перавязала, гля-джу, ужо ўсё. А Сокалаў на дарозе застаўся. Спачатку поўз яшчэ. Я ? да яго, а яны з кулямёта. Дапаўзла ? ужо гатовы.

? Сволачы, такую іх!.. ? не зважаючы на прысутнасць жанчыны, салёна вылаяўся Грэчка. Паша заламала бровы

і пачала скубсці з долу сухую леташнюю траву. Вецер падхопліваў яе з апэцканых ёдам пальцаў і кружыў над ровам. На Клімавым твары пульсавалі жаўлакі.

? Значыць перавядзеш узвод на той фланг, ? закалянеў-шы нахмураным тварам, сказаў ён. ? Праз гадзіну пачнем.

Грэчка падняўся на калені і, асабліва злы ў свае зацятай маўклівасці, пачаў зашпільваць рамень на ватоўцы, пасля моўчкі падабраў з бруствера ППД і палез у акопчык па грана-ты і сумку. Калі ён схаваўся ў зямлі, Клімаў таксама ўстаў, паправіў на плячах свае кавалерыйскія партупеі і пачаў торапка збягаць уніз. За ім з асцярогай, рызыкуючы ўпасці, пайшла Паша.

За некалькі хвілін да атакі ён ляжаў на краі абрыву і па-зіраў у канец рова пад лес, дзе Грэчка павінен быў падаць умоўны сігнал аб гатоўнасці яго ўзвода. Ззаду ў двух кроках ад яго, саставіўшы з кручы ногі, сядзела Паша і па свайму звычаю калупала шчэпкай зямлю.

Ішлі апошнія хвіліны цішыні, хутка, ведаў ён, яна знік-не, на тысячы асколкаў расколецца громамі бою, небяс-пекі, і тысячы смерцяў пачнуць слепа сцябаць зямлю ў пошуках гэтых трыццаці шасці жыццяў, якія замерлі, стаіліся і нацэліліся цяпер на вышыню.

? Віця! Ну што, табе абавязкова весці ўзвод? Табе ж ротай камандаваць трэба. Можна б і не лезці на самы ражон ? кулямёты ж, яны па ланцугу б’юць.

За ровам да пары свайго часу бруяў наліты вясновымі сокамі лес, вытаяўшы з-пад снегу, ажывала гатовая да сваёй адвечнае справы зямля. З кожным днём увачавідкі меншалі снегавыя лапікі ? рэшткі па аўражынах, на падлесках, марнеў-падтайваў гразкі змутнелы лёд на забалацях. Ішла вясна, першая вясна вайны. Праўда, пакуль было холадна, абцяжарвалася неба ад хмар, дзьмуў, не сціхаючы, рэзкі вецер, на мёрзлым доле прабірала да дрыжыкаў. Сцюжа

і смерць. Сцюжа і смерць ? вось што найбольш запомнілася з гэтай цяжкай, пакутна бясконцай зімы. І разам слабенькім балючым светлячком ліпела надзея ? неспатольная, пастаянная, вялікая і меншая, слабая і мацнейшая ? на круты паварот да перамогі ў гэтай несціханай калатнечы людзей са злом.

? Віць, а Віць… Ты чуеш?

? Чую, ну што? ? з прыкрасцю павярнуў ён галаву да дзяў-чыны. Скасіўшы вочы, тая злавіла яго кароткі позірк

і ўсміхнулася з затоеным сумам.

? Нічога ты не чуеш. Пра другое думаеш.

? Ладна. Чакай. Каб сігнал не праглядзець.

? Давай трошачкі  адстанем. Га? Як да дарогі дабяруцца, тады пойдзем, ? з болем і сумам, не верачы ў тое, што яе па-слухаюць, гаварыла Паша. Клімаў прыўзняў галаву.

? А ну паглядзі туды. Не махае?

Яны абодва ўгледзеліся ў канец рова, над якім залеглі, ужо не акапваючыся, аўтаматчыкі трэцяга ўзвода. Відаць было, як там нехта перабягаў ад аднаго байца да другога, пасля нехта з абрыву спускаўся ўніз. Не, сігналаў адтуль па-куль не давалі.

І будзе сонца на зямлі, і згіне сцюжа, і заззяе шчасце перамогі, і знікне з зямлі крывавая чума ? фашызм. Толькі той час ужо не для іх. Вельмі мудрона выжыць у такой

вайне, у такой пякельнай віхуры смерцяў ?

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату