вадзянік вылазіць чорны,бруха мокрае скрабеі рукой сьлізкой, зялёнайвее жвір на хлеб надзённывадзянісе і сабе.Там… сам сьлівень, у каронезалатой на сьлізкай скроніз багны, скрут у скрут, паўзе,спорнік зьмеем прамяністымзносіць грошы ды маністы,знае сховы, балазе.Там лясун ідзе у скокізь лесавіцай крутабокай,векавечны маладзён!Маладзік там ведзьмы сочаць,зельле йрвуць па роснай ночы,чорны, злы, атрутны плен…Ды, калі пявун гарластыпрапяе у вёсцы, — шастацьу бары сьціхае ўсё.Ціха зноў… I толькі зорыгладзь балотную сузорацьды калышыцца трысьцё.
Балотніца
Хто там так плача, хто там галосіць,помачы ў поўначы чорнай ня ўпросіць?Сыплюць тужлівае рэха лагчынайсіні сасоньнік, рудая ляшчына,рэжучы ў сэрцы барозны зыркія.Пошчаку ўтроп — вусьціш цягнецца з кіем.Стане за кустам, прыложыць да вухаз кіпцямі пальцы… Пашэпча штось глухай зноўку брыдзе… А той, нехта, галосіць,нешта нясьцішна у поўначы просіць…Высака плавае месяц халодны.Поўня… ў балоце за полем бясплоднымсіта чаротаў ледзь цэдзіць густоесрэбра вады. Там, у цёмным настоі,мые лазьняк каўтуністыя косы,сьцелюць туманы палотны ускосам,рукі выцягваюць з хвалі, аж чорнай,зморы — карчы, плесьню шэрую горнуць…Вусьцішна, глуха ўначы над балотам:шоргаюць целаў тычыньнем чароты,шастаюць суха трысьціны над тоняй,сочачы зьнічкі у небных сутонях.Часам, апоўначы як засынаеўсё, і нат зоры ў багне патанаюць,з твані балотніца ціха выходзіць…Выйдзе, устане й на чорнай калодзекідае, сее пялёсткі лілеі,сее й варожыць, варожыць і сее…Вочы балотніцы сьвецяцца трухляйжутла-зялёнай, засьвецяцца — й зжухнуць,косы — вагню зелянкавага хваля,цішкам даткнешся — і пальцы апаляць,ноч ані сівер іх зьзянь не астудзіць,белае цела, сьцюдзёныя грудзі.Кіне іх ветру на пешчы, на гулі,жабія ногі ў багіньні затуліць, —плача балотніца, плача-галосіць,помачы ў змрочнае поўначы просіць.Толькі ж няможна ёй дацца, даць веры:знадзіць, урокшы, на ўлоньне — у нерат,косамі спутае, шыю ахопіць,гледзячы ў вочы, задушыць, утопіць.Будзе тапіць пакрысе, цаль па цалі —ўзьніме, занурыць, узьніме — і ў хвалі!Будзе тапіць і сьмяяцца ці плакаць,можа, з уцехі, а мо, зь пералякаў:«Ой, бяда мая, бяда горкаяўсьцяж ня збудзецца, сэрцам торкае.На нядолю маю, на няшчасьцейказагубілі мяне вочы, ластаўку,загубілі, зь бядою сасваталібровы цёмныя ды крылатыя.Зь імі соладзі не найрвала я,загубіла адно душу шчырую.Дзе ж спачну цяпер, нестрывалая,ой, нямашака мне нідзе выраю!Мела любага… Зь ім хадзілі мыў сутань сьцежкамі неастылымі.Ой, любіла яго я, ой, песьціла,а ён… зьнік, не сказаўшыся, дзесьцейка…Кон дзявоцкі мой, бяда горкая