чорнаўскай творчасцi мы паспрабавалi зрабiць пэўны адбор - гэта апавяданнi, аповесцi, раманы, дзённiк, асобныя артыкулы розных перыядаў, якiя i сёння гучаць надзвычай надзённа, а ў сукупнасцi ствараюць стэрэаскапiчны творчы партрэт выдатнага празаiка.

Аўтографы празаiка захоўваюцца ў сямейным архiве пiсьменнiка, а таксама ў Дзяржаўным архiве-музеi лiтаратуры i мастацтва (ДАМЛiМ, ф. 52. Страхавыя мiкрафiльмы. воп. 1, адз. зах. 1-76).

Асноўнай тэксталагiчнай крынiцай пры складаннi аднатомнiка паслужыў найбольш поўны i найбольш дакладна вывераны Збор твораў Кузьмы Чорнага ў 8-i тамах (1972-1975). Што да 'Дзённiка' празаiка, то ён публiкуецца па часопiсе 'Полымя' (1988, № 4), дзе ўпершыню прадстаўлены ў аўтэнтычным выглядзе.

Каментар да яго склалi М.Тычына i Я.Янушкевiч; да астатнiх раздзелаў М.Тычына.

У каментарнай частцы дзённiка выкарыстаны заўвагi i парады Янкi Брыля, Валянцiны Гапавай, Генадзя Кiсялёва, Арсена Лiса, Уладзiмiра Ляхоўскага, Рыгора Рэлеса, Анатоля Сабалеўскага, Фрыды Фiнкель.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату