Толькі ў час, калі сьмерць твая прыйдзе і ўстане,Калі холад пачуеш адвечны ў душы, —Зразумееш жыцьцёвае шчасьце… Скажы,Ці шкада табе жыцьця, што ў сэрца заглянеЗ ласкай шчырай апошні ўжо раз?Пачакай… Яшчэ маеш ты час…Пачакай… Ці ты жыў і змагаўся зь бядою,Каб загінуць, прапасьць, ня прыйсьці на зямлю,Ня зірнуць, што зрабілі з старонкай тваёю,Ці разьвеяла, родная, гора-нудуМіж палёў, між людзёў хоць на час?..Ты спытайся… пакуль не загас…Ты спытайся, што там, дзе багаты і бедныМаюць роўную долю і роўны спакой,Дзе шчасьлівых няма, дзе няма горкіх, бледных,Тых, што змучаны вечнай жыцьцёвай тугой.Ты спытайся… ў апошні ўжо разДасьць жыцьцё табе, пэўна, адказ…Ты спытайся, ці ёсьць што ў блакіту бяздонным,Чым там душы жывуць і шукаюць чаго?Бо калі ўсе там роўны, ў тым царстве бяссонным, —— Там няма і змаганьня, навошта яно?Там ні злобы няма, ні пытаньняў гарачых,Там і мэты няма, там — нічога няма!Як жыве там душа адыйшоўшых і сьпячыхУ халоднай зямлі, ў змроку цішы і сна…Як там жыць, чым там жыць?.. Там і сэрца ня б’ецца,Ня сьціскаецца сумам прыемным яно.Там — шырокай крыніцаю гора ня льлецца,Не гарыць там і дзіўнага шчасьця сьвятло…Ты спытайся, ў чым шчасьце там душы знаходзяць,I ці ёсьць яно, шчасьце, ці гэта мана?Мо’ дарма нас жыцьцё снамі вечнымі зводзіць,Сьмерць… ці дасьць табе долю і шчасьце яна?Ты спытайся… пачуеш адказ,Бо ў апошні пытаешся раз…
Пытаньне
Даль, нябёсаў туманная дальтае, гасьне над ліпаў калёнамі,што усталі суценьмі зялёныміпаміж доляй ды много, на жаль,і зьвіняць пад дажджом, як крышталь.Цішыня… цішыня над старонкаю.Ў срэбнай золкасьці травы дрыжаць.Нат жаўронак ізь песьняю звонкаюў гэткі дзень не ўзьляціць — сенажацьсрэбрам гукаў зь нябёс бласлаўляць,ані з зоркай рамонкавай тонкаюлетні вецер ня прыйдзе гуляць…Божа! Дні мае, хіба што шчасныя,ціха сходзяць, сплываюць удаль,па сабе пакідаючы жаль,па мінулым — тугу перадчасную,што зьвініць, быццам кропляў крышталь.I пытаюся з болем міжвольным я: