- Дзякуй за добрыя словы, Франсуа, але адкiнем афiцыёз i гэта 'спадар Прэзiдэнт'. Мы, як я разумею, сябры. Называй мяне проста Джонам...

- Згодзен, гасп... Згодзен, Джон!

- Я, у сваю чаргу, рады, што росквiт французскай нацыi не адстае ад амерыканскага эканамiчнага ўзроўню! Гэта прыемна!

- Дзякуй, Джон! Мы пiльна сочым за шматбаковымi эканамiчнымi вятрамi i плынямi i своечасова мяняем ветразi.

- Але ж ты ведаеш, Франсуа, што ёсць i падводныя плынi, ад якiх не ўратуюць нiякiя ветразi...

Наступiла доўгая паўза. Здавалася, што тэлефонную размову памiж прэзiдэнтамi Амерыкi i Францыi хтосьцi раз'яднаў.

- Спадзяюся, што ты памятаеш, Франсуа, - зноў пачуўся голас з-за акiяна, як на апошнiм форуме самых уплывовых эканамiчных дзяржаў свету кожны сквапна цягнуў, як сказалi б расейцы, сетку з залатой рыбкай да сябе?

- Так, так, Джон, памятаю!

- А ты памятаеш, што менавiта амерыканскi бок мякка, але настойлiва падзьмуў у вашы, як ты сказаў, ветразi?

- Як жа! Памятаю! За гэта вам... табе, Джон, падзяка французскага народа!

- Прыемна чуць, што не забыўся, але мне трэба падзяка не французскага народа, а твая, Франсуа. Твая!

- Дык i я...

- Скажы, Франсуа, цi не тваю думку выказваў на апошняй нарадзе ваенных мiнiстраў Клод Жуан?

Французскi Прэзiдэнт, крыху падумаўшы, адказаў:

- Гэта пытанне адной думкай не ахопiш... Шматлiкiя ўнутраныя i знешнiя аспекты гэтай праблемы вымагаюць i шматбаковага, дэталёвага iх вывучэння.

- Напрыклад? - пачулася з-за акiяна.

- Напрыклад, Расея як адзiн са знешнiх аспектаў. Мы гаворым аб партнёрстве, а цiшком ад партнёраў рыхтуем буйную ваенную акцыю...

- Расея праглыне, як праглынула ў 1999 годзе...

Цяпер перабiў гаворку французскi Прэзiдэнт:

- Тады Расеi было лягчэй перад усiм светам рабiць выгляд пакрыўджанай, бо прадпрымалiся шматбаковыя дыпламатычныя намаганнi, у тым лiку i з боку Расеi...

- Сёння Расея, - перахапiў гаворку гаспадар Белага дома, - слабая як нiколi, а мы, наадварот, - магутныя як нiколi! Цi ж можа быць дыпламатыя з дзяржавай, якая не далёка адышла ад той, супраць якой мы выступiм усёй каалiцыяй? I выступiм хутка!

- Спадар Прэзiдэнт! - французскi субяседнiк непрыкметна перайшоў на 'афiцыёз'. - Вы ведаеце, што ў Расеi да ўлады прыйшоў амбiцыёзны i сумнавядомы...

- Ведаю! Ведаю, што ты маеш на ўвазе яго ўлюбёнасць у ядзерную кнопку. Ведаю i тое, што да крайнасцi не дойдзе, бо мы i нашы саюзнiкi, уключаючы i Францыю, надзейна закрытыя супрацьядзернымi парасонамi, а ў iх над галавой дзiркi. Калi ўжо ты, Франсуа, закрануў расейцаў, скажу зноў жа iх словамi: 'Куды мосьцы супраць слана!'

- Спадар Прэзiдэнт, у выпадку наземнай аперацыi будуць шматлiкiя ахвяры з нашага боку, i тады...

- Дарагi Франсуа! Эксперты прагназуюць праз дваццаць год глабальны энергетычны крызiс. Выжыць павiнен дужэйшы! Але не чакаць жа дваццаць год, пакуль хтосьцi таксама падужэе, а думаць пра гэта ўжо сёння. А ты гаворыш пра нейкiя там ахвяры! Заўтра iх будзе болей, чым сёння... Бачыш, дарагi Франсуа, шматбаковая праблема мае не так ужо i многа бакоў.

Французскi Прэзiдэнт нiчога не адказаў.

- Вось i добра, Франсуа, дзякуй за падтрымку! I свежага паветра ў ветразi вашага дабрабыту!..

Такiм чынам, адрынуўшы самую думку аб мiрных перамовах i адсунуўшы дыпламатыю на апошнi план, альянс усё ж пачаў паўнамаштабную ваенную акцыю супраць 'сярэднявечча'.

Пасля паветраных ракетна-бомбавых удараў па ўсiх жыццёваважных аб'ектах, уключаючы i мiрныя, так званыя эканамiчна значныя, на тэрыторыю суверэннай дзяржавы з усiх бакоў папаўзлi танкi i iншая тэхнiка, за якiмi спяшалася матарызаваная пяхота.

Гэта быў пачатак вялiкай бяды, якая стукалася ў кожны дом i кожны лёс...

У гэты час чалавецтва ела i спала, смяялася i сумавала, пела i марыла, пiсала кнiжкi i глядзела ўзоры высокай моды, нараджала дзяцей i прымала Нобелеўскiя прэмii ў розных галiнах, у тым лiку i за захаванне мiру на зямлi.

* * *

Дзiцячы сад быў вынесены на ўскрай невялiкага гарадка. Яго двухпавярховы будынак 'прыляпiўся' на беразе рачулкi, гарманiчна ўпiсаўшыся рознакаляровым фасадам у маляўнiчасць краявiду.

Дзiцячыя галасы таксама не перашкаджалi птушынаму шматгалоссю, а наадварот, падкрэслiвалi ўзаемазвязанасць усяго жывога на зямлi.

У гэтым невялiчкiм горадзе даволi мiрна суiснавалi людзi розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў. Сказаць, што яны былi сябрамi i гасцявалi адзiн у другога - дык не, але i варожасцi не было.

Праўда, падтрымлiвала напружаныя адносiны мiж iмi агульнадзяржаўная атмасфера рэлiгiйнай рознi i непрымiрымая пазiцыя цэнтральнай улады да правоў кожнай нацыянальнасцi на свой погляд i сваю веру.

Штучна, шляхам правакацый i нават забойстваў на рэлiгiйнай глебе ў краiне раздзiмалiся вугельчыкi варожасцi, якiя смылелi не адзiн год.

Дзецi ж у згаданым садку адносiлiся да той часткi чалавецтва, якая даўно павiнна была б стаць мадэллю, узорам узаемаадносiнаў для астатнiх жыхароў зямлi, бо дзецям невядомыя пакуль варожасць, нянавiсць, палiтыканская ненажэрнасць.

Нават нацыянальнасць i розныя мовы не рознiлi дзяцей. Жывучы побач, дзецi, як i дарослыя, ведалi ў асноўным i мову сваiх шматвекавых суседзяў.

Гэта быў цi не адзiны 'змешаны' дзiцячы сад у горадзе, бо, як правiла, дзiцячыя ўстановы i школы прытрымлiвалiся этнiчных i рэлiгiйных канонаў.

Але гэта дзiцячая змешанасць не перашкаджала iм жыць пад адным дахам, ладзiць гульнi на агульнай тэрыторыi садка i шчаслiва, як толькi могуць дзецi, смяяцца.

Выхавацелькi дзяцей, Слабамiра i Зарана, рабiлi ў гэтым садку даўно, i праз iх рукi, а дакладней праз iх сэрцы, прайшло шмат дзяцей, якiя вынеслi адсюль у сваiх душах чалавекалюбства i ўзаемапавагу.

Маладзейшыя выхавацелькi, гледзячы на сваiх вопытных калег, прытрымлiвалiся цярпiмасцi i павагi да гiсторыi iншых народаў, iх культуры i веры.

Сёння, як i заўсёды, Слабамiра ўладкавала на пасляабедзенны адпачынак сваю групу, якая налiчвала васемнаццаць чатырох- i пяцiгадовых хлопчыкаў i дзяўчынак. Усяго ж у дзiцячым садзе было дзевяць такiх груп. Акрамя выхавацелькi ў кожнай групе была няня, якая адказвала за чысцiню памяшкання, змену пасцельнай бялiзны i iншыя бытавыя пытаннi. У час сну нянечка сачыла за адпачынкам дзяцей, а выхавацелька магла тым часам перадыхнуць i заняцца падрыхтоўкай будучых дзiцячых гульняў цi нейкiмi сваiмi справамi.

Перадаўшы паўнамоцтвы нянечцы, Слабамiра выйшла на двор i села ў цянi на лаўку. Дзень выдаўся сонечны, спякотны, i нават у цянi адчувалася гарачыня.

У памяшканнi было значна лягчэй пераносiць спякоту, бо кандыцыянеры ўтрымлiвалi тэмпературу паветра на зададзеным узроўнi.

Закрыўшы кнiжку, якая нiяк не паддавалася чытанню, жанчына ўстала i хацела пайсцi ў пакоi, але на ганак выйшла Зарана i прапанавала:

- А цi не скупацца нам?..

Рэчка была ў пяцi хвiлiнах хады ад садка, таму Слабамiра без ваганняў адказала:

- Згода! Толькi ручнiк вазьму i - ў ваду!

- Якi ручнiк такой спякотай! - усклiкнула Зарана.

- Ну ладна, сонца высушыць. IIайшлi! - i дзве маладыя жанчыны праз некалькi хвiлiн аддалi гарачыню сваiх целаў студзёнай пяшчоце ракi.

Асвяжыўшыся, жанчыны выйшлi на бераг, падставiўшы твары, цяпер ужо, як падалося, не такому

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×