жыццём, Мермоз толькi б усмiхнуўся. Ягоная iсцiна - той чалавек, якi нараджаўся ў iм, калi ён пераадольваў Анды.

Калi вы хочаце пераканаць таго, каму даспадобы вайна, што вайна жахлiвая i агiдная, не абзывайце яго варварам: перш чым асудзiць, пастарайцеся яго зразумець.

Задумайцеся хоць бы над гэткiм выпадкам. Адзiн афiцэр з поўдня ў час баёў з рыфамi камандаваў пастом, зацiснутым памiж двума горнымi хрыбтамi, дзе знаходзiлiся паўстанцы. Аднойчы вечарам ён прымаў парламенцёраў з заходнiх гор. Яны належным чынам сядзелi i пiлi гарбату, як раптам усчалася стралянiна. На пост напалi плямёны з усходнiх гор. Капiтан загадаў парламенцёрам пакiнуць пост, бо трэба ўступаць у бой, але яны адказалi: 'Сёння мы твае госцi. Бог не дазваляе нам пакiнуць цябе...' I яны далучылiся да яго салдат, памаглi абаранiць пост i толькi потым вярнулiся ў сваё арлiнае гняздо.

А напярэдаднi таго дня, калi яны самi збiралiся атакаваць пост, прыслалi да капiтана сваiх паслоў:

- Неяк мы дапамаглi табе...

- Гэта праўда...

- Дзеля цябе мы змарнавалi тры сотнi патронаў...

- Гэта праўда.

- Справядлiва было б вярнуць iх нам.

Не, капiтан высакародны, ён не можа пакарыстацца iхняй велiкадушнасцю. I ён вяртае патроны, хоць ведае, што страляць будуць у яго.

Iсцiна чалавека - тое, што робiць яго чалавекам. Хто зведаў гэткую годнасць узаемаадносiн, гэткую сумленнасць у гульнi, гэткi дар узаемапавагi аснову жыцця, той не стане параўноўваць гэтую прыродную. высакароднасць з убогiм дабрадушшам дэмагога, якi ў знак братэрскiх адносiн да тых жа арабаў стаў бы гучна паляпваць iх па плячы, лесцячы iм i адначасна прынiжаючы. Пачнiце такому капiтану даводзiць ягоную неправату, i ён адкажа вам адно толькi пагардлiвым шкадаваннем. I будзе мець рацыю.

Але ў роўнай ступенi будзеце мець рацыю i вы ў сваёй нянавiсцi да вайны.

Каб зразумець чалавека i яго патрэбы, каб спасцiгнуць у iм сама галоўнае, не трэба супрацьпастаўляць адна адной вашы вiдавочныя iсцiны. Так, вы маеце рацыю. Усе вы маеце рацыю. Лагiчна можна даказаць усё на свеце. Мае рацыю нават той, хто ва ўсiх няшчасцях чалавецтва гатовы абвiнавацiць гарбуноў. Дастаткова абвясцiць вайну гарбунам - i мы адразу ўспалыхнём нянавiсцю да iх. Мы пачнём жорстка помсцiць гарбунам за ўсе iх злачынствы. Бо сярод гарбуноў таксама ж ёсць злачынцы.

Каб зразумець, у чым жа сутнасць чалавека, неабходна хоць на момант забыць пра тое, што раздзяляе, бо ўсякая iх тэорыя i ўсякая вера спавадоўваюць цэлы звод непарушных iсцiн, а яны спараджаюць фанатызм. Можна размежаваць людзей на правых i левых, на гарбатых i негарбатых, на фашыстаў i дэмакратаў, i любы гэты падзел не абвергнеш. Але ж агульнавядома, што iсцiна - гэта тое, што спрашчае свет, а не тое, што стварае вэрхал. Iсцiна - гэта мова, якая выяўляе ўсеагульнае. Ньютан 'адкрыў' доўга неспасцiгальны закон зусiм не так, як рашаюць рэбус. Тое, што здзейснiў Ньютан, было творчасцю. Ён стварыў мову, якая можа сказаць i пра падзенне яблыка ў разору, i пра ўсход сонца. Iсцiна зусiм не тое, што можна даказаць, iсцiна - гэта прастата.

