? Куды? Га?
? Да кудыкі, ? прасіпеў яму ў вуха Гушчын. ? Усё туды ж.
А артылерыя як, ці падсобіць? ? запытаўся ён у сяржанта.
? Артылерыі пакуль няма. Прыйдзецца нам знянацку як. Інакш нічога не выйдзе. Я думаю так… ? Сяржант прысеў у до-ле і паказаў на балацявіну. ? Паціху падпаўзем па балоце
да ўзмежка… Толькі б не заўважылі. А з-за ўзмежка, як дадуць ракету, усе ўраз на кулямёты надавім, не можа быць, каб
не заўважылі. Толькі смялей трэба. Усім разам. Гранаты ёсць?
? У мяне дзве толькі, ? слабым ад кашлю голасам сказаў
з цемры Тарасікаў.
? У мяне гранат гэтых са тры ёсць, ага, ? прасіпеў Гушчын.
? Што? Атака? ? толькі цяпер зразумеў гаворку Рыбчонак. ? Якая ўчорта атака?! Пяць чалавек! ? ён узрушана ўскочыў
з долу. ? Здурнелі яны там ці што!
? Ціш ты, Рыбчонак! ? са злосцю прыкрыкнуў на яго Жаркоў. ? Ад таго, што пакрычыш, загад не адменіцца.
? Не, ужо годзе! ? крыкнуў Рыбчонак. ? Я кантужаны. Пайду ў санчасць.
? Нікуды не пойдзеш! ? ціха, але цвёрда сказаў сяржант. ? І давай рыхтавацца. Каб нічога ні ў каго не брэнькала, паўзці будзем. Зразумела? Разыдзіся!
Шэрыя постаці ў чорным доле заварушыліся, Рыбчонак, лаючыся, пайшоў на сваё месца. Няроўны моўчкі пачаў на-цягваць на ватоўку шынель. Гушчын затрымаўся і, слінячы цыгарку, разважаў:
? Каб от «кацюша» сыграла разок, для духу хоць бы. А то што пяхота без аруддзяў ? мухі!
«Здаецца, не заўпарцяцца, ? з палёгкай падумаў сяржант. ? Разумеюць хлопцы, паслухаюцца. Ось толькі Рыбчонак!..»
? Нічога, Гушчын, ? сказаў ён услых. ? Можа, як-небудзь управімся. Патроны ёсць?
? Ды патронаў хопіць. О, паўторбы, ? салдат варухнуў плячамі, і ў рэчмяшку коратка і важка лязгнула. ? Я не дужа таго… бэхаю. Ашчаджаю.
? Ну добра. Тарасікаў, давай хутчэй, браце, набіваць стуж-кі. Колькі ў нас, тры пустых?
? Тры, ? ціха пацвердзіў Тарасікаў і закашляўся сухім адрывістым, бясконцым кашлем. Сяржант і салдат заклапочана паглядзелі на яго.
? Прыкіпеў ты недзе, хлопча, ? заўважыў Гушчын. ? Як тая нямецкая зянітка: цяў ды цяў.
Жаркоў занепакоіўся:
? Як жа ты гэта з такім кашлем да атакі дацерпіш?
Ты ж нас дэмаскіруеш. Га? Можа, цябе ў санчасць адправіць?
? Не ведаю, ? перацяўшы кашаль, сказаў Тарасікаў. ? Можа, патрываю як-небудзь.
? Ну глядзі.
Яны падышлі да «гарунова», які, прыладжаны ўжо да аг- ню, стаяў на раллі. За ім чарнеў неглыбокі яшчэ акопчык
для дваіх. Тарасікаў узяў з долу рэчмяшок з патронамі і пачаў паціху лязгаць скрынкамі, вымаючы пустыя стужкі. Жаркоў прысеў побач.
? Ну як ты, пасмялеў хоць трохі? ? запытаўся ён у свайго памагатага.
? Дзе там! ? адказаў Тарасікаў. ? Аж дагэтуль дрыготка. Хоць ты што…
? Нічога, пройдзе, вядома, спярша.
? Не праходзіць нешта, ? журботна азваўся Тарасікаў і ўз-дыхнуў. Ён пачаў напіхваць у брызентавую стужку патроны,
і было відаць, як дробненька дрыжэлі ў змроку яго белыя пальцы.