пазіраючы на камандзіра. І раптам загаварыў гучна і рэзка:
? Зноў жа патронаў няма. З чым ісці? Па тры абоймы
на вінтоўку. Аўтаматных па жмені.
? У Сахно вунь па адной засталося.
? Мне Сахно не ўказ. Хай аб тым у самога галава баліць. І што ты не растлумачыш капэ? ? так ён зваў камандзіра палка.
? Ты кулямёт зберажы, ? казаў Клімаў сваё. ? Апошні застаўся. Дыскі з чатыры збяры для яго.
? Што ты яму не ўтлумачыш, кажу? Дрэйфіш? Ты яшчэ яго не ведаеш: паддасіся, дык ён цябе заганяе. Дай я з ім па-гавару. Я ў яго артпадрыхтоўкі патрабую…
Грэчка раптам ускочыў з гліны і [падаўся] да бруствера за аўтаматам. Клімаў крыва ўсміхнуўся аднымі вуснамі.
? Што тлумачыць? Усё растлумачыў.
Грэчка спыніўся на схіле.
? Ну?
? Ну і ну. Загадаў атакаваць.
Малодшы лейтэнант плюнуў і вяла апусціўся на зямлю. Памаўчалі. Пасля ўзводны насцярожана зірнуў убок цераз голаў Клімава.
? Сібірачка чэша, ? зусім другім тонам ? сцішана і без сле-ду злосці сказаў ён. Клімаў таксама азірнуўся і паспешліва захінуў падраныя полы паўшубка. Унізе ўздоўж ручая торапка ішла сюды Паша.
Абодва камандзіры некалькі часу глядзелі ўніз на кароценькую дзявочую постаць у падрэзаным і туга падпярэзаным дзягай шынялі, касцы, непамерна вялікай на яе галаве. Паша была тоўсценькая, з празмерна поўнымі сцёгнамі; пераскокваючы рытвіны і камяні, яна няспрытна закідвала ў бакі ногі і размахвала аднае рукой, прытрымліваючы другой на баку сваю таўшчэзную санінструктарскую сумку. Лейтэнанты змоўклі, назіраючы, як дзяўчына ўскарабкваецца па крутым адхоне, як, узлезшы, папраўляе споўзлую на лоб каску і расслабленым змораным крокам падыходзіць да іх. Яе шырокі, быццам расплюснуты твар, як заўжды ззяў здаровай маладой чырванню, адзінай адзнакай дзяво-чага хараства, якім так скупа надзяліла прырода гэту дзяў-чыну.
Яна падышла да Клімава.
? Вы мяне шукалі?
Клімаў, зірнуўшы на яе, апатычна адвёў позірк.
? Я не шукаў.
Паша ссунула наперад сумку і стомлена апусцілася побач.
? А я з раненымі завазілася. Пакуль пасцягвала… Ой, і вы паранены! ? спахапілася яна, убачыўшы яго парваныя полы.
? Не паранены, ? няласкава адказаў Клімаў.
? Кроў жа…
? Кроў чужая. Тэлефаніста з роты сувязі…
Паша адкінулася на каленях і нахмурыла рэдкія броўкі.
? Што, памочнік смерці, многа мілёнкаў забінтавала? ? грубавата запытаў у яе Грэчка. Паша ўздыхнула.
? Дванаццаць чалавек. Трое ляжаць: цяжкія. Ноччу трэ-ба эвакуіраваць. Хайрудзінаў памёр. Толькі