ці ня ўсё роўна, — бо сьмерць не міне.Мэта жыцьця, кажуць поўныя сілы,з доляй змагацца да самай магілы,веры ня траціць і страху ня мець,сьмела байцамі памерці, згарэць.Мэта жыцьця, яшчэ кажуць, ня йрваццаў неба, а толькі зямлі прыглядацца.Зьведаць грахі ўсе, ўсяго спрабаваць,каб ня так горка было паміраць.Мэта жыцьця, ўрэшце кажуць, хаваццаз сэрцам ад смутку, зь сьлязіма ня знацца.Думкі аб праўдзе? Дурное — і ўсё!Мэта жыцьця — захаваць жыцьцё!
Жыцьцё
Клічуць вечарам зоры ў сусьвету прасторы…Поўны нейкае зморы ці прыгноблены, хворы — не ідзе чалавек…Ночкай месяц варожа так прынадна, прыгожа…Гэй, паслухаеш, можа, кінеш жыцьце, нябожа? Не, ня йдзе чалавек…Не, ня йдзе, хоць паволі сэрцам рвецца да волі,штодня нудзіцца болей — і жыве мімаволі, несьвядома амаль,Хоць да самага раньня лёс ягоны — змаганьне,сумаваньне па шчасьці ці па долю сяганьне, неакрэсьлены жаль…
Шчасьце
Шчасьце — як сонца: маленькая хмаркапройдзе па небе ціхім сярод дня, —сонца ўжо сьвеціць так жутла, няярка,момант — і сонца няма.Шчасьце — як вішняў вясьняныя краскі:вецер павее, заплача вясна, —сыплюцца сьнегам на дол яны гразкі,момант — і красак няма.Шчасьце — як сьветлыя, ясныя мары:рэзкае слова, заўвага адна, —і дагараюць яны у пажары,момант — і мараў няма.
Нядасяжнае
Мая душа ад скраю і да днаналіта сьветлай нейкай сілай.Мне ўсё здаецца ясным, мілым:і неба сіняе, і хвалі тумана,і ніў далечыня, і залатыя клёны,і хвояў баравых убор чорна-зялёны.Здаецца, шчасьце дзесь каля мяне, так блізка,здаецца, я магу узяць яго рукой.Ды не сягну… Вось так, як над ракойсхінаюцца гальлём вярбіны нізка, нізка,а ўсё ня здолеюць напіцца тэй вады,што надзіць іх і дні, і тыдні, і гады.