Гэны вечар малюнкамі роднымі выклікаў нейкі смутак, тугу. Смутак рос, калыхлівымі хвалямі плыў а плыў у душу ён маю… Так туман, неабсяжнымі далямі, залівае увосень зямлю.

Жоўтыя клёны

Жоўтыя клёны, у фарбах асіны, Гронкі крывавыя ў вецьці рабіны, Сіняе неба… Ў начныя часіны            Дождж з дагараючых зор. Ў травах пажоўклых бліскучыя ніці — Людзям ніколі танчэйшых ня зьвіці, Астры астатнія ў садзе — ня рвіце:            Восені гэта убор. Восень, прыбраўшыся ў кроў і у сонца, Ў золата — лісьце, ў жамчуг — валаконцы, Зь ліры сваей здабывае бясконца            Струнаў глухі перабор. Раняць душу ледзьве чутныя гукі — Самі сабой апускаюцца рукі, — Родзяць у сэрцы жальлівыя згукі,            Восені песьню-жальбу. Родзіцца песьня і ў небыт сплывае Разам зь лістамі, што клён абтрасае, З сонцам, што ў чырвані дрэў дагарае,            Зь першаю кропляй дажджу…

Восень

Як не любіць мне восень залатую, калі праз вопратку асін густую тон прабіваецца чырвоны, слаўны тон, і ў золаце стаіць маўклівы пышны клён? Як не любіць мне восень залатую, калі на ніву зжатую, пустую ліецца уначы, як малако, туман і павучыньне скрозь на хмызьняку палян. Як не любіць мне восень залатую, як не любіць мне частку года тую, калі я веру ўсім, калі душа гарыць і хочацца так век, хоць сумаваць, а жыць…

*** Сыплюцца з клёнаў лісты…

Сыплюцца з клёнаў лісты, сыплюцца ціха, маўкліва, крыюць зямлю і кусты пражаю жоўтай, шасьцівай. Сыплецца саду краса, кроплі дажджу, як раса, зьзяюць сьцюдзёнай палівай. Восень… дык дождж і ня дзіва. Сыплюцца з клёнаў лісты, сыплюцца ціха, маўкліва,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату