- Я мусiў быў пайсцi на гэта. Пытанне гонару. - Грунлiх крыху павагаўся. - Ён... Як бы вам сказаць? Ён зрабiў пуза маёй дачцэ.
Ён ледзь стрымаўся ад смеху, калi прыгадаў Кольбера, маленькага i хударлявага, i яго раззлаваны воклiч: 'Зрабiць з маёй кватэры бардэль!'
- Вы на самай справе забiлi яго толькi таму, што ён зняславiў вашу дачку? - здзiўлена спытала Корал.
Ёзеф Грунлiх рассеяна падняў рукi ўгору, паглядаючы ўверх на акно i прыкiдваючы, цi высока яно ад падлогi.
- А што мне заставалася рабiць? Яе гонар, мой гонар...
- Божухна, якое шчасце, што ў мяне няма бацькi!
- А шпiлька ў вас ёсць? - раптам спытаў Грунлiх.
- Якая шпiлька?
- Цi сцiзорык?
- Няма ў мяне нiякiх шпiлек. Навошта яны мне?
- У мяне ёсць ножык для паперы, - прапанаваў доктар Цынер. Падаючы яго Грунлiху, ён спытаў: - Вы не скажаце, колькi часу мы тут ужо сядзiм? Мой гадзiннiк спынiўся.
- Гадзiну, - адказаў Грунлiх.
- Значыць, засталося яшчэ дзве гадзiны, - задуменна сказаў доктар Цынер.
Двое iншых не пачулi яго. Ёзеф на дыбачках падышоў да дзвярэй з нажом для паперы ў руках, а Корал назiрала за iм.
- Хадзiце сюды, паненка, - сказаў Ёзеф i, калi яна падышла да яго, шэптам спытаў: - Ёсць у вас якi- небудзь тлушч?
Яна выцягнула з сумачкi бляшанку з крэмам, i ён густа памазаў iм замок у дзвярах, пакiнуўшы чыстым толькi невялiкую частку замка. Ён цiхенька засмяяўся, сагнуўся амаль удвая, разглядаючы замок.
- Вось гэта замок! - радасна шапнуў ён. - Вось так замок!
- А навошта вам крэм?
- Каб не было шуму. Крэм дапаможа мне дзейнiчаць без шуму. - Ён вярнуўся да астылай печы i махнуў iм рукой, падзываючы да сябе. - Калi б мы змаглi адцягнуць увагу вартаўнiка, нам удалося б уцячы.
- Нас бы застрэлiлi, - сказаў доктар Цынер.
- Яны не могуць застрэлiць усiх адразу, - запярэчыў Грунлiх i ў адказ на iх маўчанне дадаў толькi два словы: - Цемра. Снег. - I адышоў на крок, чакаючы iх рашэння.
Яго мазгi працавалi дакладна. Ён першы выйдзе за дзверы, першы пабяжыць - яму бегчы значна лягчэй, чым пажылому чалавеку i дзяўчыне, вартаўнiк будзе страляць па блiжэйшым ад яго ўцекачы.
- Я параiў бы вам заставацца тут, - сказаў доктар Цынер, звяртаючыся да Корал. - Вам тут нiчога не пагражае.
Грунлiх разявiў быў рот, каб запярэчыць, але не сказаў нiчога. Усе трое глядзелi праз акно на вартаўнiка, якi хадзiў узад i ўперад з вiнтоўкай цераз плячо.
- Колькi вам спатрэбiцца часу, каб адчынiць дзверы? - спытаў доктар Цынер.
- Пяць хвiлiн.
- У такiм разе пачынайце.
Доктар Цынер пагрукаў у акно - падышоў другi вартаўнiк. Яго вялiкiя зычлiвыя вочы наблiзiлiся да шкла i ўважлiва глянулi ў залу чакання. У пакоi было цямней, чым знадворку, i ён нiчога не ўбачыў, акрамя няясных фiгур, якiя безупынна сноўдалiся туды-сюды, каб сагрэцца. Доктар Цынер наблiзiў рот да акна i загаварыў з iм на яго роднай мове:
- Як вас завуць?
Нож для паперы скрыпеў: 'скрытч', 'скрытч', 'скрытч', - але, калi ён саскокваў з замка, яго вiск заглушаўся крэмам.
- Нiнiч, - адказаў скрозь шкло няясны голас.
- Нiнiч, - павольна паўтарыў доктар Цынер. - Нiнiч. Я, здаецца, ведаў вашага бацьку ў Белградзе.
Гэтая прымiтыўная хлусня не выклiкала ў Нiнiча нiякага сумнення, ён прыцiснуўся носам да шкла, але нiчога не ўбачыў у зале чакання: яму засцiў твар доктара.
- Бацька памёр шэсць гадоў таму.
Доктар Цынер рызыкаваў вельмi нямногiм, бо ён добра ведаў жыццё беднякоў у Белградзе i яму было вядома, як яны харчавалiся.
- Так. Ён хварэў, калi мы з iм пазнаёмiлiся. Рак страўнiка.
- Рак?
- Болi.
- Так, так, у жываце. Яны пачыналiся звечара, i ўвесь твар яго пакрываўся потам. Мацi ўвесь час ляжала побач з iм i выцiрала яму твар. Падумаць толькi, вы яго ведалi, шаноўны пане. Хочаце, я адчыню акно, каб нам лацвей было гаварыць?
Нож у Грунлiха ўсё скрыпеў, скрыпеў i скрыпеў: выкручаная шруба звалiлася на падлогу, бразнуўшы, як шпiлька.
- Не, не трэба. Гэта можа не спадабацца вашаму напарнiку.
- Ён пайшоў у горад, у казармы, да маёра. Тут нейкi iншаземец наводзiць даведкi. Мой напарнiк думае, што тут нешта не тое.
- Iншаземец? - спытаў доктар Цынер. У яго перахапiла дыханне, з'явiлася нейкая надзея. - Ён ужо паехаў?
- Толькi што пайшоў назад да сваёй машыны, туды, на шашу.
Зала чакання была ў цемры. Доктар Цынер на хвiлiнку адвярнуўся ад акна i цiха спытаў:
- Як у вас? Можаце хутчэй?
- Яшчэ дзве хвiлiнкi, - адказаў Грунлiх.
- Тут нейкi iншаземец з машынай на шашы. Наводзiў даведкi.
Корал сцiснула рукi i цiха сказала:
- Ён вярнуўся па мяне. Вось бачыце? А вы казалi, ён не прыедзе. Дзяўчына цiхенька засмяялася, i, калi доктар Цынер шэптам папрасiў яе не шумець, яна сказала: - Гэта не iстэрыка, гэта я ад шчасця.
Яна падумала: 'Зрэшты, мая жахлiвая прыгода прынесла нейкую карысць: яна даказала, што Майет у мяне закаханы, iначай ён нiзавошта сюды не вярнуўся б. Ён, пэўна, спазнiўся на цягнiк, i нам давядзецца разам правесцi ноч у Белградзе, а можа, i дзве ночы', - i яна пачала марыць пра шыкоўныя гатэлi, пра абеды i пра яго руку ў яе руцэ.
Доктар Цынер iзноў павярнуўся да акна:
- Зусiм перасохла ў горле: надта хочацца пiць. У вас ёсць вiно?
Нiнiч пакруцiў галавой:
- Не, - i дадаў няпэўна: - У Лукiча ёсць бутэлька ракii - там, цераз дарогу.
Ад цэмры, што хутка гусцела, адлегласць здавалася даўжэйшаю. Месяца не было, i рэйкi не блiшчалi: здавалася, да лямпы ў кабiнеце начальнiка станцыi было метраў сто, а не дзесяць, як на самой справе.
- Паспрабуй дастаць нам вiна.
Той пахiтаў галавой:
- Мне забаронена адыходзiць ад дзвярэй.
Доктар Цынер не прапанаваў яму грошай. Ён толькi крыкнуў скрозь шкло, як ён лячыў бацьку Нiнiча:
- Калi боль рабiўся нясцерпны, я даваў яму таблеткi.
- Такiя маленькiя i круглыя?
- Так. Таблеткi морфiю.
Нiнiч задумаўся, прыцiснуўшы твар да шыбы. Па яго вачах было вiдно, як думкi ў галаве ў яго замiтусiлiся, нiбыта рыбы ў цеснай пасудзiне.
- Падумаць толькi, гэта вы давалi яму тыя таблеткi. Ён звычайна прымаў толькi адну, калi пачыналiся болi, i яшчэ адну на ноч. Тады толькi ён мог заснуць.
- Так яно i было.
- Колькi ўсяго я магу расказаць жонцы!