Нейкая дзіўная сіла ўставала ў сэрцы, да сяньня пакорліва-хворым, месяц, здаецца, рукою б дастала, зоры б зрывала з паднебнай прасторы. Долі пайшла б паляваць далёка я для зямліцы, што сьпіць без прасьвету, і разьліла б, як сягнуць можа вока, шчасьце над белым, асьнежаным сьветам.

Зімовы ранак

Ураньні зімовае сонца нясьмела На рожавым небе прыгожа ўзыйшло. Як быццам чагосьці стыдалась яно, Калі зь небясоў на зямельку глядзела. Пад гэтым паглядам у белых палёх, Рассыпаўшысь, іскры ў сьнягу зазіялі, А вольхі, дык тыя у шкло пазіралі Замерзшых стаўкоў, што схаваны ў кустох, На вокнах вузоры вагнём заігралі, — I ўсё гэта толькі ад сонца лучоў! Ці ў жыцьці ня гэтак нярадасных днёў Трывогі пад сонца паглядам прапалі? Ці праўда, што плакаць ня хоцацца ўжо, Што сэрца сагрэўшы надзеяй адною, Ты ціха сьмяешся з марознай зімою, Зь сьнягамі, што твораць яе прыгаство?!

Сьняжынкі

Эх, круцецесь, сьняжынкі, круцецесь Над пакорнай, маўклівай зямлёй. Прыласкайце яе, прытулецесь Да палёў, агалёных зімой. Лес, шляхі, ручаі, што сьціхаюць, Абвяжэце парчой сьнегавой, Толькі гляньце — усе вас чакаюць: Не шапочуць лісты між сабой. Не глядзіцца у лужынкі сонца I ня жаляцца вольхі яму, А з марозу гараць валаконцы Павучыньня ў заціхшым гаю. Гляньце, гляньце, як хвоі хінуцца, Як маркоцен рад тонкіх асін — Толькі грозьдзі парой зварухнуцца Счырванеўшых у садзе рабін. Над лясамі, над цэлай зямлёю, Эх, круцецесь, сьняжынкі, барджэй! Абагрэйце іх ласкай сваёю, На душы, можа, стане лягчэй…

Сьнег падаў

Сьнег падаў зь неба іскрынкамі зор… Ён крыў зямлю карункаў дыванамі. Ледзь вецер шапацеў між голымі клянамі і зноў ляцеў туды, дзе сьніў прастор, ды пасам зубчастым сінеўся бор над анямелымі даўно палямі,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату