адпаведнае месца хрысцiянскага календара Шота: пятнаццатая нядзеля па Сёмусе: якая ўсхваляльная малiтва сёння? Крыкнуў ён сваёй жонцы ў спальню. Hе, я не буду забiваць гэтага тоўстага мяшка на сiвой клячы; не буду страляць па гэтым чалавеку-музеi… толькi крыху павярнуць i — будзе ўсяго шэсць метраў, абсалютная гарантыя, што не прамахнуся; на што яшчэ можа прыдацца маё сямiдзесяцiгадовае жыццё? Забойства не тырана, а прыстойнага чалавека; смерць верне на ягоны твар вялiкае здзiўленне; хадзем, не трэба дрыжаць, мой даражэнькi; я хачу заплацiць выкуп; гэта будзе для мяне забава; дыхаць спакойна, нацэлiцца, разлiчыць, калi нацiскаць на курок… можаш не затыкаць сабе вушэй, мой дарагi; стрэл не будзе надта гучны: проста нiбы лопне шарык з паветрам; пярэдадне пятнаццатай нядзелi па Сёмусе.

13

У аднае дзяўчыны валасы былi бялявыя, у другой — каштанавыя; абедзве былi танклявыя, зграбныя; абедзве ўсмiхалiся, абедзвюм добра пасавалi касцюмы з чырванавата-карычневага твiду, у абедзвюх ладныя шыйкi падымалiся са снежна-белых каўнерыкаў, нiбы сцяблiнкi кветак; абедзве добра, зусiм без акцэнту, гаварылi па-французску i па-ангельску, па-фламандску i па-дацку; абедзве добра i без нiякага акцэнту гаварылi на сваёй роднай, нямецкай, мове; гэта былi гожыя законнiцы неiснуючага баства; яны авалодалi таксама лацiнай; i цяпер у асобным пакойчыку паблiзу касы яны чакалi, пакуль каля бар'ера збяруцца групы па дванаццаць чалавек; вось яны танюткiмi абцасамi чаравiкаў пагасiлi недакуркi цыгарэт, спрактыкаванымi рукамi падмалявалi сабе губы i, выйшаўшы за бар'ер, пачалi высвятляць нацыянальнасць наведнiкаў; з усмешкай, без анiякага акцэнту, яны пыталiся пра краiну, адкуль госцi прыехалi, i пра мовы, якiмi яны валодаюць; турысты адказвалi на пытаннi, падымаючы палец: сямёра гаварылi па-ангельску, двое па- фламандску, трое — па-нямецку; потым яшчэ вясёла заданае пытанне: хто валодае лацiнай? Рут, вагаючыся, падняла палец; толькi адзiн чалавек? Лёгкi цень шкадавання на прыгожым твары — з прычыны гэткай малой колькасцi экскурсантаў з гуманiтарнай адукацыяй; толькi тая адзiная паненка належным чынам здолее ацанiць дакладнасць, з якой дзяўчына задэкламуе вершаваныя надпiсы надмагiльных камянёў? Усмiхаючыся, схiлiўшы лiхтар на кiйку, нiбы шаблю, дзяўчына пачала першая спускацца па сходах; пахла муравальным растворам i вапнаю; потым стаў адчувацца пах магiльнага склепа, хоць лёгкi шум выдаваў, што тут дзейнiчае вентыляцыя; без нiякага акцэнту гучалi ангельская, фламандская i нямецкая мовы; турыстаў iнфармавалi пра памеры шэрых блокаў, пра шырыню рымскай вулiцы — вось сходы з другога стагоддзя, вось тэрма — з чацвёртага; паглядзiце, вунь там знуджаныя ахоўнiкi, надрапаўшы на блоку з пясчанiку квадраты, гулялi ў «млын» (як казаў кiраўнiк курсаў, 'заўсёды падкрэслiваць агульначалавечыя, побытавыя дэталi'); вось тут рымскiя дзецi гулялi ў каменьчыкi; звярнiце ўвагу на тое, што камянi брукаванкi бездакорна дапасаваныя адзiн да аднаго; вадасцёк, па iм у часы Старажытнага Рыма сцякала брудная вада, пасля мыцця рымскага посуду, пасля мыцця рымскай бялiзны; рэшткi маленькага прыватнага храма Венеры, якi загадаў пабудаваць для сябе пан рымскi консул; у неонавым святле былi вiдны ўсмешкi турыстаў: фламандскiя, ангельскiя ўсмешкi; цi трое маладых немцаў i праўда нi разу не ўсмiхнулiся? Чым растлумачыць глыбiню закладкi падмурка? У тыя часы глеба, на якой вялася будоўля, была яшчэ забалочаная, зялёныя грунтавыя воды, якiя напаўнялi раку, булькаталi ў шчылiнах скалiстай пароды. Цi чуеце вы праклёны германскiх нявольнiкаў? Пот сцякаў са светлых броваў на белыя твары, рабiў вiльготнымi светлыя бароды; з вуснаў варвараў выходзiлi поўныя алiтэрацый праклёны: 'З ран i гора, прынесенага праклятымi прыхаднямi, народзiцца выснаваная Вотанам помста-адплата — гора iм, гора iм, гора!'

— Крыху цярпення, шаноўныя панi i панове, яшчэ некалькi крокаў; вось тут — рэшткi будынка суда, а вось i яны — рымскiя дзiцячыя магiлкi.

('Тут, — казалi на курсах, — вы павiнны першыя моўчкi спынiцца i пачакаць з тлумачэннямi, пакуль у iх пройдзе першае хваляванне; гэта ўжо выключна залежыць ад вашага чуцця, як доўга варта працягваць маўчаць, засведчваючы гэтак вашую ўзрушанасць; напэўна, гэта залежыць ад складу групы; i прашу не ўвязвацца ў дыскусiю наконт самiх рымскiх дзiцячых магiл што гэта зусiм не рымскiя дзiцячыя магiлы, а толькi надмагiльныя камянi, прычым знойдзеныя зусiм у iншым месцы…')

Надмагiльныя каменныя плiты, абапёртыя аб шэрыя муры, утваралi паўкола. Калi прайшло першае хваляванне, здзiўленыя госцi пачыналi глядзець угору: па-над неонавымi лямпамi вiднелася цёмна- блакiтнае неба: цi гэта на iм ужо паблiсквала ранняя зорка, а можа, гэта проста быў водблiск пазалочанага цi пасрэбранага шарыка агароджы, якi, мякка адбiваючыся, уваходзiў у круглы калодзеж, складзены з пяцi вянцоў?

— На ўзроўнi першага вянца — бачыце белую рыску на бетоне? — прыкладна праходзiла вулiца ў часы Рыма; на ўзроўнi другога вянца — там таксама вiдна белая рыска на бетоне, бачыце? — праходзiла вулiца ў часы Сярэднявечча, i, нарэшце, на ўзроўнi трэцяга вянца — белай рыскi вам, напэўна, паказваць ужо не трэба — праходзiць вулiца сёння; а цяпер, шаноўныя панi i панове, зоймемся надпiсамi.

Твар дзяўчыны зрабiўся зусiм каменны, нiбы твар багiнi; сагнуўшы локаць, яна падняла лiхтар, нiбы рукаятку паходнi:

Dura quidem frangit parvorum morte parentes Condicio rapido praecipitata gradu Spes aeterna tamen tribuet solacia luctus…

Яна ўсмiхнулася Рут — адзiнай, што магла належным чынам ацанiць велiчнасць старажытнай мовы; ледзь прыкметным рухам рукi дзяўчына паправiла каўнерык твiдавага касцюма; потым яна крыху апусцiла лiхтар i прадэкламавала пераклад надпiсу:

I хоць фатальны лёс бацокоў спасцiгае, Калi iх дзiця гэтак хутка, раптоўна Памiрае, Ды ў смутку над жыццём яго, зусiм юным, Што цяпер толькi раю належыць, Адно вечная надзея нас суцяшае. Шэсць гадоў, дзевяць месяцаў меў ты, Дэзiдэратус, Калi быў пахаваны пад гэтым магiльным пагоркам.

Смутак семнаццацi стагоддзяў адбiўся на тварах турыстаў, запаў у iх сэрцы, скаваў нават вечна рухомыя скiвiцы пажылога ўжо фламандца; у яго апусцiўся падбародак; языком ён хуценька запхаў жавальную гумку ў самы далёкi куточак рота; у Марыяны з вачэй пацяклi слёзы, Ёзэф сцiснуў ёй локаць, а Рут паклала ёй руку на плячо. Дзяўчына-гiд з тым самым акамянелым тварам дэкламавала далей тое самае па-ангельску:

Hard a fate meets with the parents…

Небяспечны момант, калi з цёмнага сутарэння госцi зноў выбралiся наверх, на святло, на свежае паветра, у летнi вечар; калi старадаўнi смутак смерцi глыбока ўвайшоў у сэрцы, перамяшаўся з пачуццямi любоўных мiстэрыяў багiнi Венеры, калi самотныя турысты выплёўвалi жавальныя гумкi перад касавым акенцам i спрабавалi прызначыць спатканне на ламанай нямецкай мове; танцы ў гатэлi 'Прынц Генрых'; праходка разам па горадзе, вячэра — a lonely feeling,[18] фройляйн; i тут трэба было паводзiць сябе, як гэта рабiла вясталка: не дазваляць нiякiх заляцанняў i рашуча адмаўляцца ад усялякiх запрашэнняў; 'прашу не дакранацца да мяне; толькi глядзець: No, Sir, no',[19] - i ўсё ж яна сама адчувала подых распаду, спачувала самотным iншаземцам, якiя, патрэсваючы галовамi, мусiлi iсцi наталяць свой любоўны голад туды, дзе яшчэ панавала багiня Венера i, добра разбiраючыся ў курсах валют, не саромелася называць свой тарыф у гульдэнах, франках i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату