Выйдзі ўночы у чыстае полеI зьлічы ў небе сьвечачкі зор…Не зьлічыць іх ніколі, ніколі,Бо ўсё болей іх знойдзеш і болей,Асыпаючых з Божае воліНеабсяжны нябесны прастор.Выйдзі ўраньні на бераг лясістыАдбіваючых сонца вазёр,I знайдзі у іх хвалях празрыстыхХмарак будучых пыл сэрабрыстыЦі жамчуг дробных кропляў расістых,Іх — ня знойдзеш у хвалях вазёр…Выйдзі ўдзень ты у гай нерухомыI услухайся ў шэпты галін.Сум пачуеш у ім ты знаёмы.Дык скажы, чаму гай той зялёныТакі сумны, лістоў жа мільёныПлачуць, плачуць усе, як адзін?Выйдзі ўвечары к ніве нясьпелайI зірні на чырвоны заход.I душой папрабуй ты збалелайРазгадаць, скуль той ветрык нясьмелы,Нівы, неба, дым хмарачак белы,Тыя самыя з года у год.Скуль усё: ўночы смутныя зоры,Ўраньні золата сонцавых кос,Ўдзень ціхія лясоў разгаворы,На заходзе — хмар яркае мора,А ў душы вечна дзіўнае гора,Горкі смутак нявылітых сьлёз?Скуль усё, хто стварыў нашу долю,I каму нам маліцца уноч?Ды й ці трэба маліцца? — Бяз воліНе здабудзецца шчасьце ніколі:Будзеш плакаць, як вецер у полі,Грудзі рваць будзе сум без патолі, —Й без адказу адыдзеш ты проч!
На матыў хаўтурнага маршу
Гукі ўрачыстага маршу хаўтурнагаціха ў паветры імглістым плывуць.Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнагаў сьвет неспазнаны, таёмны вядуць.Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца,плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца.Зь імі — і сэрца дрыжыць:досі ўжо, досі ўжо жыць!Што нам з жыцьця недарэчнага, сумнага,зь лішняга дня, што, як рэшта, ня згас?Ляж адпачні, дзіцянё неразумнае,з доляй змагацца ня моц і ня час.Гукі хаўтурнага маршу зь ёй, доляю,добрай, благою — ня хочуць гуляць.Чуеш? Ціхой заліваюць патоляюсэрца, і восень, і жальбы гальля…Досі ўсьцяж шчасьця шукаць па аселіцах,шчасьце ж людское, як казкі, — мана.Ледзьве, бадзяжнае, недзе аселіцца, —нехта парупіцца ўраз адагнаць…Досі ж… А гукі трымцяць, разьліваюцца,плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца…Зь імі і восень дрыжыць:досі ўжо, досі ўжо жыць…Што ў той нязнанай краіне за хмараміможа сыноў чалавечых зьлякаць?Мала іх пошасьці, войны з пажарамібілі, аж сьлёзы плылі, як рака?Там жа — ні сьлёзаў няма, ні гарачагаболю, калі — няма як памагчы.Там, як калісьці гадамі дзіцячымі,возьмуцца сны нашы душы лячыць.Чуеш… як пошчакі маршу хаўтурнагаціха ў паветры імглістым плывуць?Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнаганедзе ў нязнаную далеч вядуць?Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца,плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца…Зь імі і сэрца дрыжыць: