Толькi розныя назвы яму, Уладзiмiр, чуеш? Хадзем са мной, Вып'ем шклянку вiна. Не ў шалмане, Што тут, за тваёй спiной. Тут можа прыйсцi яна. З плячэй, што аплакаў сваёй тугой, Паліто бязважкае скінь. I мужчынскiя рукi пагладзяць яго, Чужыя рукi пагладзяць яго, I iншым стане «Пекiн». I стане iншай, — як майскi вянок, — Зала, дзе лыжкi бяруць, Дзе ў вочы глядзяць, дзе жлукцяць вiно, Дзе галатурый жаруць. Зала загразнула ў лiпкiм вiне, Але тут узнясецца да зор… Як мне цяжка, мой родны, як цяжка мне. Лепей бы я памёр! Цяжка табе, а мне — ўдвая, Таму i прыйшоў. I стаю. Тваю гiсторыю ведаю я, Паслухай лепей маю. VI У атамны век, у пластмасавы вёк, Век нянавісці і любві, Жыў сабе на зямлі чалавек, — Не з пластмасы, а з плоці й крыві. Лічылі паэтам. У ранг узвялі. Ён жыў. Спрабаваў пiсаць. I ён пакахаў, як на гэтай зямлі Не кожны ўмее кахаць. I была яна, хай далёка не першая. I сонца агонь яе залацiў. Многа вершаў, дурацкіх вершаў Добрай гэтай паэт прысвяціў. Ён з ёю плыў за сіняе мора, Ў глыбіні вякоў накіроўваў свой спеў. I нават пад зоры, чыстыя зоры, Не ўмеючы лётаць, з ёю ляцеў, Прыпомніўшы вочы, шэрыя, сінія, Ён змяць не мог бы нават травы. Ён за яе пад скаламі гінуў, Стократна мёртвы і зноў жывы. Людзі, людзі, розныя людзі Пачуйце глухія словы мае: Нічога, нічога такога не будзе. Будуць зоры — не будзе яе. Другу жанчына сказала: «Канец». Ён доўга моўчкі сядзеў I сказаў: 'Не хочаш глядзець на мяне? На партрэты будзеш глядзець'. Ён сказаў — а мяне забівае туга, Памерлі песні мае, I сэрца, як птушка у мокрых снягах, Зламанымі крыламі б'е. За сонцам ляцеў праз дождж і буран, За сонцам імкнуў свой бег, За сонцам. А сонца спавіў туман I мокры завеяў снег. Бронзавы мой, заснежаны, белы. Зноў да мяне самота прыйшла. Ў снежны, Ў чорны мой панядзелак. Кастрычніка, дванаццатага чысла. VII Ўспамінаю мой цёплы дом, Думак халодны пажар I над пісьмовым сталом Сіксцінскай Марыі твар. Да цябе, да цябе адной Палёт маіх зблытаных мар, Злітуйся, дай мне спакой, Кахання чыстага твар. Не ведаю, ты ці яна З'явілася ў гэты дом, Не ведаю, ты ці яна Над маім бяссонным сталом? Калі ты — прыгажосць, якой молімся мы, Калi рухаеш ты зямлю, Вызвалi з гэтай бясконцай турмы, Зрабi мяне моцным, малю. I калi не можаш такога зрабiць, Каб мяне кахала яна, I калi не можаш такога зрабiць, Каб вярнулася зноў вясна, I калi не можаш такога зрабiць, Каб пагладзiла мне руку, — Зрабi, каб яна нарадзiла сынка
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату