ўзьняла з жабім хорам размовы,заплакала ў плачы савы.Да сэрца людскога паволівужакай сьлізкой падпаўзла,старыя, забытыя боліз прадоньня узноў узьняла.Збудзіла ў адных, не іначай,як важкай крануўшы рукой,найгоршае пекла распачы,а ў іншых — дзіўны супакой.
На сенажаці
Косы зьвіняць… Сьпеўна ўзносяцца зыкі,поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажацьмайстры дзіўныя зь нязнаных музыкаў, косы зьвіняць…Кмена пах цягне па мокрых пракосах,водарыць сенам у пухкіх капах!Дыхае поле у сонцавых косах, кмену йдзе пах…Песьню жанкі запяялі нясьмела,і — звоніць уся сенажаць,з гукамі — ўдалеч, здаецца б, ляцела… Косы зьвіняць…
Улетку
Жамчужнай мглою хмаркі абвязалі Нябёсы, сонца пуць.Па залатых жытох сярэбраныя хвалі Плывуць, плывуць, плывуць…Які прастор кругом! Бязь берагу, бяз краю Калышуцца жыта!Ў ружовым полымі вятраны дзень згарае, — Як цёпла, любата…Шматфарбным дываном, красой-вясной сатканым Лажыцца сенажаць.I ў дзень, і на зары, і ўвечары, і зрана Там жаўранкі зьвіняць.I звонкі іх прызыў, і лёгкія ўздыханьні Красуючых палей, —Нясуцца да нябёс малітвай дзякаваньня Вышэй, вышэй, вышэй…
У лесе
Ф. К.
Лес вітаў нас нячутнымі словамі,нам сьмяялася неба празрыстае,а над намі, ўгары над дуброваю,хмаркі таялі, лёгкія, чыстыя.Па узгорках, па травах уквечаныхкосы сонца нізкога туляліся,у аўсох запыняліся нечага,