Навошта аспрэчваць iдэалогii? Калi ўсе iх можна даказаць, то ўсе можна i абвергнуць, i ад гэтых спрэчак толькi трацiш усялякую надзею на збавенне людзей. А людзi ж вакол i ўсюды iмкнуцца да аднаго i таго ж самага.

Мы хочам быць вольныя. Той, хто працуе кiркай, хоча, каб у кожным удары кiркай быў сэнс. Калi кiркай працуе катаржнiк, кожны яе ўдар толькi прынiжае катаржнiка, але калi кiрка ў руках разведвальнiка, кожны яе ўдар узвышае разведвальнiка. Катарга не там, дзе працуюць кiркай. Яна жахлiвая не тым, што гэта цяжкая праца. Катарга там, дзе ўдары кiркай не маюць нiякага сэнсу, дзе праца не злучае чалавека з людзьмi.

А мы хочам уцячы з катаргi.

У Эўропе маецца дзвесце мiльёнаў чалавек, якiя не бачаць у жыццi нiякага сэнсу, якiя жадалi б лепей не нараджацца. Прамысловасць адарвала iх ад таго жыцця, якое пакаленне за пакаленнем вядзе сялянскi род, i замкнула ў агромнiстых гета, якiя нагадваюць сартавальныя станцыi, забiтыя шкiлетамi чорных вагонаў. Людзi, пахаваныя ў рабочых пасёлках, былi б радыя абудзiцца да новага жыцця.

Ёсць i такiя, каго зацягнула ў сiстэму шасцерань вузкай спецыялiзацыi працы, каму забаронены радасцi першаадкрывальнiка, веруючага, вучонага. Сяму-таму пачало здавацца, што, каб узвысiць гэтых людзей, дастаткова апрануць iх, накармiць, задаволiць усе iх матэрыяльныя патрэбы. I спакваля вырасцiлi з iх мiзэрных мяшчан у духу раманаў Курталiна, местачковых палiтыкаў, вузкалобых спецыялiстаў без якiх- небудзь духоўных запытанняў. Веды iм далiся неблагiя, а вось культуры анiякай. Нiкчэмны погляд на культуру ў таго, хто мяркуе, быццам яна зводзiцца да завучвання формул. Сама бяздарны студэнт палiтэхнiкума ведае пра прыроду i яе законы куды болей, чым некалi ведалi Дэкарт i Паскаль. Але цi здольны гэты шкаляр на такую разумовую працу, як яны?

Усе людзi, адны мацней, другiя слабей, адчуваюць цьмяную патрэбу ў адраджэннi. Але бывае i так, што прымаюцца памылковыя рашэннi. Вядома, можна ажывiць людзей, апрануўшы iх у якiя-небудзь мундзiры. Яны будуць дружна спяваць ваенныя гiмны i дзялiцца кавалкам хлеба з таварышам. Яны знойдуць тое, чаго шукалi - пачуццё лучнасцi. Але гэты хлеб прынясе iм смерць.

Можна пазвяргаць драўляных iдалаў i ўваскрасiць старажытныя мiфы, на аснове даволi грунтоўных доказаў можна ажывiць мiстыку пангерманiзму альбо Рымскай iмперыi. Можна ўскружыць галовы немцам выключнасцю нямецкай нацыi i дачыненнем да генiя Бетховена. Можна апаiць гэтым усiх - да апошняга качагара. Гэта, вядома, лягчэй, чым у качагары выявiць Бетховена.

Але падобнае кумiрства - хцiвае кумiрства. Той, хто ахвяруе сваiм жыццём дзеля навуковага адкрыцця альбо дзеля збавення людзей ад хвароб, нават уласнай смерцю служыць справе жыцця. Магчыма, гэта i прыгожа - памерцi за пашырэнне нечых уладанняў, але сучасная вайна знiшчае ўсё тое, дзеля чаго яна нiбыта вядзецца. Цяпер справа ўжо не ў тым, каб невялiкай крывёю адрадзiць цэлы народ. З той пары як вайна вядзецца з дапамогай самалётаў i iпрыту, яна стала проста бойняй. Ворагi заточваюцца пад прытулак муроў, i кожны, хто як можа, ноч у ноч шле эскадрыллi, якiя вымотваюць працiўнiку вантробы, узносяць у паветра яго жыццядайныя цэнтры, паралiзуюць прамысловасць i шляхi зносiн. Перамога за тым, хто сканае апошнi. I абодва працiўнiкi канаюць разам.

Свет стаў пустыняй, i ўсе мы прагнем знайсцi ў ёй таварышаў: дзеля таго каб спазнаць смак раздзеленага з таварышамi хлеба, мы i прымаем вайну. Але каб адчуць гэтае цяпло, каб поплеч рушыць да адной i той жа мэты, нi да чаго ваяваць. Вайна ашуквае нас. Нянавiсць не можа ўзвялiчыць радасць агульнага натхнёнага руху.

Навошта нам ненавiдзець адзiн аднаго? Мы ж адна сям'я, нас кружыць адна i тая ж планета, мы экiпаж аднаго карабля. Добра, калi цывiлiзацыi ўступаюць у спрэчкi дзеля росквiту больш дасканалых чалавечых арганiзацый, але жахлiва, калi яны пажыраюць адва адну.

А каб вызвалiць нас, дастаткова ж толькi памагчы нам усвядомiць усеагульную мэту i пачаць шукаць тыя повязi, якiя з'яднаюць усiх. Доктар пры аглядзе хворага не слухае стогнаў: доктару важна вылечыць чалавека. Доктар служыць законам усеагульнага. Iм служыць i фiзiк у роздуме над сваiмi неверагоднымi ўраўненнямi, з дапамогай якiх ён спасцiгае i атам, i касмiчную туманнасць. Iм служыць i звычайны пастух. Бо хай толькi той, хто сцiпла пасе пад зорным небам з паўтузiна авечак, асэнсуе сваю працу, - i вось ён ужо не проста слуга. Ён - вартавы. А кожны вартавы ў адказе за ўсю дзяржаву.

Цi вы думаеце, што пастух не iмкнецца асэнсаваць сябе i сваё месца ў жыццi? Калi я быў на мадрыдскiм фронце, я наведаў там адну школу, размешчаную на ўзгорку за пяцьсот метраў ад акопаў, абнесеную невысокай каменнай сцяною. У гэтай школе адзiн капрал выкладаў батанiку. У грубых руках капрала была кветка маку, ён асцярожна разнiмаў пялёсткi i тычынкi, i з усiх бакоў з акопнага бруду пад грукат снарадаў да яго сцякалiся зарослыя бародамi паломнiкi. Яны абступалi капрала, сядалi проста на зямлю i, падпёршы кулакамi падбародкi, уважлiва слухалi. Яны супiлi бровы, сцiскалi зубы, яны не надта разумелi тлумачэнне настаўнiка, але iм сказалi: 'Вы - цёмныя, вы звяры, вы толькi выпаўзаеце са сваiх бярлогаў, трэба даганяць чалавецтва!' I цяжкай хадою яны спяшалiся наўздагон.

Толькi калi мы асэнсуем сваю ролю на зямлi, хай нават сама сцiплую i непрыкметную, толькi тады мы будзем шчаслiвыя. Толькi тады мы зможам жыць i памiраць спакойна, бо тое, што надае сэнс жыццю, надае сэнс i смерцi.

Смерць такая лагодная, калi яна - натуральны зыход, калi стары правансальскi селянiн у канцы свайго панавання аддае сынам у спадчыну сваiх коз i свае алiвы, каб сыны ў свой час перадалi iх сынам сваiх

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату