сілы. Болей магчымасці і болей справядлівас-ці. Рускі чалавек усё можа, усё ўмее, усё здолее, толькі трэ-ба яму болей чалавечнасці ці што. Людскасці. Каб без кры-ку, без гарлапанства. Душэўней бы. І патронаў. І зброі болей. Тэхнікі. Дужа цяжка так: штыком і прыкладам. Перад вайной гаварылі: усё ёсць. Усіх пераможам. Любога агрэсара разаб’ём на яго ж зямлі. Варашылаў падлічваў шчыльнасць куль на кіламетр фронту, параўноўваў. У нас атрымлівалася за ўсе арміі больш. Яму апладзіравалі. Тым ганарыліся. У ву-чылішчах вывучалі тактыку наступлення, менш абароны. Адступаць ніхто не вучыў: у Чырвонай арміі адступленне не прадугледжвалася. Вінтоўка СВТ выдавалася за лепшую ў свеце. Аўтаматы забракавалі. На вайне за ўсё гэта распла-ціліся. Тыя, хто быў не віноўны ні ў чым. Заплацілі крывёю.

? Я не прыліпла.

? Што?

? Я не прыліпла. Калі так ? то і не трэба. Я не ліпучка…

На абрыве зашуршэў глей, Клімаў азірнуўся. Паша, узмахваючы ўскінутымі рукамі, хутка, не разбіраючы шляху, збягала ўніз. Ззаду, шырока разышоўшыся ў разрэзе, хуценька матляліся полы кароценькай яе шынелкі.

? Ну і бяжы! Падумаеш!

? Устаць! Наперад!

Усё, што было дасюль ? усе перажыванні, сумненні, клопаты ? усё адляцела, знікла, быццам адсечанае назаўжды, засталося ў беззваротным былым. Наступіла новая часіна, пара новага быцця на страшным і няпэўным рубяжы жыц-ця і смерці.

Клімаў ускочыў, зірнуў у адзін бок, у другі, улавіў позір-кам, як здрыгануўся нерухомы да гэтага рэдкі ланцужок яго аўтаматчыкаў і ірвануўся ў ветраную прастору поля.

Некалькі крокаў ён бег, але потым адчуў, што апярэдзіў іншых, і прытрымаў крок. Бліжэйшыя ад яго байцы ўжо ўста-лі і беглі, уставалі дальнія. Густаватай купкай высыпаў звод-даль узвод Грэчкі.

Вецер шкуматаў полы паўшубка, сцябаў па твары матуза-мі ад шапкі, але Клімаў не прыкмячаў таго ? бег. Адна толь-кі думка кіравала цяпер усім ? хутчэй! Хутчэй, пакуль не ўда-рылі немцы, пакуль ціха, прабегчы б лішні хоць дзясятак метраў да гэтай вышыні, куды ? ведаў ён ? шлях вось-вось абарвецца мукай і

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату