ўсьцяж ня збудзецца, сэрцам торкае!Не магла я жыць, не адна ж была,хай адна, адна насупроць сяла:не дзяды, нат малеча ўсьміхалася,як я вулкай ішла, калыхалася,як у сьпёку пад сьвіткай ваўнянаюя хавала ад іх несхаванае…Аж дадзела мне доля бяз сонейка,ночкай рынула я у прадоньнейка.Цяжка, важка мне на жвірастым дне,не суцішыў скон сэрца горкага,тужыць, сьніць усьцяж неба з зоркамі.Падыдзі ж сюды, я сама ў багне,прытулі, сагрэй, абдымі мяне!Цалаваць цябе буду, сокала,ажно дзень закрасуе навокала!»Плача балотніца, плача, галосіць,гора таму, каго грэшная ўпросіць:п’яўкам ды чорным раком для спажывызгіне навечна ў чаротах шасьцівых…Хтось мо паплача, прыстоіць ля весьніц,гляне удалеч, ухопіцца песьні…Можа, нат прыйдзе удзень пад балота,мо перагорне чаротаў уплёты,стане, загляне сюдою, тудою,нізка прыгнецца над цёмнай вадою…Ды, дзень па дні, — і забудзецца згубы.Што ж, як адзін дзесь і згубіцца любы?
Плач старога лясуна
Гулка грымелі ў бары тапары,гул не сьціхаў ад зары да зары.Падалі зь енкам пакутным сасонкі,стан выгінаючы тонкі і гонкі.Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыныў жаху няўсьцішным дрыжэлі асіны,сьмягнуў маліньнік на лядах, і сохшэры, карчамі развораны мох…Плакаў чарот, па бары, над балотам,грагаў крумкач-гарладзёр пералётам,шэрыя совы начы не чакалі,вухкалі скрозь, што ім бор высякалі.А у гушчары, прысеўшы на пнішча,плакаў сутоньнямі дзед-лесунішча.Плакаў стары, абціраючы вочы,сьлёзы буйныя сплывалі равочкамз твару ў кары й лішаёх сіваватых,зьзялі расою на вусах калматых.Плакаў лясун, што лясы высякалі,роў, ажно рэха гуло па-над галяйбору, віхурай валосьсі сівыяўзьняўшы, за хвоі чапляў баравыя,блытаў-ірваў у вяршалінаў гольлі,зоры зьмятаючы зь небнае столі.У доўгай кашулі, русалкамі тканайз лыкаў лазовых і сьцёблаў трысьцяных,падперазаны паўзкой дзеразою,хвояй тхнучы ды грыбамі з вузою,тупаў лясун, уздыхаючы глуха,раз — занямелы, слабы ад сукрухі,раз — равучы, як той тур крутарогі,топча урочышчы ў злосьці й разлогі.Гуд ідзе борам… Пужлівыя совыў дуплах сьляпыя хаваюць галовы,моўчкі зайцы касавурацца ў страху,хмарай зрываюцца чорнаю птахі…Людзі, пачуўшы зьнячэўку грымотызь яснага неба, жагнаюцца ўпотай,пацеры шэпчуць, а сіверкі вечарпершае жоўтае лісьце камечыць,круціць віры зь яго, кружыць, калышаў жухлай, нямой, насьцярожанай цішы,чуйна двары углядаюцца ў змрок,спаць і ня слухаць складаюць зарок…