— Дзякуй, куру «Беламор». — А в Минске? — 'Нёман' куру. — Закуры маіх. — Закури моих. — Дзякуй. — Благодарю. — Прости мне, братец. — Даруй мне, браток. — Крепкий. — Ды й твой не трава. Каб ты спазнiўся на пару год, Я б цябе не пашкадаваў, Як ты мяне. I значыць, язык Мне замкнуць і цягаць з сабой. — А я, ты знаешь, просто привык, Что она всегда со мной. — Чуеш, не смей, Ты аб гэтым — не смей, Ты проста кахай i жывi. Нiхто на свеце, Дальбог, Ніхто Не варты большай любвi. Кахай яе, Да скону кахай, I ў радасцi i ў журбе. Калi ты паспрабуеш яе не кахаць, Я проста заб'ю цябе. — Как же тебе? — Пражыву адзін. Але помні: Кахай і маўчы. Нельга крыўдзіць рускіх жанчын. — А белорусских мужчин? — А мы такія ж, як на Русі: П'ём гарэлку і лаемся ўсмак. I любім цягнуць, і любім касіць. I любім працу. Так. I верым сэрцу свайму ўвесь час, I любім кахання дары. I калі пакрыўдзяць каханыя нас, — Мы з хвалою ідзём на крыж: Ave, Regina, Ззяй між людзьмі Тысячы тысяч вякоў, Аvе, родная, На, вазьмі, Гэта самы моцны з цвікоў. IV Ноч прыйшла на змену гэтаму дню. Я ў пакоi ўседзець не мог. Ззянне неонавага агню. Плошча. Канец дарог. — А мы такія ж, як на Русі. Як сказаць мне хапіла сіл? Я мог табе і ёй нахлусіць, Але ночы нельга хлусіць. Маўчы. Маўчы хоць тысячу год. Чуеце? Я маўчу. Я пальчатку разам з суставамі — ў рот, Каб брэху ніхто не пачуў. На плошчы ціха ўмірае крок. Нiкога iм не кранеш. I слёз няма, і ў глотцы камок, I лепей памерці мне. Я стаю каля цяжкіх тваіх дзвярэй. Я хаджу пад цёмным акном. I вось у аблогу мяне бярэ Садовае кола агнём. Падступае бліжэй, і бліжэй, і бліжэй: 'Мы сябры, павер нам, павер. Здавайся! Чуеш, здавайся нам… Тысячам цёплых кватэр. — Я не горшая, вер, Пабудзь са мной…' — Пакiньце! Таму, што мяне Цягне акно хаты адной. I цемра ў гэтым акне. V На бронзе адбітак агню залаты. Вецер пяе і пяе. Я, кажуць, ростам амаль як ты, I вочы амаль як твае. Мы з табою на плошчы гэтай адны, Дай руку тваю мякка вазьму. Мы крылы спалiлi ў адным агнi,
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату