I Любая, помнiш? Была вясна. (Вясна? На гэтай зямлi?) На машыну проста ляцела сасна, Ў неба ўзняўшы крылле галiн, I клаксона гук абуджаў лясы, Iх празрысты зялёны дым, I была паўсюль неабдымная сiнь: I ў небе, i ў сэрцы маiм. Ап'янелы ад паху пралесак шафёр Мог зблытаць дарогу з ракой. Нават дрэвы цягнулi галiны да зор, Нават пні гублялі спакой. I чакалi нас тысячы гарадоў, З мiльёнам людзей i слоў, З белымi вежамi, з пенай садоў, З золатам купалоў. I чакала нас на лугах цiшыня, Месяц, адбiты ў вадзе, Белыя песнi, што цiха звiняць У вушах дарагiх людзей. I ты мне была, як святло на вадзе, Як подых, як верш, як хлеб. Дзе мне было на рукi глядзець? Я кахаў, - а значыць, аслеп. Боль шчаслiвы сэрца маё звязаў. Лёгка жыць было на зямлі. . . . . . . . . . . . . . . Я нічога, нічога табе не сказаў, Побач суседзі былі. Развітанне. Зноў горад. I зноў агні. Бязладны гоман сяброў. I хутка мы будзем зусім адны, Паасобку ў цемры дамоў. — Ну скажыце што-небудзь. Горад у сне. Хвіліна — і сам-насам. — Калi-небудзь заходзьце дамоў да мяне, Метро 'Маякоўская'. Там… О, як лёгка май у палон бярэ! Хто паверыць, што ён адзвiнеў? Я не з тых, я прыйшоў да родных дзвярэй, Я прыйшоў да самых родных дзвярэй, I тут Забілі мяне. II На вуліцы неба, як пыльнае шкло, Снег мокры дае і дае. Бегчы, бегчы, бегчы трэба было, Бегчы прэч ад яе. Як я мог не заўважыць, Што пралеска другому цвіце? Як я мог не заўважыць Пярсцёнка на тонкай руцэ? Як я мог не заўважыць, Што розны нам шлях у жыцці? Як я мог не заўважыць? Не заўважыў!!! Плаці! Зноў перон. У дальнім яго канцы Жалеза, цэгла, бетон. Рамонт. Нержавеючую сталь I тую здаюць у рамонт. А сэрца маё не сталь, не бетон, — Ад пяшчоты трапеча і мук. Як гільяціна, дзверы ў вагон: Мёртвы, халодны стук… Блытаніна дратоў. Вагоны мільгаюць, Абыякавы ляск, Агні, агні. Пасажыры ў вокнах Сябе разглядаюць: Больш нікога ў жыцці не бачаць яны. Дратоў блытаніна. Вагоны. Вагоны. Часам нейкі далёкі вой… Дзе ж ты, дзе ты, зямля зялёная З белаю-белаю песняй сваёй? III Уначы плыве папяросны дым, Я сам-насам з кялiхам вiна. Ў мяне размова мужчынская з тым, Каго кахае яна. — Сигареты?
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату