бы рашчапілася вялізная рэпа, і ўгары пачулася знаёмае «фыр-фыр-фыр» ? бы зляцела аднекуль чародка нябачных птушак.
То падалі асколкі. Жаркоў занепакоіўся, як бы без яго не сталася што кепскае з тымі рэшткамі, што асталіся ад роты,
бо тады ўжо зусім не будзе з кім нават і распачаць атакі.
Але выбухаў болей не было, і сяржант пакрысе супакоіўся.
Увесь час яго турбавала адчуванне няпэўнасці ад таго,
як паставяцца яго змораныя байцы да новае весткі, што нёс ім сяржант ад камандзіра батальёна. Вядома, нікому яна, гэтая навіна, не здасца прыемнай, але калі ўзяць, напрыклад, яго, сяржанта Жаркова, дык ён нейкім чынам усё ж камандзір, разумее магутную сілу вайсковага «трэба» і падпарадкуецца ёй, а вось што скажуць салдаты? Тарасікаў, вядома, нічога не скажа, ён толькі апанурыцца, як заўжды перад боем; напэўна, уздыхне ды якою прымаўкаю памяне салдацкую долю стараваты Гушчын, а вось Рыбчонак, напэўна, не змоў-чыць. І яшчэ немаведама, як паставіцца да новай атакі маўчун гэты ? Няроўны? Ён нядаўна ў роце, характара нейкага дужа ўжо труднага, цвярдога, як умерзлая зямля, маўчыць, зрэдку толькі вылаецца ? слова па шчырасці ад яго не дабіцца ніколі. Раней дык хоць упраўляўся з усім лейтэнант, ведама ж, афіцэр, а ці таксама паслухаюцца яго, сяржанта, як слухаліся раней ротнага-афіцэра? Тым больш, што гэткая цяжкая і небяспечная справа выпадала ўсім ім у гэтую ноч.
Здалося Жаркову, што рота павінна быць недзе тут блізка. Сяржант прыпыніўся на момант, услухаўся ў цемрадзь і недзе збоку пачуў рэдкія прыглушаныя галасы і тупанне рыдлёвак у зямлі. «Акопваюцца», ? падумаў ён і збочыў у тое месца, дзе былі людзі.
Нешырока разышоўшыся па пагорку, яны дзяўблі кожны сабе маленькі акопчык крокаў праз пятнаццаць адзін ад ад-наго. Бліжэйшым да сяржанта аказаўся Няроўны ? вялікая, каржакаватая ў ватоўцы постаць таго няпэўна шавялілася ся-род чорнае плямы накапанай зямлі. Пачуўшы Жаркова, ён
на момант выпрастаўся, угледзеўся ў сяржанта, пазнаў і зноў сагнуўся ў яміну.
? Адставіць капаць! ? сказаў у цемру Жаркоў. ? Давай усе сю-ды.
Няроўны выпрастаўся ў неглыбокай, да калень, яміне, няў-цямна паглядзеў на камандзіра, адклаў лапату і моўчкі вылез наверх. Пагадзя з цемры, валюхаючы, выйшаў Гушчын, за ім пачуўся кашаль Тарасікава, ён бег да камандзіра. Не было толькі Рыбчонка.
? Схадзі таго глушца артмайстра пакліч, ? прасіпеў Гуш-чын Тарасікаву. ? Не чуе ж.
Тарасікаў паслухмяна вярнуўся ў цемру, а Гушчын зняў
з галавы каску, сеў на яе ля сяржантавых ног і пачаў аддзі-раць паперку.
? Закапалі лейтэнанта, вечная яму памяць, ? паведаміў ён, відаць, адчуваючы сябе тут быццам намеснікам камандзіра-сяржанта. ? А той з нагой пайшоў у санчасць. Яшчэ двое ? Бяляк і Сухавееў ? таксама выйшлі. Тожа параненыя, у Сухавеева рука разбіта. Пайшлі ў тыл.
Жаркоў ціхенька падавіў уздых і моўчкі пачакаў, пакуль
у цемрадзі не завалюхалі дзве постаці.
? Ты чаго не паклікаў, Магіла? ? без усякай асцярогі гучна загаманіў Рыбчонак. Жаркоў шыкнуў на яго.
? Не чуў я! ? апраўдваючыся, зноў гэтак жа голасна
і не ў лад сказаў Рыбчонак. ? Аглушыла ў балоце.
? А ты і раней «дай» не дачуваў, толькі «на», ? глуха зазна-чыў Гушчын. Рыбчонак насцярожыўся, пэўна, нешта крыў-днае пачулася яму, і хлопец зазлаваўся:
? Ты, Магіла, маўчы! Скажаш лепш, як цябе жонка бэхала, ? баец развязна засмяяўся. ? Пашкадаваў бабу, з дзецьмі ўзяў, а яна без жаласці. ? І да Гушчына: ? Эх, і даставалася табе, праўда? Добра, вайна пачалася, а то ўходала б!
Гушчын засоп і памарудзіў з адказам. Стары салдат, ві-даць, нахмурыўся за тое і рашыў за лепшае змоўчаць. Жаркоў адчуў, што размова пераступіла мяжу жартоўнага і сказаў:
? Кінь, Рыбчонак!
? Га?
? Хопіць, кажу, прытварацца. Слухайце задачу.
? Што я выдумляю?! ? здзівіўся Рыбчонак. ? Ягоны ж зямляк Вырчанка з пятай роты сам казаў. Чацвёра чужых дзяцей гадуе, а баба б’ецца, як тыгра!
? Загадана зноў атакаваць, ? сцішана і сур’ёзна паведаміў Жаркоў. ? Праз гадзіну. Даюць нам сувязістаў і яшчэ некага. Чацвёртая і пятая роты ад лесу, а мы адсюль.
Стала ціха, адчувалася ў цемры, як байцы апанурыліся і ся-дзелі не кратаючыся. Адзін Рыбчонак, недачуўшы, перапытаў: