Цяпер я чуў толькi абрыўкi размовы.

- Пяць гадоў у судзе не выступае...

- А што? Сэрца?..

- Цяпер-то i сэрца. А кiнуў працу, калi яшчэ не вельмi хварэў. Хто з такiм ужывецца? Сварыўся штодня з калегамi, нiкому спакою не даваў. I сам-насам, i пры сведках - нiкога не саромеўся. Дарэчы, пра сведак я ўжо маю адпаведныя матэрыялы...

Дарэмна я ўвесь замiраў i прыслухоўваўся: размова перайшла на шэпт.

I раптам голас Алiмпii:

- Вы што?! Адзiны чалавек у гэтым доме, з кiм можна пагаварыць пра кнiгi, пра жыццё, пра ўсё, што хочаш!.. I вы надумалiся...

З адказу Фiлi я зразумеў толькi адно: 'З глузду з'ехала'.

Тады Хюбэраў зяць - адзiны маўчун ва ўсёй гэтай кампанii - сказаў прыглушаным голасам:

- Я папрашу вас, Фiлi, гаварыць больш ветлiва з маёй цешчай.

- Ды супакойся ты! I пажартаваць нельга... Мы ж абодва з табой ахвяры ў гэтай справе...

Хюбэраў зяць пачаў даказваць, што ён не лiчыць сябе ахвярай, бо ажанiўся па любвi з дачкой Алiмпii. I тады ўсе хорам загаманiлi: 'I я па любвi!', 'I я!', 'Я таксама!' Жэнеўева з насмешкай сказала мужу:

- Як? I ты?.. Ах ты мой дарагi! Ах ты мой Рамэо! Жанiўся са мной i ведаць не ведаў, якi ў майго бацькi кашалёк?!. Дык няхай твая хворая галоўка ўспомнiць нашы заручыны, цi не ты гэта мне шаптаў тады: 'Ён не хоча гаварыць пра сваё багацце. Ну i няхай сабе. Мы i без яго ведаем, што яно велiзарнае...'

Усе дружна зарагаталi. У гомане пачуўся голас Хюбэра. Я разабраў толькi апошнiя фразы:

- Гэта пытанне справядлiвасцi, пытанне маралi, калi хочаце. Мы абараняем сваю спадчыну, мы абараняем свяшчэнныя правы нашай сям'i... Добра было б пасачыць цяпер за кожным яго крокам, але гэта нам не ўдасца. У гэтага чорта магутныя сувязi ў палiцыi, я ў гэтым не раз пераконваўся. Яго абавязкова папярэдзяць...

А праз хвiлiну-другую да мяне данеслася:

- Усе ведаюць пра яго рэзкасць, сквапнасць... У двух цi трох працэсах ён спатыкнуўся i вёў сябе не зусiм далiкатна. Але што датычыць яго кампетэнтнасцi, ураўнаважанасцi...

- Ва ўсякiм разе нiхто не будзе адмаўляць, што яго адносiны да нас бесчалавечныя, жорсткiя. А хiба гэта нармальна?!

- Ты думаеш, Янiна, - сказаў Альфрэд сваёй дачцэ, - што гэтага будзе дастаткова, каб паставiць дыягназ?

Вось цяпер я ўсё зразумеў! I на душы ў мяне неяк адразу паспакайнела. Зноў да мяне вярталася цвёрдая, непахiсная ўпэўненасць: яны самi - пачвары, вылюдкi, а я - iх ахвяра. Пакуль тут была Iза, яна хоць трохi мяне баранiла i яны прыкусвалi сабе языкi. А цяпер я бачыў, як... Але пляваць мне на вашы планы! Дурныя шчаняты! Я вам пакажу!.. Бач, што задумалi: захацелi праз суд устанавiць нада мной апеку або справадзiць у вар'яцкi дом? Паспрабуйце толькi пальцам паварушыць, я хутка пастаўлю Хюбэра, вашага завадатара, на месца. Ён i не падазрае, што яго лёс у маiх руках. Ну а Фiлi... З iм зусiм проста. Пра яго я маю сякiя-такiя матэрыялы з дасье палiцыi... Я не збiраўся нiколi раней iх выкарыстоўваць, ды i цяпер наўрад цi дам iм ход. Дастаткова мне будзе толькi ашчэрыць зубы...

Упершыню ў жыццi мне стала прыемна ад таго, што я не самы мярзотны чалавек. Вунь колькi iх! Яны тут, побач... У мяне няма жадання помсцiць iм. Я адпомшчу толькi тым, чаго яны так баяцца - пазбаўлю iх спадчыны...

- Зорка ўпала! - крыкнуў Фiлi. - Не паспеў я нiчога загадаць...

- А калi ты што паспяваў? - сказала Янiна.

З непасрэднай дзiцячай весялосцю, якая ў яго яшчэ добра захавалася, Фiлi гаварыў:

- Нiчога, цяпер як убачу - адразу закрычу: 'Мiльёны!'

- Дурны ты яшчэ, Фiлi!

Усе ўсталi. Пачуўся скрып дзвярэй, стрыманы смех Янiны. Цяпер я цвёрда ведаў, што мне рабiць. Ужо два месяцы ў мяне не было прыступаў. Значыць, нiчога не перашкодзiць мне паехаць у Парыж. Я заўсёды ад'язджаў без папярэджання. Не хацелася толькi, каб гэты ад'езд быў падобны на ўцёкi. Да ранiцы я не спаў, абдумваў кожны крок сваiх будучых дзеянняў...

ХIII

Апоўднi я быў на нагах. Адчуваў сябе бадзёра i весела. Выклiкаў па тэлефоне Буру. Ён прыехаў пасля снедання. Амаль цэлую гадзiну мы шпацыравалi з iм пад лiпамi. Iза, Жэнеўева i Янiна здалёк сачылi за намi. Я радаваўся, што яны западозрылi нядобрае i ўстрывожылiся. Шкада толькi, што ўсе мужчыны паехалi ў Бардо. Пра Буру, гэтага маленькага старога чалавечка, Жэнеўева гаварыла: 'Ого, гэты чорт за бацьку ў агонь i ваду...' А Буру ўсяго толькi мой раб. Я звязаў яго па руках i нагах. Трэба было бачыць, як ён прасiўся ў той дзень, каб я не аддаваў зброi супраць яго свайму будучаму спадчыннiку!.. 'Вам няма чаго баяцца, - супакойваў я яго. - Ён адразу верне вам гэты дакумент, як толькi вы спалiце падпiсаную iм заяву...'

Развiтваючыся, Буру нiзка пакланiўся дамам. У адказ яму ледзьве кiўнулi. Няўпэўненым крокам падышоў ён да свайго веласiпеда i рушыў з двара. Я адразу паведамiў жанчынам, што сёння вечарам паеду ў Парыж. Iза пачала адгаворваць мяне: 'Як? З тваiм здароўем аднаму выпраўляцца ў такую дарогу? Гэта небяспечна! Усё можа здарыцца...'

- Нiчога не зробiш, - адказаў я. - Мне трэба ўладзiць некаторыя фiнансавыя справы. Я пра вас клапачуся больш, чым вам здаецца.

Яны з трывогай глядзелi то на мяне, то адно на аднаго. Мой iранiчны тон выдаваў мяне. Першая асмялела Янiна:

- Няўжо няма каму вас замянiць? Магла б i бабуля з'ездзiць, i Хюбэр...

- Ты правiльна разважаеш, дарагая!.. Правiльна. Толькi, ведаеш, я прывык усё рабiць сам. I яшчэ - гэта, канешне, дрэнна, але я нiкому не давяраю.

- Нават свайму сыну?! Дзядуля!

Яна так манерна праспявала слова 'дзядуля', што мяне аж злосць разабрала. Якая самаўпэўненасць! Знайшлася мне дыпламатка!.. Адзiн пiсклявы голас чаго варты! Добра я яго запомнiў учора ноччу!.. I я разрагатаўся шкодным майму сэрцу смехам. Пачаў задыхацца, кашляць. Жанчыны перапалохалiся. Iза... Нiколi не забуду яе змучанага бледнага твару. Не ўсё, мусiць, i ў яе добра са здароўем...

Я пайшоў. А Янiна, напэўна, не хацела пакiнуць Iзу ў спакоi:

- Бабуля, не дазваляйце яму ехаць! Чуеце?!..

Але жонка мая ўжо не магла ваяваць са мною. Апошнiм часам яна моцна здала. А неяк нядаўна я пачуў, як яна казала Жэнеўеве: 'Вось каб легчы, заснуць i нiколi ўжо не прачынацца...'

Мне стала шкада яе, як калiсьцi было шкада маю бедную маму... А няўмольныя дзецi ўсё цкавалi яе на мяне!.. Яны, канешне, па-свойму любiлi мацi, выклiкалi доктара, прымушалi пiць лякарствы, ляжаць у пасцелi... Калi дачка i ўнучка адышлiся, Iза дагнала мяне i папрасiла:

- Паслухай, мне патрэбны грошы...

- Сёння ў нас толькi дзесятага. А першага я даў табе на цэлы месяц наперад.

- Даў, але мне давялося трохi дапамагчы Янiне. У iх шмат даўгоў. Праз месяц я табе ўсё вярну...

Я адказаў, што ўсё гэта мяне мала цiкавiць i кармiць гэтага дармаеда Фiлi я не збiраюся.

- Паслухай, у мяне самой даўгi... I булачнiку, i мяснiку... Вось рахункi...

Я пашкадаваў яе. Прапанаваў падпiсаць некалькi чэкаў: 'Так я буду больш пэўны, што грошы не паплывуць у другое месца...'

Яна згадзiлася. Я дастаў сваю чэкавую кнiжку i заўважыў, што Янiна i Жэнеўева сочаць за намi з алеi ружаў:

- Ого! Яны ж думаюць, што мы з табой гаворым пра нешта другое...

Iза ўздрыгнула i цiха спыталася:

- Пра што 'другое'?

I ў гэты момант я адчуў рэзкi боль у сэрцы. Абедзвюма рукамi схапiўся за грудзi. Яна змянiлася з твару:

- Табе дрэнна?

На iмгненне я ўчапiўся за яе руку. Калi б якi чужы чалавек бачыў нас у той момант, то напэўна падумаў бы: 'Вось дзе пара! I жыццё пражылi ў згодзе i еднасцi, i на старасцi адно без аднаго не могуць!..'

Я прашаптаў: 'Нiчога. Мне ўжо лягчэй'.

Напэўна, Iза рашыла, што вось i прыйшла тая хвiлiна, калi можна i трэба пагаварыць шчыра, адкрыта,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату