што скутыя ляжалі маразамі,адпачываючы ад летніх змор.Адпачывала ўсё — і лес, і поле,і неба глыбіня… Ды не людская доля.Людская доля бо — усьцяж цярпець,шукаць чагось зь няўтомнаю тугою,глядзець на крыўды, зло… і летуцецьаб соладзі нязнанай супакою.
Калі ноч запануе
Любяць людзі прыгожыя песьні,любяць сумныя гукі жалейкі,як пагодныя дні напрадвесьні,як раздольле, як сьпеў салавейкі.Любяць казкі аб дзеях мінулых,аб жыцьці сваіх продкаў свабодных,аб гушчарных бароў шумах-гулах,аб прадоннасьці рэк мнагаводных.Любяць песьні аб славе, аб долі,аб асілках вялікіх, магутных,аб братох, што каналі ў няволі,аб часінах старонкі пакутных.Не было запраўды мо нічога,мо і песьні і казкі мінучы, —чуе сэрца ў іх гукі былога,а душа уздыхае балюча.Тыя ўздыхі мо ветрык падхопіць,панясе і разьвее у полі…А калі ён сканае паволі,калі ў хмарах бліск сонца утопіцьі туман папаўзе над лясамі,над асінаў сям'ёй палахлівай,над зялёнай нясьпелаю нівайдарагімі, маўляў, паясамі,калі ноч запануе усюды,калі выпаўзуць ночныя чары,духі-сьцені агорнуць абшары,сны сплятуцца, сны-мары і цуды,калі смутныя ночныя гукіпаліюцца з-за хваляў тумануна глухую лясную палянуі замрэ ўсё ад дзіўнае мукі,як жыцьцё прыабернецца казкай,калі з казкаю сэрца зьліецца, —мо старое ў душы страпянеццаі прывабіць нязьведанай ласкай?Явай стануцца гожыя песьні,явай стануцца гукі жалейкі,сьветлай явай, як дні напрадвесьні,як раздольле, як сьпеў салавейкі.
ІІІ. Жыцьцёвае
Мэта жыцьця
Мэта жыцьця, кажуць людзі бязь сілы,мэта жыцьця — дачакацца магілы.Як пражывеш ты, сумленна ці не,