Нясьмелых сярэбраных зор. Завець мяне сьветлае сонца, Я ласкам яго аддаюсь. Хацела-б на сонца глядзець я Гадзіны, гады, і сталецьці, Хачу — ды асьлепнуць баюсь. Ня нам яго, яснае, бачыць, Ня нам яго ласкі пазнаць: Магутным арлом яно сьвеціць I іх толькі ў небе прымеціць, А нам — дык чаго нам жадаць? Для нас ўся зямля зь яе крыўдай I сумныя далі палёў, I песьні жальбы і пакуты, I жыцьця туга і атрута, І шчасьця нядоўгае сноў!

*** Сьветлы дзень дагараець над сумнай зямлёю…

Сьветлы дзень дагарае над сумнай зямлёю… Ліпаў лісьцейка фарбай гарыць залатою,       сад пажоўклы цямнее, маўчыць. Каля яблынак сьцені кладуцца густыя, пацямнелі ігрушы й кляны маладыя,       зараз ясны заход дагарыць. Аджываюць нячутна жаданьні ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня. Я хачу на часінку забыцца аб горы і глядзець, як у рожавым захаду моры       сонца косы бярэцца тапіць. Я памерці хачу вось такою парою, хваляй сонца залітая ўся залатою,       больш каб слова ня чуць: «Пацярпі!» Аджываюць нячутна жаданьні ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня. Я хачу ў гэты момант пазнаць сваю долю, я хачу зьведаць шчасьце, хачу я на волю,       ў далі родных, шырокіх палёў! Я хачу, я хачу… Ды няма ў мяне сілы, каб ня думаць аб тым непрыхільным, нямілым,       сумным часе апошніх гадоў! Аджываюць нячутна жаданьні ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня. Сад маўчыць… Не пяе, як раней, як вясною, аб тым шчасьці, жыло што калісьці са мною,       сад маўклівы і цёмны стаіць. Каля яблынак сьцені кладуцца густыя, пацямнелі ігрушы й кляны маладыя,       зараз ясны заход дагарыць. Засынаюць нячутна жаданьні ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня.

Люблю я сонца залатое

Люблю я сонца залатое,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату