Толькі ўчора, здаецца, над змрочнай ракойсалавей заліваўся, мы ж — дыхаць ня сьмелі,а сягоньня ўжо поўніцца сэрца тугой,быццам шчасьця й тады мы ня мелі…
Калыханка
Ноч рассыпала зораў агні,ў сінім небе яны патанулі.Вее сон над прасторам зямлі.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.З гэтых зорных чырвоных агнёўя спляту прамяністы вяночак.Над галоўкай павешу тваёй,люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будуць зоры маленькаму зьзяць,будуць сьветлыя сны пасылаць.Ціша ўсюды і сонны спакой…Вербы гнуткае вецьце схінулінад сьцюдзёнаю, зьмерзлай ракой.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.Я падслухаю шэпты вярбін,я падслухаю шэляхі ночкіі ў напеў пазьбіраю адзін.Люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будуць вербы шасьцець, шапатаць,будуць снамі цябе асыпаць.Як бы плачучы, ў кропельках сьлёзпрыгажуні бярозы паснулі.Гэта ў перлы прыбраў іх мароз.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.Тыя перлы-сьлязінкі зьбяру,наніжу зь іх пацёркаў шнурочакі на шыйку завешу тваю.Люлі ж, люлі, засьні, мой сыночак.Будзе зь імі малы засынаць,ручкай пацеркі-сьлёзы кранаць.Ноч рассыпала зораў агні,ў сінім небе яны патанулі…Сьпіць усё, й ты, маленькі, засьні.Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.
Адыйдзі-ж ты, гора
Не заўсёды неба хмарамі пакрыта,Не заўсёды смуткам сэрцайка спавіта.Адыйдзі-ж ты, гора, адыйдзі, благое,Бачыш, там ясьнее небачка ціхое.Не хачу я плакаць: сьветла ўсё і міла,Што было — мінула, я усё забыла,Бо ня вечна неба хмарамі пакрыта,Як ня вечна смуткам сэрцайка спавіта.