увесь час пiльна прыглядаўся наўкола, нiбы чагось шукаючы. Конь, тузаючы павадамi, крок за крокам зварочваў направа, iмкнучыся выйсьцi на цьвёрдую дарогу. Шкот ня надта працiвiўся гэтаму, бо чым далей у лес, тым гусьцей рабiўся хмызьняк, i тым цяжэй было празь яго прадзiрацца.

Памiж дрэваў ужо абазначыўся прасьвет дарогi. Як раптам да вушэй насьцярожанага Рыцара даляцеў моцны шопат:

- Цсссс!

Гэта было настолькi неспадзявана, што, разгубiўшыся на момант, Мак Марцiмер застыў нерухома. У гэты час на дарозе пачуўся лязгат зброi i людзкiя галасы - наблiжаўся невялiкi аддзел коньнiкаў. Адразу з кустоў падняўся чалавек у скураной паддзеўцы i зь сякерай у руках. Не абарачваючыся, ён выгукнуў па-нямецку:

- Сякi, Паўль!

Але не пасьпеў ён узмахнуць сякерай, як у галаве Шкота прамiльгнула страшная здагадка, i ён з крыкам: - Стой, няшчасны! - прабiў дзiдай незнаёмца.

У гэты самы момант, у дзесяцi кроках ад iх, Паўль секануў па пню й перацяў шворку, трымаўшую падпiленую бярэзiну. Дрэва з грукатам i трэскам абрынулася на дарогу. Адтуль данесьлiся крыкi, праклёны, конскае йржаньне.

Адразу-ж затрашчэлi кусты пад напорам прадзiраючыхся ў лес некалькiх барадатых вояў.

Паўль, убачыўшы небязьпеку з двух бакоў, не палез у загадзя падрыхтаваную нару, а кiнуўся бегчы ў лясны гушчар, пакiнуўшы глыбока ўбiўшуюся сякеру ў пнi.

Правальваючыся амаль да калена ў мяккi й мокры сьнег, ён не зрабiў i сотнi крокаў, як адчуў, што Шкот вось-вось схопiць яго за каўнер. Напружыўшы ўсе сiлы, Паўль скочыў убок i схаваўся за дрэва. Шкот з разгону праскочыў мiма. Але затое цяпер становiшча ўцекача пагоршылася: з аднаго боку адрэзаў дарогу конны Рыцар, з другога - чатыры барадатыя й злосныя Лiтоўцы. Застаецца толькi рашыць - 'каму здацца?' Але доўга думаць не прыходзiцца, i Паўль выйшаў к Шкоту. Аднак падбегшыя барадачы, без усякiх гутарак, скруцiлi яму ззаду рукi й накiнулi на шыю пятлю.

Мак Марцiмер паспрабаваў было пратэставаць, але адзiн з вояў, у чорным панцыры й з чырвоным рубцом на шчацэ, так злосна на яго зiрнуў, што Шкот рашыў болей не спрачацца. Падпарадкуючыся загаднаму жэсту гэтага самага воя з рубцом, Мак Марцiмер паехаў у накiрунку дарогi. Туды-ж пацягнулi й палоннага.

Убачыўшы на дарозе Вiтаўта, скрыўджаны Шкот пад'ехаў да яго са скаргой:

- Гаспадар, вашы людзi адабралi ад мяне майго палоннага!

Разгневаны здарыўшымся Вiтаўт сурова адказаў:

- Кожны злодзей i забойца ў межах Вяiкага Княства Лiтоўскага ад самага пачатку сваiх злачынстваў зьяўляецца маiм палонным! Я буду яго караць цi мiлаваць!

- Ваша Высокасьць! Дазвольце мне аднак спытацца, - не адставаў Шкот. - Што тут здарылася, i за што я забiў таго бедака?

Нягледзячы на трагiчнасьць здарэньня, у вачах Вiтаўта блiснулi жартаўлiвыя агенчыкi:

- Далi Бог! Дарагi госьць, вы заслугоўваеце на тое, каб стаць перад Рыцарскiм Судом Гонару! Забiць чалавека й ня ведаць, за што!... Раскажыце нам, як гэта сталася!

- Ваша Высокасьць прабачыць мне, бо я й сам ня ведю добра, - пачаў Шкот. Алё сёньня ўночы мне прысьнiлася, што еду я адзiн па лесе й на мяне напаў вялiзарны лiс. Здаецца мне, што адбiваюся ад яго дзiдай, але ён усё з большай i большай зацятасьцю нападае й намагаецца ўчапiцца ў горла майму каню. Нарэшце, зусiм стамiўшыся й выбiўшыся зь сiл, я ўцэлiў яму ў чэрава. Але замест таго каб iздохнуць, ён крыкнуў мне чалавечым голасам: 'Пачакай, Мак Марцiмер! Будзеш ты ведаць, як станавiцца мне ўпоперак дарогi!' Ён прамовiў гэта так голасна, што я прачнуўся й ня мог болей заснуць. Апрануўшыся й асядлаўшы каня, я выехаў на вулiцу, каб трохi разважыцца. Ня ведаю чаму, але гарадзкая брама была адчыненая, i я выехаў празь яе ды апынуўся на ўскраiне лесу. Раптам пры сьвятле месяца, я ўбачыў аднаго з маiх прыяцеляў, якi, ухутаўшыся ў белы плашч i ў суправодзе шасьцi чалавек, зьнiк у цемры лесу. Ваша Высокасьць прабачыць мне, што не называю ймя гэтага прыяцеля?

- Добра, прабачаю! Але кажыце далей! Вашая гiсторыя пачынае мяне цiкавiць!

- Так, Ваша Высокасьць! Гэтая гiсторыя цiкавiць i мяне самога! Бо сны нiколi ня йлгуць, яны заўсёды кажуць праўду! Дык вось, калi я ўбачыў, што яны зьнiклi ў лесе, я кiнуўся сьледам, бо мне здалося, што гэты начны шпацыр у лесе мае нейкую сувязь з маiм начным лiсам i зь сёньняшнiм паядынкам. Але як я нi шукаў, ня мог знайсьцi нават iхнага сьледу. У вялiкай злосьцi я вярнуўся назад, дзе знайшоў майго прыяцеля моцна сьпячым. Сёньня-ж, успомнiўшы мой сон i начную прыгоду, я абразiў майго прыяцеля, i, сам ня ведаю чаго, паехаў бадзяцца па лесе. Тут i адбылося ўсё тое, чаго я дасюль не магу зразумець: Бачу, з кустоў выскачыў чалавек i крычыць: 'Сякi, Паўль!' ды сам падняў сякеру. Мне здалося, што гэта мой начны лiс, i што ён хоча забiць кагосьцi праяжджаючага ў гэты час па дарозе. Ну й, нiчога ня думаючы, я й тыркнуў яго дзiдай. У гэты час на дарозе пачуўся крык, шум i трэск, а вось гэты нягоднiк, - Шкот указаў на палоннага, - кiнуўся ўцякаць. Падпарадкуючыся нейкаму нутранаму голасу, я кiнуўся яго даганяць i тут зразумеў, што ў лесе бачыў яго, а не майго прыяцеля. З тылу яны вельмi падобныя.

- Так, так! - прамовiў Вiтаўт. - Лiс выявiўся ў двох асобах... А нiчога ён вам не сказаў, калi вы яго злавiлi?

- Не, Ваша Высокасьць. Але дазвольце мне ўсё-ж даведацца, у чым тут рэч?

- А рэч у тым, што каб вы, шляхетны Мак Марцiмер, ня торкнулi лiса дзiдай, то сёньняшнi паядынак мог-бы не адбыцца!... Нехта ў гэтым зацiкаўлены!... I я думаю, што ведаю, хто! - i Вiтаўт з пагрозай зiрнуў на пад'яжджаючага Войта Вялiкалукскага.

Як толькi Скабель наблiзiўся, Вялiкi Князь указаў на ляжачую ўпоперак дарогi бярэзiну, з гневам спытаў:

- Ты?

- Што, Ваша Высокасьць?

- Цi твая гэта работа? - i Вiтаўт iзноў указаў на паваленае дрэва.

- Не разумею, Ваша Высокасьць! Як гэта 'мая работа?'...

- А так, што нехта намагаўся забiць Ваяводу Грозаўскага! З гэтым намерам i абвалiў на яго дрэва. Добра што шляхетны Мак Марцiмер выратаваў сiтуацыю, ня даўшы завалiць другую бярэзiну. Ваявода застаўся жывы й здаровы, але ягоны конь паранены! Што ты на гэта скажаш? Вось ён, адзiн з забойцаў...

- Ваша Высокасьць! - ускрыкнуў абражаны Скабель. - Калi Вы лiчыце мяне здольным на такi ўчынак, то загадайце арыштаваць мяне, забярыце мае шпоры й пас! Але клянуся ўсiмi Сьвятымi, i заклiкаю Неба ў сьведкi, я тут не вiнаваты. Я собскiмi рукамi згодны пакараць вiнаватага! - з гэтымi словамi ён выхапiў меч, i не пасьпеў нiхто й вокам мiргнуць, абрушыў яго са страшнай сiлай на галаву палоннага, разьсёкшы яе напалам.

- I так! Сьведкi ня стала, - зь некiм дзiўным спакоем прамовiў Вiтаўт. Але я ведаю, што ня гэты няшчасны быў галоўным вiнаваўцам. I я дабяруся да карэньняў гэтага злачынства! Няшчасны будзе той, хто пасьмеў!...

- Ваш Высокасьць! - падыйшоў Ваявода Фёдар. - З канём нiчога страшнага няма. Некалькi драпiнаў на нагах... Пасекла гальлём...

Вiтаўт зiрнуў на Фёдара й з усьмешкай адвярнуўся. Ён зразумеў, што Фёдар прагне хутчэй разпачаць бой i баiцца, каб раптам i сапраўды Войта Скабеля не арыштавалi. Страшэнная нянавiсьць палымнела ў вачах Ваяводы, i прага помсты так зь iх i выпырсквала. Вiтаўт прыгадаў сабе, як зусiм нядаўна назiраў гэты бляск у вачах Фёдара - пры iх першым спатканьнi пасьля Ворсклы, i прамовiў:

- Ваявода, супакойся! Доўгатрывалая злосьць i ненавiсьць стамляюць чалавека якраз у той момант, калi яму найболей патрэбная бадзёрасьць. Злавацца й ненавiдзець пачынай тады, калi апусьцiш забрала!

- Гаспадар! - ускрыкнуў Фёдар. - Уся кроў у маiх жылах кiпiць! Як я магу не злавацца? Дазволь нам рушыць далей?

- Просiм, Ваша Высокасьць... - дадаў Скабель.

- Едзем! - пагадзiўся Вiтаўт i, даўшы шпорамi каню, вынесься ўперад.

На паляне зь нецярпеньнем ужо чакалi глядачы й жаўнеры, пакiнуўшы мейсца для Вялiкага Князя й пачоту насупраць сярэдзiны поля.

З усiх бакоў разьнесьлiся прывiтаньнi:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату