатная', - зазначыў ён. Уздоўж калiдора бразнулi дзверы купэ, прагучаў гудок паравоза.

Рычард Джон, насунуўшы плашч па самыя вушы, глянуў на перон з акна калiдора i ўбачыў, як будынкi вакзала пачалi рухацца назад, у напрамку павольных хваляў мора. 'Гэта - канец, - падумаў ён, - цi, хутчэй, пачатак'. Твары людзей за акном вагона паплылi назад. Мужчына з кiркай на плячах узмахнуў чырвоным лiхтаром. Дым паравоза ахутаў яго i закрыў святло лiхтара. Тармазы заскрыгаталi, клубы дыму развеялiся, i сонца палыхнула па рэйках, па акне i па вачах. 'Хоць бы мне хутчэй заснуць, - падумаў ён з вялiкай тугой, - я б здолеў тады помнiць лепей усё тое, пра што мне неабходна помнiць'.

Дзверцы паравознай топкi прыадчынiлiся, i адтуль на iмгненне шуганула полымя, дыхнула спякота. Машынiст даў поўную пару, i пляцоўка пад яго нагамi здрыганулася ад цяжару вагонаў. Неўзабаве рухавiк паравоза пачаў працаваць плаўна i раўнамерна. Апошнiя промнi сонца заблiшчалi, калi цягнiк iшоў уздоўж марскога берага цераз Бругэ. Рэгулятар быў перакрыты, хапала маленькай пары. Сонечны захад асвятлiў высокiя крутыя ўцёсы, марскiя залiвы, вада якiх

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату