Разьвітаньне з жыцьцём, разьвітаньне навекі,разьвітаньне навекі з жыцьцёвай маной,калі чорная ноч моцна сьцісьне павекі,моцна сьцісьне павекі над сьцерплай зямлёй…
Перад ночай
Цямнее заход над палоскаю борудалёка… далёка… Над самаю ж скроняйшапочуць галіны расьцьвілае ліпы,што цьвет залаты долу сыпле і сыпле.Успыхнулі першыя зоры ў прадоньнінад цёмнай, далёкай палоскаю бору.I ноч агарнула сьвет сіняй тугою,і сьціхлі ў той сіні апошнія гукі…Ды думкам, хаценьням — няма супакою,плывуць яны, думкі, як хвалі ракою,аж хочацца выцягнуць, выкінуць рукіу ноч, што накрыла сьвет сіняй тугою…
Ночка
Ночка ціха?я, расістаяЙшла над палямі-лагчынамі.Зоры паліла празрыстыяЎ небе, паміж аблачынамі.Кідала кроплямі росныміЎправа, улева, ўгару.Пахамі мляўкімі, млосныміДыхала ў сонным бару.Чуць варушылі галінаміЛіпы, красой абсыпаныя.Ў шэляху траваў з травінаміЧуліся гукі нязнаныя…Над балатамі бяздонныміЗьзялі агні дзе-нідзе,Млелі струхлелыя, сонныяІвы ў ліпкім тумане…Ночка, тваймі гэта чарамі,Ночка, тваймі гэта дзіваміЗбуджаны зоры між хмарамі,Сплецены мглы па-над нівамі…Ты гэта, вечна чароўная,Ў соннае сэрца ўвайшла —Думкі мае невымоўныяЎсе зразунела, знайшла…
Лес шумеў
Лес шумеў… Ледзьве чутнымі гукамігоман соснаў высокіх сплываў.Вецер дзіўна-прыгожымі згукаміновы шэпт, новы сьпеў выклікаў.Між камлямі хваінаў чырвонымізьзяў крывавы асеньні заход.Далячынямі неба прадоннымівыплываў белых зор карагод.А між імі, з усьмешкай халоднаю,ўсходзіў месяц, прыбраны ў імглу.