так мудра, што

і не варта дбаць аб тым ? дарма і недарэчна. Гэтую ісціну Клімаў усвоіў даўно ? іншай у яго не было. А была толькі справа кожнага дня і задачы, якія трэба было выконваць, было начальства і немцы ? яны дыктавалі, вызначалі, усё

ў ягоным жыцці залежала ад іх.

? Вунь я некалі служыла ў другім батальёне. Там ротны быў Сіязаў. Дык ён усю восень з акопа пракамандаваў. Залягуць дзе байцы ? адразу яму акоп. Два ардынарцы былі. Здаровыя такія дзецюкі, усё капалі, капалі, ? лілася ў на-пружанай цішы ціхенькая, добразычлівая гаворка дзяўчыны. Клімаў, не адрываючы позірка ад Грэчкавага ўзвода, на-мацаў і расшпіліў на баку кабур.

? Ну і што ж гэты Сіязаў? Дзе ён?

? Цяпер няма ўжо. Пад Кашырыным забіла.

? Ну вось. А гаворыш: капалі.

? Дзівак! Дык то выпадак. Ноччу на маршы былі. За дзе-сяць кіламетраў ад перадавой. Самалёты бамбілі і ? асколкам.

? Вось іменна.

Шэсць кулямётаў, зараджаных і нацэленых у іх, стаяць на вышыні, варушыцца дзясятак аўтаматчыкаў. Вінтоўкі. Дзесьці стаілася да часу батарэя, гатовая абрынуць на іх шрапнель. Чакаюць. Боепрыпасаў ім не шкада. У немцаў іх многа. Віхура агню і жалеза запануе на гэтым касагорыстым лапіку зямлі, наўскасяк перарэзанай вузенькім, стаптаным жывёлай прасёлкам. Летась тут было збожжа, была сяўба і жніво, быў хлеб. Цяпер будзе іншае жніво без сяў-бы. Трыццаць шэсць страхаў чакаюць таго ? за сваё слабае, такое падаткае пад жалезам цела, такое хліпкае сваё жыццё. І для кагосьці гэта ўжо апошні ранак, апошняя пядзя жыцця, апошні рубеж яго жыццёвага шляху. Толькі для каго? ? вось якім праклятым і нікім ніколі не разгаданым пытаннем мучыць ад веку людзей вайна.

Але ? трэба.

Трэба. Інакш нельга. Грукочыць, вурчыць, ірвецца ў вёс-цы, джгаюць агністымі струменямі кулі, ірве цела метал.

А трэба. Трэба ісці зноў туды, дзе ўжо ганялася смерць і за імі і дзе ляжаць вунь на іржышчы нерухомыя бугаркі таварышаў. Трэба.

? Ты вось што, Паша, ? не паварочваючыся да дзяўчыны, сцішаным голасам сказаў Клімаў. ? Ты прыйдзеш пасля. На вышыню. Цяпер пабудзь тут, з раненымі.

Паша грэбліва фыркнула, наморшчыла загнуты піпачкай носік, твар яе ад таго стаў яшчэ больш непрыгожы ? дурнаваты і плакслівы.

? Во яшчэ. І не падумаю. Я ад цябе сёння не адстану.

Ён павярнуў галаву.

? Надумалася. А як жа другія? Раненыя ж будуць.

? Во я іх і дагледжу. Як вышыню возьмем. Так жа ты хацеў?

Клімаў махнуў рукой і зноў распластаўся ніц.

? З табой дагаворышся! Толькі вунь байцы глядзяць. Думаюць, да ротнага як прыліпла.

? Я не прыліпла.

Усё нішто. Усё можна стрываць. Трэба стрываць. Калі

б толькі болей

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату