Зноў абвёў усiх поглядам i працягваў: - А што чуваць у нашым мiнiстэрстве замежных спраў?

Мiнiстр замежных спраў устаў, адкашляўся.

- Што тычыцца пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыi дружаскай нам дзяржавы, нiводная дзяржава- агрэсар не толькi не ўведамiла нас, але i не спрабуе тлумачыць матывы такой дзёрзкасцi нават у Савеце Бяспекi ААН. Наш запрос у дзяржаўны дэпартамент ЗША аб прычынах i мэтах агрэсii, па сутнасцi, застаўся без тлумачэння. Нам адказалi, што i Расея павiнна быць зацiкаўлена ў тым, каб дэмакратыя ўсталявалася паўсямесна, кiваючы i на нашы ўнутраныя справы...

- Та-а-к... Зразумела... Сеюць вецер... Амерыка яшчэ нi разу не ваявала на сваёй тэрыторыi - думае i цяпер адгарадзiцца акiянам. Дзiвакi! Не ведаюць, з кiм маюць справу! - раптам Прэзiдэнт змянiў накiрунак думкi.

- А як паводзяць сябе ахвяры агрэсii? - зноў звярнуўся ён да мiнiстра замежных спраў. - Якiя з iмi перамовы?

Мiнiстр адказаў коратка:

- Яны просяць дапамогi.

- I мы не можам на гэты раз iм адмовiць! - падхапiў Прэзiдэнт. - Не можам i не маем права! Нас вымушаюць!

- У нас няма з iмi агульнай мяжы... - нясмела ўдакладнiў мiнiстр замежных спраў. - Згодна мiжнародных абавязацельстваў i пагадненняў...

- Начхаць на мiжнародныя пагадненнi! - ускочыў Прэзiдэнт. - Начхаць, як i яны начхалi! Ёсць мора, па якiм нам нiхто не забаронiць плаваць, ёсць варыянты, ёсць супраць сiлы сiла!..

Пахадзiўшы, Прэзiдэнт зноў сеў на месца.

- Так! Нашым сябрам перадайце, што дапамога хутка будзе! I будзе эфектыўнай i нечаканай! Горача ўсiм зробiцца!..

Вытрымаўшы паўзу, Прэзiдэнт звярнуўся да шэфа знешняй разведкi:

- А што нашы вушы i вочы? - потым рэзка дадаў: - Чаму праспалi?!

Кiраўнiк ФСБ, хвалюючыся, пачаў:

- Я дакладваў Вам, таварыш Галоўнакамандуючы, аб актывiзацыi натаўскiх ваенных вакол аб'екта 'А'. Гэта ўспрымалася, як дэманстрацыя сiлы i псiхалагiчны цiск... Нават Савет Бяспекi i ў цэлым ААН...

- Ведаю! - перабiў Прэзiдэнт. - Ты пра сваё гавары, а пра ААН я ведаю не горш твайго. Якiя планы натаўцаў? На што разлiчваць?

Кiраўнiк ФСБ з неахвотай сказаў:

- Мы распалагаем iнфармацыяй, што галоўны разлiк альянсу на слабасць Расеi...

- Што?! - зноў ускочыў Прэзiдэнт. - Што?! Слабасць Расеi?! Я iм пакажу слабасць Расеi! - голас Прэзiдэнта нервова сарваўся.

Шэф разведкi ўдакладнiў:

- Яны спадзяюцца, што эканамiчныя цяжкасцi не дазволяць Расеi ўмяшацца ў гэты канфлiкт.

- Дурань думкай багацее! - недыпламатычна заўважыў Прэзiдэнт. - Так, што яшчэ ёсць у вашых запаснiках?..

Шэф разведкi выцягнуў з 'запаснiкаў' наступнае:

- Ёсць дадзеныя, што ў ваенных дзеяннях на тэрыторыi аб'екта 'А' прымае ўдзел сын Прэзiдэнта ЗША...

- Як?! - ледзь не крыкнуў расейскi лiдэр. - I ты гэта трымаў напаследак?! Гэта ж залатая рыбка, якую мы павiнны вылавiць! Гэта такi козыр, што i не снiлася нiкому!..

Бедная залатая рыбка, ёй павiнна было двойчы iкнуцца, бо амаль адначасова два Прэзiдэнты на розных канцах зямнога шара ўспомнiлi яе. Лепей бы яны ўспомнiлi сумны канец той казкi...

* * *

Канцлер Германii Вiлi Штоф, асцярожны i практычны палiтык, не выказваў радасцi i перад пачаткам ваеннай аперацыi. Але тады саюзнiцкая салiдарнасць прымусiла сунуць галаву ў адну запрэжку разам з астатнiмi членамi паўднёва-атлантычнага альянсу. Тады ўсё ўяўлялася больш-менш прагназуемым. Здавалася, што варта толькi ваеннай армадзе ступiць на тэрыторыю значна слабейшага працiўнiка, як той падцiсне хвост i заб'ецца ў кут, падпарадкоўваючыся чужой волi.

Цяпер жа, калi салдаты каалiцыi наткнулiся на жорсткае супрацiўленне i гiнуць на кожным кроку, калi прадстаўнiк Расеi ў ААН заявiў, што Расея захоўвае за сабой права на любыя практычныя дзеяннi, калi ў Эўропе, пад бокам у заможнай Германii, накаляецца атмасфера непрадказальнасцi i выбуховасцi цяпер Вiлi Штоф ацанiў усю безадказнасць заакеанскага апякунства. Ён i да гэтага ведаў, што Амерыка ўкладвала ў ваенныя акцыi ля чужога парога свае даляры, а Эўропа закладвала свой лёс, не раз рабiлася заложнiцай смяртэльнай авантуры.

Вось чаму Вiлi Штоф звязаўся па тэлефоне з Прэзiдэнтам ЗША.

- Вiтаю Вас, спадар Прэзiдэнт!

- А-а! Дружышча Вiлi! Прывiтанне! Давай абыдземся без 'спадар Прэзiдэнт', завi мяне...

- Спадар Прэзiдэнт! - канцлер Германii прапусцiў мiма вушэй сяброўскую параду. - Я занепакоены ходам ваеннай аперацыi, падзеi ўсё больш заблытваюцца ў тугi клубок.

- Згодзен з табой, Вiлi, - пагадзiўся Прэзiдэнт ЗША. - Вайна - не гульня ў покер. Войны заўсёды штосьцi губiлi, штосьцi нараджалi. Вайна для чалавецтва як стымулюючы штуршок для кволага сэрца...

- Спадар Прэзiдэнт! - у тым жа настойлiвым тоне працягваў Вiлi Штоф. - Я тройчы занепакоены стаўленнем сусветнай супольнасцi да тых падзей, якiя мы ўзрушылi. Мне не падабаецца цвёрдая пазiцыя Расеi ў адносiнах да гэтых падзей i яе намеры...

- А мне заўсёды не падабалася пазiцыя Расеi. I што?.. Ты сказаў пра нейкую сусветную супольнасць... Хто гэта? Асноўная сусветная супольнасць якраз i наводзiць зараз парадак у цэнтры Эўропы.

Вiлi Штоф падумаў: 'Лепей бы ты наводзiў парадак у цэнтры Амерыкi', а ўслых сказаў:

- Там, у цэнтры Эўропы, сёння цяжка ўжо зразумець, хто нас падтрымлiвае, хто ў нас страляе. Мiжэтнiчная, мiжрэлiгiйная блытанiна павялiчылася, гiнуць, у асноўным, мiрныя жыхары, дзецi...

- Калi падмятаюць забруджанае памяшканне, пыл ляцiць i ў вочы. Згодзен гэта непрыемна. Але мы павiнны думаць пра памяшканне будучынi, каб нашы вочы не зацярушваў пыл. Зразумеў, дружышча Вiлi?

- Спадар Прэзiдэнт! - не супакойваўся канцлер. - Ваенныя караблi Расеi, у iх лiку i авiянясучыя, пэўна ж, i падводныя лодкi наблiжаюцца да тэатра ваенных дзеянняў. Вы не можаце не ведаць, што апошнiм часам Расея вывела на каляземную арбiту некалькi загадкавых лятальных апаратаў. Тады сцвярджалася, што гэта звычайныя навуковыя спутнiкi. Але ёсць, хоць i скупыя, звесткi, што там можа быць нейкая зброя. Думаю, што не аўтамат Калашнiкава яны вывелi ў космас. Я ўжо не кажу пра тыя падводныя лодкi, з якiх не спускаюць вачэй, у тым лiку i з вашага Белага дома...

- Ха-ха-ха! - пачулася ў слухаўцы. - Ты, дружышча Вiлi, распалiў сябе да чырванi. Вось што значыць - у цябе пад бокам чырвоная прапаганда. Каго ўбаяўся! Ды яны наплятуць табе хлуснi - толькi слухай! Памятаеш, як у сярэдзiне мiнулага стагоддзя, у разгар так званай 'халоднай' вайны, на камунiстычныя святы вазiлi па Чырвонай плошчы ў Маскве агромнiстыя ракеты i крычалi на ўвесь свет пра сваю ракетную моц? Нашы кiраўнiкi тады добра здрэйфiлi, а потым высветлiлася, што такiх ракет i не было ў расейцаў, а вазiлi пустыя абалонкi ад ракет, муляжы. Вось табе i аўтамат Калашнiкава! Яны, гэтыя галадранцы, здольныя на ўсё - выведуць у космас аглоблю ад саняў, а скажуць, што запусцiлi на арбiту лазерную пушку.

- Спадар Прэзiдэнт! Недаацэньваць працiўнiка - значыцца прайграць яму. Я ўсё ж настойваю на перамовах з Расеяй, хаця б на кансультацыi, каб змякчыць сiтуацыю.

- Змякчыць?! - злосна зiранiзаваў Прэзiдэнт ЗША. - А цi не настаў момант абвастрыць яе! Чуў, Вiлi, прытчу пра месца пад сонцам? Сонца адно, а нас шмат... I няўжо ты, дружышча Вiлi, - мякчэй працягваў тэлефонны субяседнiк, хочаш, каб увесь час, да канца твайго жыцця, ляцеў пыл у твае вочы i вочы тваiх дзяцей?

- Я ведаю адно, - упэўнена сказаў Вiлi Штоф, - што мы развязваем рукi таму, на каго i ў лепшыя часы мала было надзеi. Як кажуць амерыканцы, сабака без наморднiка абавязан кусацца... А тут не звычайны сабака, а з вiрусам ядзернага шаленства.

- I на гэту тэму мы думаем! - холадна адказаў Белы дом, што разанула па слыху канцлера i пакрыўдзiла яго.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×