прыслухалася i зразумела, што засталася зусiм адна. Доктар Цынер памёр: яна ўжо больш не чула яго дыхання. Аднекуль здалёк, скрозь змрок, да яе даляцеў гук рухавiка, якi пераключыўся на iншую хуткасць. Гук дакрануўся да яе слыху, нiбыта гэта быў спачувальны дотык хатняга сабакi, ён лашчыцца да яе i абнюхвае яе. 'Калi доктар Цынер памёр, нiчога мяне тут болей не затрымлiвае. Я пайду пашукаю машыну. Калi там салдаты, яны нiчога мне не зробяць, а можа, гэта...' Страснае жаданне не дазволiла ёй закончыць фразы, якая нагадала раскрытую дзюбу галоднай птушкi. Яна абаперлася на руку, каб утрымаць раўнавагу, прысела на кукiшкi i дакранулася да твару доктара. Ён не зварухнуўся, i, хоць твар быў яшчэ цёплы, яна навобмацак адчула, што вакол вуснаў у яго запяклася кроў, быццам старая сухая скура. Яна ўскрыкнула, але тут жа прымусiла сябе заспакоiцца i засяродзiцца, яна знайшла запалкi i запалiла скрут з газеты. Але рука ў яе дрыжала. Нервы не вытрымалi тых бедаў, якiя звалiлiся на яе, хоць яна i стрымлiвала сябе. Ёй здавалася, што ўвесь мiнулы тыдзень яна мусiла была ўвесь час нешта вырашаць, нечага баяцца, хаваючы свой страх. 'Узяць хоць бы гэтую працу ў Канстанцiнопалi. Ехаць туды цi адмовiцца? У агента чакае вялiзная чарга дзяўчат'. Яна нагадала Майета, якi соваў у яе руку бiлет, кватэрную гаспадыню з яе парадамi, страх перад невядомым, якi раптам агарнуў яе на прычале ў Остэндэ, калi памочнiк капiтана крычаў ён нешта наўздагон, каб яна не забывалася пра яго.
У святле паходнi яе зноў уразiў усёразумеючы погляд доктара. Але разуменне гэтае застыла, яно назаўсёды застанецца нязменным. Яна адвяла вочы, потым глянула зноў, але нiчога не змянiлася. 'Я не думала нават, што яму так блага. Мне нельга тут заставацца'. Яна нават падумала, цi не абвiнавацяць яе ў яго смерцi. Гэтыя чужаземцы, з незразумелай ёй мовай, здатныя на ўсё. Але з нейкай дзiўнай цiкаўнасцi яна марудзiла, пакуль не дагарэў скрут. 'Цi была ў яго калi ў жыццi дзяўчына?' Ад гэтай думкi ён страцiў колiшнюю значнасць i паважнасць i ўжо не быў для яе жахлiвым мерцвяком. Яна разглядала яго твар уважлiвей, чым адважылася б калi-небудзь раней. Непахiснасць сышла ад яго разам з жыццём. Яна ўпершыню заўважыла, што рысы яго твару былi надзiва рэзкiя. Калi б яго твар не быў такi худы, ён не рабiў бы гэткага агiднага ўражання: пэўна, толькi вечныя клопаты i мiзэрнае харчаванне надавалi яго твару глыбакадумнасць i пэўную адухоўленасць. Нават на смяротным ложы, у мiгатлiвым блакiтным святле скрута з газеты, твар яго здаваўся вельмi сур'ёзным. 'Напэўна, у адрозненнi ад большасцi мужчын, у яго нiколi не было дзяўчыны. Калi б ён быў блiзкi з жанчынай, якая хоць крышку пакпiла б з яго, ён не ляжаў бы цяпер тут, не браў бы ў жыццi ўсё так блiзка да сэрца, навучыўся б не злавацца, дазволiў бы падзеям iсцi сваiм парадкам толькi так i трэба было яму жыць'. Яна дакранулася да яго доўгiх вусаў. Яны былi смешныя, яны былi кранальныя, i таму знешнi выгляд яго нiколi не быў трагiчны. Потым скрут дагарэў, i для яе доктар быў ужо пахаваны, - ад усяго, што яна прачытала на яго твары, i ад усяго, што яна потым думала пра яго, яе ўвагу адцягнуў няясны гук блiзкай машыны i нечых крокаў. Значыць, яе крык усё-такi пачулi.
Вузкая палоска святла пранiкла праз няшчыльна зачыненыя дзверы. Пачулiся галасы. Нейкая машына ехала па дарозе з цiхiм бурчаннем. Крокi пачалi аддаляцца, недзе адчынiлiся дзверы, i скрозь тонкiя сцены пунi яна пачула, як нехта ходзiць памiж мяхамi ў суседнiм пакоi, паблiзу забурчаў сабака. Ёй прыйшлi на памяць пляскатыя, аднастайныя палi каля Нотынгема, нядзеля, маленькая кампанiя шахцёраў, з якiмi яна некалi пайшла паляваць на пацукоў, сабака па мянушцы Спот. Сабака то забягаў у свiран, то выбягаў адтуль, а яны стаялi ўсе кружком, узброеныя палкамi. Цяпер знадворку пра нешта спрачалiся, але яна не магла пазнаць нiводнага знаёмага голасу. Машына спынiлася, хоць рухавiк працягваў цiха працаваць.
Потым дзверы пунi адчынiлiся, i святло скокнула ўверх на мяхi. Яна прыўзнялася на локцi i ўбачыла скрозь шчылiну ў сваёй барыкадзе бледнага афiцэра ў пенснэ i таго салдата, якi стаяў на варце каля дзвярэй залы чакання. Яны накiравалiся да яе, i тут нервы яе здалi: яна не змагла вытрываць тых пакутлiвых хвiлiн, пакуль яны будуць яе шукаць. Яны былi ўжо зусiм блiзка ад яе, i, калi яна ўсхапiлася i крыкнула: 'Я тут!' - афiцэр скокнуў да яе, выхапiўшы рэвальвер. Потым ён убачыў, хто гэта, i задаў ёй нейкае пытанне, застыўшы пасярод пунi з накiраваным на яе рэвальверам. Корал здалося, што яна зразумела яго, i яна сказала:
- Ён памёр.
Афiцэр нешта загадаў - салдат падышоў i пачаў павольна раскiдваць мяхi. Гэта быў той самы салдат, якi спынiў яе па дарозе да вагона-рэстарана, i ў першы момант яна адчула да яго нянавiсць, пакуль ён не ўзняў галавы i не ўсмiхнуўся ёй сарамлiвай усмешкай, нiбыта просячы ў яе прабачэння, у той час як афiцэр, стоячы ззаду, падганяў яго рэзкiмi нецярплiвымi загадамi. Раптам, калi салдат адцягнуў ад выхаду з пячоры апошнi мех, iх твары амаль сутыкнулiся, i ў гэтую секунду ў яе ўзнiкла такое пачуццё, быццам ён збiраецца выдаць ёй нейкую тайну.
Калi маёр Петкавiч убачыў, што доктар ляжыць нерухома, ён перасек пуню i накiраваў свой лiхтарык на яго мёртвае цела. Доўгiя вусы зрабiлiся светлымi ад моцнага промня, а расплюшчаныя вочы адлюстравалi яго, быццам металiчныя пласцiнкi. Маёр працягнуў рэвальвер салдату. Лагоднасць, рэшта немудрагелiстага шчасця, якiя хавалiся за беднасцю, рассыпалiся ўшчэнт. Здавалася, усе падлогi ў нейкiм будынку правалiлiся, толькi сцены заставалiся стаяць. Салдата агарнуў жах, яму было не па сiле вымавiць нi слова, не мог зварухнуцца з месца. Рэвальвер так i застаўся на далонi ў маёра Петкавiча. Маёр стрымаў сябе. Ён цвёрда глядзеў на салдата, з цiкаўнасцю вывучаючы яго скрозь залатое пенснэ. Маёр дасканала ведаў усе пачуццi людзей, якiя жывуць у казармах. Апроч пашарпаных кнiг па германскай стратэгii, на яго палiцах стаялi некалькi томiкаў па псiхалогii: ён, як спаведнiк, ведаў самыя iнтымныя падрабязнасцi iх жыцця. Ведаў, наколькi яны жорсткiя, наколькi добрыя, наколькi хiтрыя i прастадушныя, ведаў, як яны весяляцца - ракiя, гульнi ў карты, вiно i жанчыны, ведаў iх славалюбныя мары, хоць, вядома, яны зводзiлiся да таго, каб расказаць жонцы якую цiкавую цi кранальную гiсторыю. Ён ведаў лепей за ўсiх, як пакараць кожнага з iх i як зламаць волю падначаленага. Раней ён злаваўся, калi салдат марудна адцягваў мяхi, але цяпер злосць прайшла. Ён пакiнуў рэвальвер у сябе на далонi i зусiм спакойна паўтарыў загад, гледзячы скрозь залатую аправу пенснэ.
Салдат апусцiў галаву, выцер рукой нос i, хваравiта насупiўшыся, кiнуў погляд на другi канец пунi. Потым узяў рэвальвер i, прыцiснуўшы яго да рота доктара Цынера, спынiўся. Ён крыху павагаўся, паклаў руку на плячо Корал i рыўком павярнуў яе тварам унiз. Лежачы на падлозе, яна пачула стрэл. Салдат выратаваў яе ад гэтага вiдовiшча, але яе ўяўленне запоўнiла ўсё. Яна ўсхапiлася i пабегла да дзвярэй, на бягу яе заванiтавала. Яна спадзявалася, што ў цемры ёй будзе лягчэй, але тут, нiбыта ўдар па галаве, на яе абрушылася святло ад фар машыны. Прыхiлiўшыся да дзвярэй, яна паспрабавала супакоiцца, адчуваючы сябе бясконца адзiнокай, чым у тыя хвiлiны, калi яна прачнулася i ўбачыла, што доктар Цынер памёр. Ёй адчайна, да болю захацелася быць зараз з Майетам. Людзi ўсё яшчэ спрачалiся каля машыны, у паветры чуўся лёгкi пах спiртнога.
- Чорт падзяры... - прамовiў нечый голас.
Людзi расступiлiся, i сярод iх з'явiлася мiс Уорэн. Твар у яе быў чырвоны, узбуджаны i пераможны. Яна схапiла Корал за руку:
- Што тут адбываецца? Не, не. Не трэба расказваць нiчога зараз. Вам блага. Вы неадкладна пойдзеце са мной, далей ад гэтых жахаў.
Памiж ёй i машынай стаялi салдаты. З пунi выйшаў афiцэр i далучыўся да iх. Мiс Уорэн хутка шапнула:
- Абяцайце ўсё, што хочаце. Не мае нiякага значэння тое, што вы скажаце.
Яна паклала вялiкую руку на рукаў афiцэра i пачала лiслiвым тонам у нечым яго пераконваць. Ён спрабаваў перапынiць яе, але яна яго перабiвала. Ён зняў пенснэ i збянтэжана працёр яго. Пагрозы былi б дарэмныя, можна было б пратэставаць усю ноч, але яна прапанавала яму адзiнае выйсце, адмовiцца ад якога было б пайсцi супраць яго натуры, - цвярозы розум. Апроч разумнага ўчынку, якi яна яму прапанавала, яна гэтаксама раiла яму прыняць пад увагу i iншую, больш значную акалiчнасць - вышэйшыя дыпламатычныя меркаваннi. Ён iзноў працёр пенснэ, кiўнуў i здаўся. Мiс Уорэн схапiла яго за руку i моцна пацiснула яе, глыбока ўдавiўшы яму ў скурчаны ад болю палец свой пярсцёнак-пячатку.
Корал апусцiлася на зямлю. Мiс Уорэн дакранулася да яе, але дзяўчына паспрабавала скiнуць яе руку. Шум сцiхнуў, зямля ў маўчаннi наплывала на яе. Аднекуль здалёк нечый голас вымавiў: 'У вас хворае сэрца', i яна зноў расплюшчыла вочы, чакаючы ўбачыць маршчынiсты твар доктара. Аднак аказалася, што яна ляжыць на заднiм сядзеннi машыны, i мiс Уорэн накрывае яе пледам. Яна налiла келiх каньяку i паднесла да рота Корал. Машына, скрануўшыся з месца, штурхнула iх адна да адной, каньяк расплюхаўся па яе падбароддзi. Корал усмiхнулася чырвонай п'янай фiзiяномii, якая клапатлiва глядзела на яе.
- Паслухайце, любая, спачатку я вазьму вас з сабой у Вену. Я магу тэлеграфаваць гэтую