потам. Кожная частачка ягонага цела
сціскалася, напружылася і чакала гэтага гатовага вось-вось грымнуць удару.
? Шась, шась… шась, шась, ? мялі струхлелы іржэўнік боты, валёнкі, гамашы з абмоткамі, каляныя англійскія ба-цінкі, тупацелі трыццаць шэсць пар ног. Клімаў ужо ўвесь да самых пят выбег на адкрытае, убачыў перакапаную тран-шэяй вышыню ? усю, ад лесу да пакатага схілу ў вёску, згле-дзеў, як матлянуліся там у бакі пляскатыя каскі, і ў той час вецер данёс слабы далёкі крык:
? Фойе…
Канец яго пакрыўся трэскатам дзясяткаў ствалоў.
? Нічога, нічога, ? казаў лейтэнант, не ведаючы каму ? ні то сабе, ні то каму іншаму, хоць у громе і стукатні стрэлаў і сам не пачуў сваіх слоў. Кулі густа нізалі паветра, зыўкалі, вірашчэлі, на ўсе галасы скуголілі над зямлёй. Здавалася, нейкія нябачныя рукі тузалі за нябачныя даўжэзныя струны, туга напятыя ў паднябессі.
Шквал агню з вышыні адразу прыгнуў людзей да зямлі, нехта ўжо ўпаў. Клімаў адчуў, што патрэбен рывок, інакш рота заляжа. Падхоплены ўласнай рашучасцю, ён выска-чыў наперад, ускінуў угору рукі ? адну з пісталетам на вузенькім раменьчыку, а другой проста кулак і, азірнуўшыся назад да сваіх, закрычаў:
? Бягом! Бягом!!!
І, не аглядваючыся больш, што было сілы пабег.