спякотнаму сонцу.
Раптоўна пад нагамi жанчын уздрыгнула зямля. Потым яшчэ раз... i яшчэ...
Жанчыны трывожна пераглянулiся.
- Няўжо землятрус?..
- Тут? У нас?..
Зямля зноў уздрыгнула. На гэты раз жанчынам падалося, што яна застагнала... штосьцi загуло...
Уздрыгванне зямлi працягвалася.
- Землятрус! - амаль у адзiн голас закрычалi жанчыны. - Дзецi! Дзяцей з памяшкання! Бяго...
Але не паспелi яны зрабiць i аднаго кроку, каб бегчы ратаваць дзяцей ад землятрусу, як штосьцi вогненнае, ярчэй за спякотнае сонца, абрынулася на двухпавярховы будынак садка, разадрала яго на бясформенныя глыбы цэглы i бетону, шуганула гэту мешанiну высока над зямлёй i кiнула ў пашчу чорнага дыму i крывава-чырвонага агню.
Аглушаныя жанчыны не пачулi страшэннай сiлы выбуху. Паветраная хваля кiнула iх аб зямлю, закрыўшы асляпляльнае сонца чорнай беспрытомнасцю...
А ў паўвярсты ад цяпер ужо былога дзiцячага садка працягвала працаваць водазаборная станцыя, якая забяспечвала вадой гэты невялiкi горад i якая як эканамiчна-значны аб'ект павiнна была быць знiшчана разам з iншымi ваеннымi грамадзянскiмi аб'ектамi першым жа ракетна-бомбавым ударам.
Але i 'разумныя' ракеты памыляюцца...
* * *
Майк Х'юст, радавы амерыканскiх узброеных сiл, разам са сваiм падраздзяленнем, следам за танкамi, уварваўся на тэрыторыю дзяржавы, дзе неабходна было 'ўсталяваць дэмакратыю i свабоды'.
Пачатак усёй аперацыi быў разлiчаны на нечаканасць, таму, адразу пасля паветранага ўдару, наземныя войскi рынулiся ўперад, каб не даць апамятацца працiўнiку. Майк радаваўся, што мэта была дасягнута, бо на шляху яго падраздзялення амаль нiякiх абараняльных дзеянняў не адчувалася.
Майк нiколi не даведаецца, што яго 'баявы' шлях невыпадкова быў спланаваны такiм чынам, каб найбольш небяспечныя баявыя дзеяннi заставалiся ўбаку. Не ведаў ён i таго, што на другiх напрамках яго суайчыннiкi i саюзнiкi па каалiцыi сустракаюць жорсткае супрацiўленне i што на iх шляху змяшалася ўсё страх, кроў i смерць.
Майк Х'юст узрушана, з салодкай напружанасцю сцiскаў аўтамат i па пыльнай дарозе iмчаў у калоне бранятэхнiкi...
Служба ў амерыканскiм войску была пачэсным заняткам, а ўжо непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях па абароне дэмакратыi ў любой кропцы зямнога шара лiчыўся нацыянальным геройствам...
Згаданае падраздзяленне было не звычайным, а спецпадраздзяленнем, створаным перад самай адпраўкай у 'гарачую' кропку. Кожны ведаў толькi iмя i прозвiшча таварыша па зброi i больш нiчога. Тлумачачы важнасць i сакрэтнасць спецзадання, камандзiр падраздзялення строга забаранiў усялякiя размовы на 'вольныя' тэмы, акрамя тых, якiя тычылiся ваенных дзеянняў. Больш таго, асабiстаму саставу было аб'яўлена, што, зноў жа ў мэтах захавання сакрэтнасцi i паспяховага выканання задання, кожны, на час ваеннай аперацыi, будзе дзейнiчаць пад чужым прозвiшчам.
Акрамя густой завесы сакрэтнасцi, камандзiру падраздзялення, перад пачаткам ваенных дзеянняў, было жорстка загадана па магчымасцi пазбягаць прамых сутыкненняў з працiўнiкам, акрамя вострай неабходнасцi, прадыктаванай непасрэднай пагрозай жыццю падначаленых. Нi спецыфiкi задання, нi накiрунку сваiх дзеянняў нiводны спецназавец не ведаў ды i не надта цiкавiўся, прывыкшы давяраць камандзiру i выконваць яго загады.
Камандаваў спецпадраздзяленнем саракавасьмiгадовы палкоўнiк Фрэнк Баснер, якi неаднойчы нюхаў порах у розных 'гарачых' кропках i меў шматлiкiя ўзнагароды за ўдзел у баявых дзеяннях. Гэта быў мужны i правераны на справе афiцэр, таму менавiта яму даверылi i спецпадраздзяленне i выкананне задання.
Праўда, i сам камандзiр не вельмi дакладна ўяўляў мэты i задачы, акрамя агульнага: iсцi за асноўнымi наступальнымi сiламi, выяўляць магчымыя фармаваннi працiўнiка ў тыле сваiх войскаў, збiраць весткi аб настроi мясцовых жыхароў i iншыя дробязi. Было, як лiчыў палкоўнiк, i галоўнае - ён меў загад падтрымлiваць пастаянную сувязь з генеральным штабам у Брусэлi. Апошняе i пераконвала камандзiра спецназа, што iм выконваецца цi, па нейкаму асобаму загаду з генштаба, будзе выконвацца штосьцi надзвычай важнае, iнакш для чаго такому маленькаму чыну сувязь з генеральным штабам, ды яшчэ з самiм камандуючым усёй аперацыяй.
Камандзiр спецпадраздзялення i не здагадваўся, што з першай хвiлiны ўзначальвання iм гэтай невялiкай баявой адзiнкi ён пачаў выконваць спецыяльнае заданне, за якiм вачамi генеральнага штаба сачыў сам Прэзiдэнт Злучаных Штатаў Амерыкi.
* * *
Масква насцярожылася. Вестка аб натаўскай, як тут лiчылi, агрэсii супраць невялiкай дружалюбнай эўрапейскай дзяржавы без важкiх на тое прычын i, галоўнае, без дыпламатычных намаганняў узняла хвалю адназначнага пратэсту ў вышэйшых колах улады.
Людзi на вулiцах, на кухнях таксама гаманiлi i асуджалi такую крайнасць, як ваенныя дзеяннi, але людзi толькi тое i маглi, што пратэставаць супраць чагосьцi цi пляскаць у далонi, падтрымлiваючы штосьцi, ствараючы гэтым адмоўны альбо станоўчы фон. Фон гэты па аднаму i таму ж пытанню, як правiла, мае эфект 'палкi з двума канцамi'.
Вось i сёння на адным канцы 'палкi' - у Маскве, людзi сурова асуджалi агрэсара, а на другiм канцы - у Вашынгтоне, людзi захаплялiся чарговым 'вiдовiшчам', услаўляючы гераiзм i правiльнасць дзеянняў сваiх салдат сейбiтаў дэмакратыi.
Магутны паток iнфармацыi i дэзiнфармацыi рабiў сваю справу, узрушваючы мiльёны людзей, ствараючы неабходны кожнаму 'канцу палкi' фон...
Масква насцярожылася. Дарэмна амерыканскi Прэзiдэнт назваў Расею моськам. Гэта быў усё той жа славуты расейскi мядзведзь. А з прыходам новага расейскага кiраўнiка мядзведзь набыў характар грызлi - злоснага, непрадказальнага i лютага драпежнiка...
Савет Бяспекi, тэрмiнова склiканы Прэзiдэнтам Расеi, разглядаў адно пытанне: 'Што рабiць?!'
Члены Савета Бяспекi ведалi, што яны будуць рабiць, бо двух меркаванняў ужо даўно ў Крамлi не было - рабiлi ўсё тое, што загадваў Прэзiдэнт, нават калi ён часцяком памыляўся. Тады 'памылялiся' за iм i ўсе дарадцы i ўся Расея. А праз некаторы час памылкi спiсвалiся на пошукi новых падыходаў у вырашэннi стратэгiчных задач, на недасканальнасць законаў, на надвор'е i на iншае...
- Сёння памылкi не павiнна быць! - пачаў нараду Прэзiдэнт. - Сёння нам зноў плюнулi ў твар, не хаваючы гэтага. Выцерцiся i прамаўчаць немагчыма - наш адказ павiнен быць адпаведным... Якiя будуць прапановы?.. Вашы? - i Прэзiдэнт глянуў на мiнiстра абароны.
Мiнiстр ускочыў з месца:
- Як загадаеце, таварыш Галоўнакамандуючы!
Прэзiдэнт зморшчыўся:
- Зноў я... А вы? Што б вы рабiлi на маiм месцы ў такой сiтуацыi?
- На Вашым месцы я нiколi не буду, таварыш Галоўнакамандуючы, але выканаць любы Ваш загад гатовы! - адрапартаваў ваенны мiнiстр.
Прэзiдэнт не здолеў схаваць самазадаволеную ўсмешку:
- Добра, добра... Ведаю... Ну а ракеты? Спадзяюся, вы не перанацэльвалi iх з буйнейшых гарадоў i важнейшых аб'ектаў у нiкуды, як намi было афiцыйна заяўлена?
- Не, таварыш Галоўнакамандуючы! Стратэгiчныя ракеты, з першага дня пастановы на баявое дзяжурства, трымаюць пад прыцэлам усю зацверджаную Вамi стратэгiчную сетку тэрыторыi верагоднага працiўнiка...
- Не верагоднага, а ўжо рэальнага! - перабiў Прэзiдэнт мiнiстра. Працягвайце, я слухаю...
Мiнiстр працягваў:
- Нашы падводныя лодкi таксама прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасцi ўздоўж узбярэжжа альянсу - пуск балiстычных крылатых ракетаў гатовыя ажыццявiць у любы момант па Вашаму загаду!..
- А чым дыхае космас? - пацiкавiўся Прэзiдэнт.
- Думаю, што верагодны... прабачце, рэальны працiўнiк не дагадваецца, што нашы касмiчныя навiнкi ператвараюць iхнi супрацьядзерны славуты парасон у звычайны парасон ад дажджу.
- Ну дык што?! - абвёў прысутных запаленым поглядам Прэзiдэнт. - Абатромся i прамаўчым цi пакажам гэтай зажраўшайся дэрмакратыi, адкуль ногi растуць?! Сядайце! - задаволена кiўнуў ён ваеннаму мiнiстру.