люблю прыгожаю вясной, калі ўсё новае, сьвятое сьмяецца радасна са мной. Люблю нябёс вясьняных ласкі, цалункі цёплых ясных кос, што песьцяць дрэвы без падказкі, што грэюць лісьцейка бяроз. Аджыў наш сад. Да сонца дрэвы галінкі цягнуць, бы ў паўсьне. Направа сіні сьцень, налева — усё ўсьміхаецца вясьне! Цьвіце чарэмха і чарэшня, паненкай яблынька стаіць, зь ёй ветрык песьціцца, і песьня сьвятлу, вясьне ўвушшу зьвініць! Вясна, вясна, дачка лятункаў, нясі ж сьвятло, нясі жыцьцё, нясі атруту пацалункаў, красуй, вясна, кахай усё! Любі, тулі, сагрэй каханьнем, жыцьцё зямлі, жыцьцё людзей! Табе адкажа сад пяяньнем, Дый сэрцу будзе весялей. Цалуй лясы, ідзі гуляці ў палі, ў лясы пагодным днём. Кахай, кахай зямліцу-маці, палі яе, палі агнём!

Вясною

Ізноў вясна… Блакіту зьзяньне, I сонца ласкі, й фарбы раньня, I ветру ў вочы пацалункі, I чар увесь зямлі-пястункі, Што, прабуджаючысь паволі, Яшчэ праз сон сьмяецца ў полі, Сьмяецца ў мглістых пералесках, У сініх зорачках-пралесках, Сьмяецца ў месьце нават чорным, Сьмяецца сьмехам ясным, зорным, — Усё, усё даўно знаёма, Ўсё перажыта мною дома… Але душа дрыжыць, вітае Вясну, што вечна парывае. Вясну, што будзіць сны, жаданьні, Няясны сум — натхненьня раньне, Што нават тутка, у чужыне, Прамень ясьнейшы ў сэрца кіне.

*** Калі у сэрцы сум ціхі ўсплывае…

Калі у сэрцы сум ціхі ўсплывае          І хочацца маўчаць, — Здаецца, цішыня душы тады спрыяе, Лагодны сонца бліск, што ў хмарах дагарае,          Палі, што сьняць… Калі душа баліць, гарыць і несьвядома          К няведамаму йдзе, — Тады ціхая ноч паволі, пакрыёма Зыходзіць на зямлю і зораў міліёны          З сабой вядзе… Калі душу сьвятло і радасьць агартаюць          I хочацца пяяць, — Ўзыходзіць сонейка і мглы начныя таюць, Правідную расу жыта ў палёх страсаюць          I жаўранкі зьвіняць…
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату