выбухі, гудзела зямля, кулямётная траскатня перамежвалася таропкім ня-зладным буханнем вінтовак. «Не падобна, каб Сахно дужа прасунуўся, ? услухаўшыся, падумаў Клімаў. ? Топчацца перад самай вёскай». Вядома, у такім становішчы яму нямала пасобіла, каб рота аўтаматчыкаў узяла гэтую праклятую вы-шыню. Але зноў жа, калі Сахно возьме вёску, тады лягчэй будзе ўзяць і вышыню. Вось табе і зачараванае кола, і разарваць яго якой хітрасцю наўрад ці магчыма.

Насустрач яму ўздоўж ручаіны бег нізенькі, як здалося Клімаву, дужа шустры баец. Каска сядзела на яго галаве неяк бокам, каўнер шынялка быў пастаўлены, і зашмальцаваныя палявыя ромбікі пятліц, бы рожкі, тырчэлі ад падбародка. У абодвух руках падмышкамі баец трымаў распоратыя цынкі ад патронаў.

? З якога ўзвода? ? запытаў Клімаў. Баец паслухмяна спыніўся.

? З першага, таварыш лейтэнант.

? Дзе Смірноў?

Баец прастадушна паціснуў плячмі.

? Хто яго ведае. Мусіць, там, ? кіўнуў ён на вышыню. ? Не прыбег.

Клімаў прамаўчаў, пасля кіўнуў на цынкі.

? Многа далі?

? Дзе там! Мала, ? ахвотна, як пра балючае, загаварыў баец. ? Паўсотню на ўсіх. Ды во яшчэ пяць фенек, ? ён трасянуў цынку ? і ў ёй важка грукнулі жалезам гранаты.

? Запалы не забыўся?

? Не. Во, ? нязручна штурхнуў ён нагой абвіслую кішэню.

? Адразу ж зарадзіць. Магазіны таксама. Рыхтуйцеся

да атакі.

Баец насцярожана ўскінуў голаў, з твару яго адразу знікла кароценькая бадзёрасць ад гэтай сустрэчы і камандзіравай увагі да яго спраў, дзве дробненькія зморшчыны скранулі яго абсіверанае пераноссе.

? Ёсць, ? вяла прагаварыў ён і, чагосьці яшчэ чакаючы ад лейтэнанта, не ішоў, а глядзеў яму ўслед. Клімаў адчуваў гэтае замяшанне і гэты позірк, але не азірнуўся, каб

не размякчаць свае халоднай суровасці, і на хаду кінуў:

? Сам павяду ўзвод.

Баец нявесела падабраў цынкі і пабрыў далей, а Клімаў, прыпыніўшыся, выцягнуў за цэпку з-пад палы гадзіннік: было без чвэрці дзесяць.

Ён пайшоў далей у трэці ўзвод, якім камандаваў малодшы лейтэнант Грэчка. Гэта быў цяпер адзіны камандзір узвода ва ўсёй роце. Што ён жывы, Клімаў ведаў пэўна, бо, бегучы з вышыні, бачыў, як трэці ўзвод раней за іншых паспеў схавацца ў рове і такім чынам найменш пацярпеў

у той няўдалай атацы. Грэчка тады на беразе рова ўсё размахваў сваім ППД, аж покуль апошні баец яго не ўкрыўся ад агню.

Гэта было крыху на водшыбе ў тым канцы рова, які сама бліжай падступаў пад вёску з тае ўедлівай, такой ашалела-бязлітаснай гарматай. Роў тут рабіўся вузейшы і, мабыць, глыбейшы ? голыя гліністыя абрывы зусім сціснулі замерз-лую ручаіну, якая брала адсюль свой пачатак. Грэчкаўцы, відаць, акапваліся ? з берага ўніз сыпалася зямля, і відаць было, як раз-пораз выляталі адтуль рассыпістыя лапаткі глею. «Ужо акапваюцца! Якія спрытныя», ? злосна падумаў Клімаў. Ён ускарабкаўся па жорсткай калючай, бы наждак, кручы, крыху прайшоў і запытаўся ў байца ў ямцы, што на-зіраў за вышынёй, дзе камандзір. Баец паказаў у акоп за вы-маінай, адкуль у паветра часта выляталі камякі зямлі.

Клімаў добра ўгрэўся, пакуль пералез тую вымаіну і да-браўся да ўзводнага. Грэчка так улёг у сваю працу, што

не заўважыў ротнага і ўжо на самым

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату