крыюць зямлю і кусты пражаю жоўтай, шасьцівай. Сэрца і б’ецца й баліць, Плача па небе й зямлі, Тоне у сумах, сумлівах. Восень… дык сум і ня дзіва…

*** У небе палаюць чырвоныя хмары…

У небе палаюць чырвоныя хмары. Як горкія мары, на нівы, папары            кладуцца вячорныя сьцені. Ад пахаў гарачых рака, бач, самлела, нячутна, нясьмела сьвятло адляцела,            сплёў месяц прывідныя сеці. Ноч сонныя дрэвы прывабіла ласкай, таёмнай, нянаскай, нячутаю казкай            апошнія сьцішыла гукі. Закінуў у далечы вецер жалейку, што хмару-зладзейку будзіла зьняцейку,            адкінуў і ў вецьці схаваўся. Адна ноч над цёмнай зямлёй варажыла, сны-чары насіла, гальлё варушыла,            і горка а дзіўна маўчала. Ды хто ж разгадаў яе сумы-трывогі — гушчары, разлогі ці месяц двурогі?            Не — кволае сэрца людское!

Восень

Клёны апалі, і золата й фарбы крыюць зямлю дарагім дываном. Поўныя жмені лістоў тых узяў бы, восеньскім сплёў бы іх пышным вянком. Таюць аблокі у небе высокім, хвалі туману над Вільняй стаяць. Места мярэсьціцца ўнізе, далёка, вежы касьцёлаў у неба глядзяць, цэркваў блішчаць залатыя галовы, цёмнымі плямамі дрэвы ляглі, сіняй палоскаю бор нат хваёвы ледзьве відаць за істужкай Вяльлі… Чуюцца, чуюцца восені чары ў фарбах, у тонах лісьця і нябёс, лёгкім дрыжэньні кляноў у пагары, сьвежасьці йльдзістай, што вецер прынёс…

*** Ціха плыў месяц між хмараў празрыстых…

Ціха плыў месяц між хмараў празрыстых, зоры гублялі халодныя сьлёзы, вецер зрываўся між клёнаў бязьлістых, вецьце калышачы голых бярозаў. Таялі плямы туманныя сьценяў, срэбра сьнягоў залівалі зімовых. Сьветла было мне ад белых праменьняў, шчасна было мне ад думак тых новых.
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату