- Не гаруйце, усё пройдзе, усё мiнецца, будзе свята калi-небудзь i на нашай вулiцы... Не ўсё ж iм ды iм.
Суцяшалi гэтыя рабочыя, дапамогу аказвалi. То грашыма, то дроў прыстараюцца, то змайструюць печку чыгунную, каб не так даймаў холад. I тады рабiўся весялейшы дзед, жартаваў з Мiколкам, падбадзёрваў яго:
- Не сумуй, унучак, дачакаемся i мы з табою лепшае долi...
Суцяшаў, суцяшаў дзед, але ад цяжкага жыцця захварэў, злёг. Неяк застудзiўся ён на рабоце, прастыў. Ледзь дахаты прыйшоў i злёг, з ложка не падымаўся.
I колькi нi даглядалi за iм мацi i Мiколка, аслаб зусiм дзед, да сябе паклiкаў:
- Вiдаць, трэба мне памiраць... Дык глядзi ж, Мiколка, слухайся мацi, расцi. А ты гадуй хлопца, да працы прывучай... Не было ў нашым родзе людзей, якiя б з чужога мазаля жывiлiся, кожны здабываў хлеб сваiм гарбом...
Заплакаў тут горка Мiколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваiм i з другам-прыяцелем.
Але не здаў пазiцыi дзед. Меў здаровую кроў ён. Сяк-так ад хваробы выкачаўся. Толькi надоўга выбыў са строю, i Мiколкавы прыгоды надалей доўга абыходзiлiся без удзелу дзеда Астапа.
А днi iшлi. I неўзабаве пасля дзедавай хваробы пачалi да Мiколкавай сям'i даносiцца чуткi, адна другой дзiўней, адна другой цiкавей. Чуткi iшлi па чыгунцы аж з самага Петраграда. Спачатку цьмяныя, невыразныя, нiбы вялiкi смутак пайшоў у народзе i рабочы люд супроць цара выступае. Хадзiлi чуткi, што скора прыйдзе свабода i буржуям будзе канец. Буржуям i прыганятым iх. Чуткi рабiлiся ўсё больш яснейшымi, i ўжо ў кожнай хаце гаварылi, што ў Петраградзе пачалася рэвалюцыя.
Неяк аднаго разу вечарам да Мiколкавай сям'i зайшоў жандар. Быў ён чамусьцi без шаблi i без свае чырвонае шапкi. I голас быў зусiм не той. I выгляд зусiм не начальнiцкi. Зайшоў у хату i, пажадаўшы добрага дня, нечакана пачаў прасiць Мiколкаву мацi, каб яна забылася на ўсё старое, бо 'цi мала чаго ў жыццi бывае, усякiх там непрыемнасцей...'.
Узлавалася тут мацi, выгнала яго:
- Iдзi, iдзi, сабачае мяса, не жвенькай тут мне, крывасмок...
Нiчога не зразумела яна з жандаравай просьбы. Але назаўтра ўсё стала ясным. Калi прачнуўся Мiколка, то пачуў у горадзе стралянiну. На станцыi было надзвычай весела. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Усюды было поўна людзей, i ўсе былi радасныя, вясёлыя. Не вiдаць было нi жандара, якi вечна тырчаў са сваёй чырвонай шапкай, пахавалася кудысьцi начальства ды афiцэры, якiх раней багата было ў праходзiўшых праз станцыю эшалонах. I што зусiм здзiвiла Мiколку - ён смела прайшоў у тую залу, куды раней нiколi не мог папасцi нават разам з бацькам. Нiхто не затрымаў яго цяпер. У зале першага класа вiсеў на сцяне аграмадны партрэт цара. Вось цяпер гэты партрэт рабочыя дэпо здзiралi са сцяны. Здзiралi з мясам. Ужо зляцелi на падлогу царскiя ногi i мундзiр, толькi галава пад каронай, учапiўшыся за цвiкi, усё яшчэ вiсела на сцяне. Вось гэтую галаву i сцягвалi багром рабочыя.
У залу ўбег начальнiк станцыi. Ён зiрнуў на сцяну, ахнуў i замахаў рукамi:
- Што вы робiце з партрэтам, вы ўсю сцяну папсавалi!
За начальнiкам нехта пагнаўся жартам, а другiя ўжо зусiм без жартаў параiлi начальнiку вымятацца:
- А не, дык павесiм на царскае месца...
Хутка царская галава з кавалкам рамы i прыстаўшым да яе тынкам з грукатам паляцела ўнiз, узняўшы цэлыя клубы пылу, ад якога ўсе пачалi дружна чыхаць.
- Адзiная хаця карысць з цара - насы прачысцiм... - пасмейвалiся рабочыя, калi стары прыбiральшчык станцыi змятаў у кучу цара, тынк i ўсякую гразь, каб вынесцi яе на сметнiк.
- Вось, браце, як цароў скiдаюць! - кiнуў нехта, смеючыся, Мiколку.
За станцыяй яшчэ чулiся стрэлы. То не здавалiся на некаторых вулiцах жандары i гарадавыя. Але стрэлы былi радзей i радзей. Мiколка кiнуўся ў горад. Па галоўнай вулiцы вялi групу арыштаваных. Тут было некалькi афiцэраў, жандары, кучка гарадавых. Усе яны скоса пазiралi на народ, i злосныя агеньчыкi паблiсквалi ў iх пахмурых вачах.
- А... фараоны, папалiся, гады! Не век жа вам чужую кроў смактаць! чулiся паасобныя выклiкi людзей з тратуараў, з вулiцы.
'Нешта нашага жандара не вiдаць... Яшчэ ўцячэ куды, гад...' - падумаў Мiколка пра жандара са станцыi. Вось бы каго злавiць, вось бы каму даць: за бацьку, за дзеда Астапа, за стары вагон, у якiм радзiўся Мiколка i з якога выкiнуў яго ненавiсны гэты чалавек.
I толькi гэта падумаў Мiколка, як бачыць ён: стаiць гэты жандар на базары ў кучцы людзей, гаворыць нешта. Толькi аблiчча зусiм другое i вусы абстрыг, шынель змянiў на палiто, нiякай пры iм шапкi жандарскай, нi шаблi. Стаiць i з людзьмi гаворыць. Цэлая група сялян тут сабралася. Аб цару гавораць, аб свабодзе.
- Нам гэта куды вальгатней цяпер будзе, зямлi прыбавяць... - кажуць некаторыя сяляне.
- Як жа, чакайце зямлi, калi нiякага парадку цяпер не будзе, нiякага закону... - устаўляе сваё слова жандар.
Слова за слова i ўжо цэлую прамову шпарыць жандар. I выходзiць па-ягонаму, што цяпер настала самая дрэнная часiна, што 'змушчаюць' народ розныя свавольцы, фабрычныя ды жыды. Як-нiяк перашкаджаў iм цар апошнiя сокi з мужыка выцiскаць.
А цяпер хочуць гэтыя людзi свой парадак устанавiць.
Уздыхаюць сяляне, згаджаюцца, не згаджаюцца. Некаторыя спрачацца кiнулiся.
- Што нi кажы, чалавеча, а перамена павiнна быць вялiкая... Вось каб ведаў ты, колькi нашага брата розныя ўраднiкi, стражнiкi ды жандары прыцiскалi.
- Пра стражнiкаў ды жандараў я не кажу... Вядома, гэта сабакi... Але пры чым тут цар, хiба ён ведаў, як народ жыве, усё ад яго скрывалi... - так гаворыць жандар i ў вус не дзьме, нiбы ён самы найлепшы, самы працавiты чалавек на свеце.
I ўжо хацелася Мiколку крыкнуць на ўвесь голас: 'Лавiце яго, вось ён, жандар!' Але пабаяўся крыху. Яшчэ не павераць яму людзi, дык гэты гад, чаго добрага, i пабiць яго надумаецца. I тут заўважыў Мiколка, як праз проразь палiто вiдаць жандарскiя сiнiя штаны. I тады адразу з'явiўся ў Мiколкi план, як спрытней узяць ворага.
Падышоў ён да яго, узяўся за полы палiто ды пытаецца:
- Дзядзенька, прадаеш палiто?
Людзi ў смех, а жандар у лаянку:
- Iдзi прэч, падшывалец! - i выказвае яўныя намеры адысцiся.
А Мiколка ўзяўся за палу, расхiлiў яе ды ўжо крычыць на ўвесь базар:
- Вось яны, штаны жандарскiя! Лавiце яго!
Заўважылi людзi жандарскую адзежыну, заварушылiся адразу, жандара схапiлi.
- Бач ты, гад, а яшчэ добрым чалавекам прыкiдваецца! Бач ты яго, царскi абаронца знайшоўся... I форму змянiў, каб не пазналi.
Так злавiў Мiколка апошняга жандара са сваёй станцыi i ўрачыста прывёў яго пад канвоем людзей у дэпо. Усе вiталi Мiколку, вiншавалi з перамогай над ворагам:
- Маладзец, хлопец, па бацьку пайшоў! Лавi iх, супастатаў, усюды, дзе толькi ўбачыш!
Так пачалася свабода, рэвалюцыя, i такi ўдзел браў у ёй наш Мiколка. А праз колькi дзён у Мiколкавай сям'i было вялiкае шчасце. Нечакана прыехаў бацька. Ён быў страшэнна худы, зжаўцелы, увесь аброс барадой. Але колькi было радасцi ў яго, весялосцi. Ён усiх абдымаў, цалаваўся з усiмi рабочымi, якiя цэлымi гурмамi прыйшлi да яго з дэпо. Рабочыя падкiдвалi бацьку ўгору, качалi на руках, звалi да сябе ў госцi.
- Цяпер, браткi, не да гасцявання! - жартаваў бацька. - Не доўга i прагасцявацца... Буржуi перапалоханы насмерць, хочуць на свабоду ланцуг накiнуць...
Бацька так i зашыўся адразу ў работу. Жыць пераехалi назад, у родны вагон. Прыходзiў зноў той 'буржуй', з дэпо, якi калiсьцi знiшчыў Мiколкаву карцiнную галерэю. Ён загадаў пафарбаваць вагон, падправiць дах, змянiць некалькi дошак у падлозе. Ён бегаў навокал бацькi, як на калёсiках, i ўсё пытаў:
- Можа, гэта падправiць, можа, лепшую печачку паставiць?
Бацька моршчыўся нечага, не адказваў. Потым не сцярпеў, крыкнуў: