Фэлька стаў поплеч з ёю:

- Заснуць з гадзiну трэба яшчэ.

- Iдзi.

- А ты?

- Зараз iду.

Засталася на вулiцы адна.

Яснела неба, вiднела на зямлi. I шкада стала ёй, што адправiла яна так хутка дадому паслухмянага перад ёю Асташонка.

Паволi пайшла ў двор, поўная жаночага хараства. Ледзь прыкметна ўсмiхнулася - як на ўсходзе заружавеў гэты першы прамень маладога сонца.

Ападалi i пахлi ў садзе грушы. Усход рассцiлаў бялiць ружовыя палотны.

1928

Каментары

Друкуецца па зборнiку 'Вераснёвыя ночы' /Менск, БДВ, 1929/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе 'Узвышша', 1928, № 4. Датуецца снежнем 1927 i жнiўнем 1928 года.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату